Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 54: Радок 54:


{{DEFAULTSORT:Сарычаў Гаўрыла Андрэевіч}}
{{DEFAULTSORT:Сарычаў Гаўрыла Андрэевіч}}

[[Катэгорыя:Адміралы Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Адміралы Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Постаці расійскай геаграфіі]]
[[Катэгорыя:Географы Расіі]]
[[Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук]]
[[Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук]]

Версія ад 00:54, 15 мая 2020

Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў
руск.: Гавриил Андреевич Сарычев
Дата нараджэння 1763(1763)
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург
Дата смерці 11 жніўня 1831(1831-08-11)
Месца смерці Санкт-Пецярбург
Бацька Q117244873?
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў Ваенна-Марскі Флот Расійскай імперыі
Гады службы з 1775
Званне адмірал
Камандаваў Q16698445? і Russian Hydrographic Service[d]
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Гаўрыла Андрэевіч Са́рычаў (1763 — 11 жніўня 1831) — расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (1829). Ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1809).

Біяграфія

У 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах. У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя даследаванні на рэках Дняпро і Сож[1]. У 1785—1794 гг. прымаў удзел у экспедыцыі І. І. Білінгса  (руск.) у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, паўночнай частцы Ціхага акіяна. Даследаваў і нанёс на карту ўзбярэжжа Ахоцкага мора ад пасёлка Ахоцк да вусця ракі Алдома, астравы Прыбылова, Дыяміда, Святога Лаўрэнція, Святога Мацвея, усходні бераг Берынгава праліва, мыс Аляска. У 1799—1800 гг. камандаваў караблём «Масква»[2]. У 1802—1817 гг. праводзіў гідраграфічныя даследаванні па складанню марскіх карт, атласа і лоцый Балтыйскага мора і Фінскага заліва. У 1802—1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспедыцыю. У 1808 годзе ў якасці генерал-гідрографа ўзначаліў рускую гідраграфію[2]. З 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта[2].

Навуковыя працы

Сярод апублікаваных работ Г. А. Сарычава:

  • Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану, ч. 1—2. — СПБ, 1802;
  • Правила, принадлежащие к морской геодезии — СПБ, 1804;
  • Путешествие капитана Биллингса чрез Чукотскую землю от Берингова пролива до Нижнеколымского острога и плавание капитана Галла... — СПБ, 1811;
  • Морской Атлас всего Балтийского моря с Финским заливом и Категатом — СПБ, 1812

і інш.

Памяць

У гонар Г. А. Сарычава названы праліў паміж астравамі Святога Мацвея і Гала, пік на Алеуцкіх астравах, вулкан і пасёлак на востраве Матуа (Курыльскія астравы), сопка на Новай Зямлі, востраў у Чукоцкім моры каля ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і іншыя геаграфічныя аб'екты[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  2. а б в г Сарычев Гавриил Андреевич // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі