Станіслаў Любіч-Маеўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 28: Радок 28:
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Постаці польскай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Педагогі Польшчы]]
[[Катэгорыя:Расстраляныя]]
[[Катэгорыя:Расстраляныя]]

Версія ад 02:01, 23 мая 2020

Станіслаў Любіч-Маеўскі
Род дзейнасці настаўнік
Дата нараджэння 27 красавіка 1878(1878-04-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Станіслаў Адамавіч Любіч-Маеўскі (27 красавіка 1878, Полацкі павет — снежань 1941, Мінск) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію (1895), Кракаўскі ўніверсітэт (1903). У 1900 ініцыіраваў стварэнне і ўзначаліў Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве. У 1903-41 выкладаў гісторыю і геаграфію ў навуковых установах Польшчы, дырэктар гімназій у Замбраве, Львове, Калішы, Янаве Любельскім, Вілейцы, Новым Месце, Лежайску.

Выдаў больш за 13 падручнікаў па гісторыі, геаграфіі, беларускай і польскай мове, але найбольшую вядомасць набыў яго беларускі буквар «Лемантар» (Львоў, 1929), які крытыкаваўся беларускімі мовазнаўцамі (Я. Станкевічам, С. Паўловічам, У. Самойлам і інш.) за шматлікія паланізмы і русізмы. Абодва беларускіх дапаможніка прызначаліся для ўтраквістычных, беларуска-польскіх, школ і былі падрыхтаваны пад непасрэднай апекай польскіх школьных уладаў. У чэрвені 1940, пасля стварэння Літоўскай ССР, увайшоў у склад гарадской адміністрацыі Вільні, курыраваў школьны сектар, працаваў у Беларускім нацыянальным цэнтры. У ліпені-жніўні 1940 ініцыіраваў гарадскі школьны плебісцыт, на якім 12 % жыхароў выказаліся за беларускую нацыянальную школу. У верасні 1941 пераехаў у Мінск, працаваў у Інспектарыяце беларускіх школ, супрацоўнічаў з беларускай незалежніцкай групай Я. Станкевіча і польскім антыфашысцкім падполлем. У снежні 1941, па даносе правакатара, схоплены і расстраляны нацыстамі.

Публікацыі

  • Geografja powszechne. Cz. I Wiadomości ogólne. Łódź — Warszawa, 1917.
  • Lemantar / St. Lubicz-Majeǔski. — Lwoǔ: Dziarżaǔnae Wydaǔnictwa Szkołnych Kniżak, 1929. — 108 s.
  • Pierszy pramień / St. Lubicz-Majeǔski. — Lwoǔ: Nakł. Dziarżaǔnaho Wydaǔiectwa Szkołnych Kniżak, 1929. — 118 s.
  • Nauka pisowni polskiej. Podręcznik dla szkół początkowych i niższych klas szkół średnich. Cz. 1. — Łódź — Warszawa, 1917.

Зноскі

Літаратура

  • Samojła, Wł. Skandaliczny elementarz / Wł. Samojła // Przegląd Wileński. — 1929. — № 14-15. — S. 4-6.
  • Ляхоўскі У. Жыццяпіс Любіч-Маеўскага // Спадчына. — 1994. — № 1. — с. 75-78.
  • Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945) / Г. Р. Сянькевіч [ і інш.]; пад рэд. Г. Р. Сянькевіч. — Мінск: «Народная асвета», 1993. — 494 s.
  • Паляшук. Некалькі ўваг аб «беларускім» «Лемантары» Ст. Любіч-Маеўскага / Паляшук. — Вільня: Беларуская друкарня ім. Ф.Скарыны, 1929. — 16 с.
  • Сендзер, С. А. «Лемантар» Станіслава Любіч-Маеўскага / С. А. Сендзер // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 10. — С. 30-35.
  • Станкевіч, Я. Урадовае выданьне «Lemantara» Станіслава Любіч-Маеўскага / Я. Станкевіч // Збор твораў: у двух тамах.- Мн.: Выдавецтва «Энцыклапедыка», 2002. — Т. 1. — C. 107—111.