Якуб Ясінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 62: Радок 62:


== Творчасьць ==
== Творчасьць ==
У раньнія рокі творчасьць Ясінскага разьвівалася пад уплывам [[сэнтымэнталізм]]у. З сярэдзіны 1780-ых у яго творчасьці пачынае пераважаць сацыяльная тэматыка, а творы набылі палітычную афарбоўку.<ref name="Грыцкевiч"/> Пра сваю літаратурную дзейнасьць сам Ясінскій казаў: «Пішу тое, што жадаю, і пра тое, што мяне цікавіць, хвалы не шукаю…».<ref name="wars175x.narod.ru"/>
У раньнія рокі творчасьць Ясінскага разьвівалася пад уплывам сэнтымэнталізму. З сярэдзіны 1780-ых у яго творчасьці пачынае пераважаць сацыяльная тэматыка, а творы набылі палітычную афарбоўку.<ref name="Грыцкевiч"/> Пра сваю літаратурную дзейнасьць сам Ясінскій казаў: «Пішу тое, што жадаю, і пра тое, што мяне цікавіць, хвалы не шукаю…».<ref name="wars175x.narod.ru"/>


З-пад пяра Ясінскага выйшлі [[іраікамічная паэма]] «Спрэчкі» ([[1788]]—[[1792]]), паэма «Цянця» (паэмы Ясінскага часткова апублікалі ў газэце «Tygodnik Wilenski» у [[1819]] року<ref name="Грыцкевiч"/>). Верш Ясінскага «Пра сталасьць: да польскіх выгнаньнікаў» быў асобна выдадзены ў Горадні ў [[1793]] року. Пісаў паэмы сатырычнага і казачнага характару. Некаторыя рамантычныя песьні Ясінскага ў свой час карысталіся вялікай папулярнасьцю.<ref name="wars175x.narod.ru"/>
З-пад пяра Ясінскага выйшлі [[іраікамічная паэма]] «Спрэчкі» ([[1788]]—[[1792]]), паэма «Цянця» (паэмы Ясінскага часткова апублікалі ў газэце «Tygodnik Wilenski» у [[1819]] року<ref name="Грыцкевiч"/>). Верш Ясінскага «Пра сталасьць: да польскіх выгнаньнікаў» быў асобна выдадзены ў Горадні ў [[1793]] року. Пісаў паэмы сатырычнага і казачнага характару. Некаторыя рамантычныя песьні Ясінскага ў свой час карысталіся вялікай папулярнасьцю.<ref name="wars175x.narod.ru"/>

Версія ад 14:15, 10 лістапада 2009

Якуб Ясінскі (польск.: Jakub Jasiński; 24 ліпеня 1759, Вэнглеў, Познаньскае ваяводзтва4 лістапада 1794, прадмесьце Прага, Варшава) — літоўскі і польскі генэрал і паэт. Вайсковы і палітычны дзеяч, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году на абшарах Вялікага Княства Літоўскага, інжынэр, паэт.

Лідэр радыкальнага «якабінскага» крыла паўстанцаў[1], прыхільнік ідэяў францускай рэвалюцыі.

Падчас паўстаньня быў кашталянам Вільні, генэральным камадуючым узброенымі сіламі ВКЛ. Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы шляхту, мяшчанаў і сялянаў у войска. Пісаў вершаваныя праклямацыі да сялянаў на беларускай мове.[2] Адкліканы зь Вялікага Княства Літоўскага праз абвінавачваньні ў «ліцьвінскім» сэпаратызьме.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 ліпеня 1759 року у Вэнглеве каля Пыздраў у Вялікапольшчы (паводле біёграфа Я. Ясінскага Генрыха Масьціцкага).[3]

З 12 рокаў вучыўся ў Варшаўскім Кадэцкім Корпусе (Рыцарскай школе), заснаваным каралём Станіславам Панятоўскім. Меў схільнасць да грамадзкіх навук, захапляўся ідэямі Асьветнікаў.[4] Асабліва моцна на яго паўплывала філязофія Жан Жака Русо.[3]

Скончыў навучаньне ў 1783 року і атрымаў пасаду падбрыгадзіра, пасьля двух рокаў службы вярнуўся ў Кадэцкі Корпус у якасьці выкладніка інжынэрнай справы.[4]

У 1789 року па пратэкцыі генэрала артылерыі ВКЛ князя К. Сапегі кароль прызначыў Я. Ясінскага старэйшым афіцэрам інжынэрнага корпусу войскаў ВКЛ у званьні падпалкоўніка. Узначаленая Я. Ясінскім інжынэрная служба войска складалася з 42 афіцэраў і жаўнераў, у тым ліку з 20 мінёраў і ўваходзіла ў склад створанага ў 1780 року ў Вільні корпусу артылерыі і вайсковай інжынэрыі.[2]

13 студзеня 1792 року атрымаў званьне палкоўніка інжынэрыі і быў накіраваны рэвізорам на будаўніцтва «Каралеўскага» канала, які злучаў Піну і Мухавец (паміж местамі Пінск і Кобрынь).[3]

Вайна з Расеяй 1792 року

Пасьля падпісаньня лібэральнай партыяй 3 траўня Канстытуцыі сытуацыя ў краіне рэзка абвастрылася. Частка шляхты палічыла, што Канстытуцыя абмяжоўвае яе станавыя правы. Прыхільнікі скасаваньня Канстытуцыі прынялі рашэньне стварыць канфэдэрацыю і выступіць сумесна з расейскімі войскамі супраць Сойму. Аднак Кацярына II, ваюючы з Турэччынай, вырашыла не пачынаць вайны.

Па замірэньні паміж Расеяй і Турэччынай прадстаўнікі незадаволенай шляхты Патоцкі і Ржавуцкі прыбылі ў Пецярбург і склалі з расейскай імпэратрыцай таемную дамову пра супольныя вайсковыя дзеяньні. 18 траўня 1792 року ў Рэч Паспалітую ўступілі чатыры калёны на чале з генэрал-аншэфам М. Кахоўскім з боку Бэсарабіі і 32-тысячнае войска пад кіраўніцтвам генэрал-маёра М. Крачэтнікава з усходу. Таго ж дня ў мястэчку Таргавіца незадаволеная шляхта сфармавала канфэдэрацыю. Пачалася вайна.[3]

Падчас вайны Я. Ясінскі камандаваў інжынэрным корпусам, якія мог выставіць максымум тысячу ваяроў.[3] 10 чэрвеня 1792 року ўдзельнічаў у бітве пад Мірам, дзе вызначыўся гераізмам. Аднак рэспубліканскае войска пацярпела паразу, неўзабаве І. Фэрзэн без адзінага стрэлу ўзяў Нясьвіж, над фартыфікацыяй якога безвынікова працаваў Я. Ясінскі.

Войска Рэчы Паспалітай засяродзілася ў Берасьці, дзе 23 жніўня адбылася найбуйнейшая бітва. Я. Ясінскі распрацаваў плян абароны места, дзякуючы якому абаронцы Рэспублікі выйгралі бітву. Палкоўнік быў узнагароджаны залатым крыжом «Virtuti Militari». Тым часам, зыход кампаніі быў ужо прадвызначаны: пад ціскам Кацярыны II кароль прыняў рашэньне перайсьці на бок канфэдэратаў і 22 ліпеня аддаў загад пра складаньне зброі. Ясінскаму давялося падпарадкавацца.[3]

Падпольная дзейнасьць

Пасьля ганебнага для Рэчы Паспалітай Гарадзенскага сойму 1793 року значная частка шляхты, у тым ліку і шматлікія вышэйшыя армейскія чыны, выехалі за мяжу. Я. Ясінскі застаўся ў Вільні, спрабуючы рэарганізаваць інжынэрны корпус. Вядома, што ён прытрымліваўся радыкальных («якабінскіх») поглядаў. Выступаў за скасаваньне прыгоннага права і аднаўленьне Рэчы Паспалітай ў межах 1792 року.[2] Аднойчы ён нават выказаў думку, што краіну нельга выратаваць без таго, каб не выразаць усёй шляхты.[3]

З восені Я. Ясінскі прыступіў да кансьпіратарскай дзейнасьці, накіраванай супраць акупантаў. Падпольны штаб Я. Ясінскага знаходзіўся ў картачным салёне яго ад'ютанта Хадкевіча.[3] Варта зазначыць, што гульня ў карты сур'ёзна дапамагала ў папаўненьні касы. Часам Ясінскій займаўся паэзіяй, зрэшты, сам ён даволі скептычна ацэньваў свае таленты.

Напачатку 1794 року пра падпольную дзейнасьць Я. Ясінскага даведаліся прарасейскія ўлады. Ён мусіў пакінуць Вільню і зьехаць у Вількамірскі павет, дзе яго чакалі верныя войскі.

Паўстаньне Т. Касцюшкі

Якуб Ясінскі. Невядомы аўтар. Каля 1794

У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 року Я. Ясінскі ўзначаліў паўстаньне ў Вільні. Паўстанцы хутка абяззброілі расейскі гарнізон, узяўшы ў палон 1012 чалавек. 23 красавіка на Рынкавым пляцы быў абвешчаны «Акт паўстаньня Літоўскага народу».[5] 25 красавіка за здраду Радзіме па ініцыятыве Я. Ясінскага пакаралі галаву мясцовай адміністрацыі гетмана Касакоўскага.

3 траўня Найвышэйшая Літоўская Рада абвясьціла Я. Ясінскага галоўнакамандуючым Літоўскім паўстанцкім войскам.[4] Тым часам, ягоны радыкалізм моцна палохаў шляхту, а польскае кіраўніцтва паўстаньня лічыла Ясінскага «ліцьвінскім» сэпаратыстам.[6]

У якасьці галоўнакамандуючага літоўскімі паўстанцамі кіраваў арганізацыяй новага войска, з мэтай пашырэньня сацыяльнай базы паўстаньня пісаў рыфмаваныя праклямацыі да сялянаў на беларускай мове.[2]

11 траўня 1794 року Т. Касьцюшка прызначыў Я. Ясінскага генэрал-лейтэнантам.[2] Аднак ужо 4 чэрвеня пад націскам кансэрватыўных сілаў Я. Ясінскага адхілілі ад камандваньня войскам ВКЛ як радыла, перадаўшы паўнамоцтвы генэралу Міхалу Вяльгорскаму.[4] 10 чэрвеня указам Т. Касьцюшкі Найвышэйшую Літоўскую Раду распусьцілі і замянілі на значна больш памяркоўную па сваім складзе Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага.[2]

Тым часам сутычкі паміж паўстанцамі і расейскімі войскамі не спыняліся. На тэрыторыі ВКЛ акрамя Ясінскага дзейнічалі генэралы Грабоўскі і Хлявінскі. Першая бітва дывізіі Я. Ясінскага пад Няменчынам скончылася паразай. 7 траўня адбылася другая бітва — пад Палянамі, у якой паўстанцы перамаглі расейскіх акупантаў і такім чынам прадухілі пагрозу заняцьця Вільні. У другой палове траўня дывізія Я. Ясінскага ўдзельнічала ў бітве пад Ліпнішкамі, дапамагала партызанскім руху ў Менскай губэрні. Большую частку дывізіі складалі сяляне.[2]

Якуб Ясінскі лічыў неабходным умацоўваць абараназдольнасьць Вільні, аднак новы кашталян Вяльгорскі прыняў рашэньне адвесьці войскі ў Лідзкі павет. Нічога ня ведаючы пра гэтае рашэньне кашталяна, Я. Ясінскі чакаў яго ў лягеры пад Соламі, дзе першапачаткова плянавался злучыць войскі. Страціўшы шмат часу на безвыніковае чаканьне, Я. Ясінскі з 4000 жаўнераў распачаў адчайны напад на карпусы В. Зубава і Л. Бэнігсэна (каля 5000 жаўнераў пры 16 гарматах)[3]. Бітва адбылася 26 чэрвеня пад Соламі і стала адным з найбольш крывапралітных на працягу ўсёй кампаніі.[3] Я. Ясінскаму давялося адступіць, хоць і не парушаючы баявога парадку. Падчас адступу загінуў брат Якуба капітан стралкоў Юзаф.[3] Я. Ясінскі выехаў у Варшаву.[2]

Перажыўшы цяжкую дэпрэсію з прычыны ваенных няўдачаў і сьмерці брата, 17 ліпеня Ясінскі прыняў камандаваньне над нарвенскім фронтам. Для папаўненьня войска ён накіраваўся ў Берасьце, адтуль у Бельск, як раз у гэты час, у другой палове жніўня, ён атрымаў вестку пра падзеньне Вільні.[2]

Па прыбыцьці ў Горадню Т. Касьцюшка, больш не асьцерагаючыся сэпаратызму Ясінскага, узнагародзіў яго пярсьцёнкам з надпісам: «Радзіма свайму абаронцу» і перадаў пад яго камандаваньне адну зь літоўскіх дывізіяў. Камандзірам наднарвенской дывізіі Т. Касьцюшка прызначыў Юрыя Грабоўскага.[3]

Магіла Якуба Ясінскага на Каменкаўскіх могілках

Тым часам, у Расеі вырашылі спыніць кампанію адным імклівым маршам Суворава. Сувораў атрымаў важныя для Расеі перамогі ў бітвах пры Крупчыцах і пад Берасьцем. 10 кастрычніка паўстанцы пацярпелі вырашальную параза пад Мацяёвiцамi, Т. Касьцюшка трапіў у палон.[3]

20 кастрычніка Ясінскі прыбыў у Варшаву і папрасіў новага дыктатара паўстаньня Тамаша Ваўжэцкага прызначыць яго ў прадмесьце Варшавы цьвердзь Прагу, якая мусіла стаць шчытом места. У абаронцаў фартэцыі ўжо не заставалася надзеяў на перамогу.[3]

Існуе меркаваньне, што тым часам Ясінскі прапанаваў пакараць сьмерцю караля і ўсіх палонных, што, зразумела, зроблена не было.[3] Ясінскаму з корпусам у 4000—5000 жаўнераў даручылі абараняць левае крыло фартэцыі — Таргувэк (паўночны фронт абароны).[4]

3 лістапада пачаўся абстрэл фартэцыі, а наступнай раніцай а 5-й гадзіне пачаўся штурм. Прыкладна праз палову гадзіны расейцы зламалі лінію абароны, у прадмесьці пачалася паніка. Людзі кiнулiся да моста — адзінай сувязі з Варшавай. Ясінскі быў сярод тых, хто абараняў адыход людзей да моста. Тут, каля Бродна, ён і загінуў[7]. Як і іншыя абаронцы Прагі, Ясінскага пахавалі на Каменкаўскіх могілках.[4]

Творчасьць

У раньнія рокі творчасьць Ясінскага разьвівалася пад уплывам сэнтымэнталізму. З сярэдзіны 1780-ых у яго творчасьці пачынае пераважаць сацыяльная тэматыка, а творы набылі палітычную афарбоўку.[2] Пра сваю літаратурную дзейнасьць сам Ясінскій казаў: «Пішу тое, што жадаю, і пра тое, што мяне цікавіць, хвалы не шукаю…».[4]

З-пад пяра Ясінскага выйшлі іраікамічная паэма «Спрэчкі» (17881792), паэма «Цянця» (паэмы Ясінскага часткова апублікалі ў газэце «Tygodnik Wilenski» у 1819 року[2]). Верш Ясінскага «Пра сталасьць: да польскіх выгнаньнікаў» быў асобна выдадзены ў Горадні ў 1793 року. Пісаў паэмы сатырычнага і казачнага характару. Некаторыя рамантычныя песьні Ясінскага ў свой час карысталіся вялікай папулярнасьцю.[4]

Часта выказваў радыкальныя погляды ў сваіх паэтычных творах, у сувязі з чым сучасьнікі бачылі ў ім прадстаўніка «якабінскага» кірунку ў паэзіі. Яго сымпатыі да рэвалюцыйнай Францыі і Амэрыканскай рэвалюцыі знайшлі адлюстраваньне ў паэме «Да Народу» (1794).[4]

Творы Ясінскага выдадзеныя ў 1869 року ў Варшаве.

Памяць

Марка Белпошты памяці Ясінскага, 1994

У гонар Я. Ясінскага названы шэраг вуліцаў у наступных местах Польшчы, Беларусі і Летувы:

Апроч таго, імя генэрала Я. Ясінскага носяць:

У 1974 року на тэрыторыі Вышэйшай школы афіцэраў вайсковай інжынэрыі ўва Ўроцлаве паставілі помнік Якубу Ясінскаму (скульптар: Канстанты Махарскі). У 1978 року ён жа стварыў копію гэтага помніка для ўроцлаўскага Ліцэя імя генэрала Ясінскага.

Постаці генэрала Ясінскага прысьвечаная няскончаная трагедыя Адама Міцкевіча на францускай мове «Якуб Ясінскі, ці Дзьве Польшчы»[10].

Крыніцы і заўвагі

Зноскі

  1. В. Орлов. Как белорусы боролись против российского господства // Народная Воля № 209, 4 лістапада 2003
  2. а б в г д е ё ж з і к Анатоль Грыцкевіч. Ясінскі Якуб // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 785
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о Андрэй Шпунт. Я Бацькаўшчыны не перажыву... // Наша Ніва, 6 ліпеня 1998
  4. а б в г д е ё ж з Jakub Jasinski (1761—1794) Якуб Ясинский // Биографии 2-й половины 18 века. Военная история 2-й половины 18 века.
  5. Віленскае паўстаньне 22 красавіка 1794 (пераклад на расейскую) // М. Грыгор'еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994
  6. Ясинский Якуб // Шаблон:Літаратура/Гісторыя Беларусі: Слоўнік-даведнік (Менск, 2000)
  7. General Jakub Jasinski (1761—1794) // Szczep 17 Warszawskich Druzyn Harcerskich i Gromad Zuchowych im. gen. Jakuba Jasinskiego
  8. у Старым месьце.
  9. Алфавитный список улиц по Молодечно // Белпочта
  10. Мицкевич Адам // Театральная энциклопедия. В 5 томах / Гл. ред. П. А. Марков. Т. 3: Кетчер — Нежданова. — М.: Советская энциклопедия, 1964. С. 292

Літаратура

  • K. Bartoszewicz Dzieje Insurekcji Kościuszkowskiej. — Wiedeń: 1909.
  • H. Mościcki. Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie. — Warszawa, 1917.
  • J. Keler. Poezja Jakuba Jasińskiego. — Wrocław, 1952.
  • B. Leśnodorski. Polscy jacobini. — Warszawa, 1960.
  • Zdzisław Sułek Tytuł. Sprzysiezeńie Jakuba Jasińskiego. — MON, 1982. — 280 s.
  • Грыцкевіч А.П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел. гіст. часопіс. — 1994. — № 1.
  • Я. Юхо, У. Емельянчык. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадевуш Касцюшка. — Мінск, 1994.

Вонкавыя спасылкі

  • Jasiński Jakub // Encyklopedia PWN
  • Ясiнскi Якуб // Культурна-асветны клуб «Спадчына» (2008). — Сучасныя партрэты Ясінскага ў Старадароскім мастацкім музэе.