Аляксандр Іванавіч Слупскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Постаці расійскай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці расійскай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці расійскай археалогіі]]
[[Катэгорыя:Постаці расійскай археалогіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай археалогіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай археалогіі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Пермскім краі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Пермскім краі]]

Версія ад 01:07, 15 мая 2020

Аляксандр Іванавіч Слупскі
Дата нараджэння 16 красавіка 1864(1864-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1907(1907-09-08) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія і гісторыя
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч Слупскі (4 (16) красавіка 1864, Слуцк8 верасня 1907, Аса) — беларускі і расійскі гісторык i археолаг.

Біяграфія

Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ўніверсітэт (1887). У 1880—1890-я гады друкаваў гісторыка-краязнаўчыя i літаратурнакрытычныя артыкулы ў перыядычных выданнях Мінска. У «Паўночна-Заходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізяслаўль i Тураў...». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 i 1893 год, дзе Слупскі змясціў i свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, абрадавых песень i прыпевак, артыкулы «Гісторыя Мінска» i «Легенда пра Магілёў». У артыкуле «Стары Мінск» (1890) прывёў біяграфічныя звесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча. 3 1893 працаваў на Урале. У 1901—1905 член Пермскай губернскай архіўнай камісіі. Вывучаў архітэктуру i археалогію Паўночнага Урала («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім i ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска i Чэрдыні», 1905). Памёр 8 верасня 1907 у горадзе Аса Пермскай губерні, пахаваны там жа.[1]

Зноскі

  1. Пермский край в контексте истории России. – Пермь, 2013. – С.352.

Літаратура