Вейка Хухтанен: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Кар'ера: clean up з дапамогай AWB
сартыроўка
Радок 68: Радок 68:


{{Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы - Абсалютнае першынство}}
{{Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы - Абсалютнае першынство}}
{{DEFAULTSORT:Хухтанен Вейка}}

[[Катэгорыя:Гімнасты Фінляндыі]]
[[Катэгорыя:Гімнасты Фінляндыі]]
[[Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года]]
[[Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года]]

Версія ад 09:07, 22 мая 2020

Вейка Хухтанен
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен
Арыгінальнае імя фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen
Грамадзянства  Фінляндыя
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1919(1919-06-05)
Месца нараджэння Вііпуры, Фінляндыя
Дата смерці 29 студзеня 1976(1976-01-29) (56 гадоў)
Месца смерці Хельсінкі, Фінляндыя
Ліцэнзія FIG 569
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Каманднае першынство 838.50 (1950)
Перакладзіна 19.400 (1950)
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе
Каманднае першынство 1358.30 (1948)
Шматбор’е 229.70 (1948)
Рознавысокія брусы 39.30 (1948)
Конь 38.70 (1948)
Перакладзіна 39.10 (1948)

Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен (фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen; 5 чэрвеня 1919, Вііпуры29 студзеня 1976, Хельсінкі) — фінскі гімнаст, уладальнік пяці медаляў Алімпійскіх гульняў 1948 года, тры з якіх залатыя, двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1950 года.

Кар'ера

Гімнастыкай займаўся з 12 гадоў. Дэбютаваў у зборнай у 1938 годзе ў міжнародным матчы паміж Германіяй і Фінляндыяй. Павінен быў дэбютаваць на Алімпіядзе 1940 года, якую планавалі правесці ў Хельсінкі, аднак з-за Другой сусветнай вайны Гульні былі адменены.

На Алімпіядзе 1948 года ў Лондане фінская зборная паказала фенаменальны вынік, да чаго меў дачыненне датычным і Вейка. У камандным спаборніцтве фіны апярэдзілі зборную Швейцарыі на 1,6 бала, а ў асабістым спаборніцтве Хухтанен абыйшоў на 0,7 бала Вальтэра Лемана. Апроч усяго іншага, яму ўдалося стаць бронзавым прызёрам у практыкаваннях на перакладзіне, сярэбраным прызёрам у практыкаваннях на паралельных брусах і чэмпіёнам Гульняў у практыкаваннях на кані (тытул ён падзяліў з Паава Аалтаненам і Хейкі Саваляйненам).

У 1950 годзе Хухтанен узяў сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным першынстве і практыкаваннях на перакладзіне. З-за траўмы пляча ён адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1952 года і неўзабаве завяршыў кар'еру.

Зноскі

Літаратура

  • Erich Kamper/Bill Mallon: Who's Who der Olympischen Spiele 1896-1992. Mailand 1992 ISBN 3-928562-47-9
  • Volker Kluge: Olympische Sommerspiele. Die Chronik II. Berlin 1998 ISBN 3-328-00740-7

Спасылкі

Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы - Абсалютнае першынство