Сіксцінская капэла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Oursana (размовы | уклад)
→‎Галерэя: -+Pietro Perugino - Baptism of Christ - Sistine Chapel - cat13a.jpg
Радок 50: Радок 50:
[[Катэгорыя:Музеі Ватыкана]]
[[Катэгорыя:Музеі Ватыкана]]
[[Катэгорыя:Музеі Рыма]]
[[Катэгорыя:Музеі Рыма]]
[[Катэгорыя:Храмы Італіі]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія храмы Італіі]]
[[Катэгорыя:Канклавы]]
[[Катэгорыя:Канклавы]]
[[Катэгорыя:Мікеланджэла]]
[[Катэгорыя:Мікеланджэла]]
Радок 56: Радок 56:
[[Катэгорыя:Капэлы]]
[[Катэгорыя:Капэлы]]
[[Катэгорыя:Рэнесансныя фрэскавыя цыклы]]
[[Катэгорыя:Рэнесансныя фрэскавыя цыклы]]
[[Катэгорыя:Жывапіс Адраджэння]]

Версія ад 10:24, 24 мая 2020

Столь Сіксцінскай капэлы

Сіксці́нская капэ́ла (італ.: Cappella Sistina) у Рыме — былая дамавая царква ў Ватыкане. Пабудаваная ў 14731481 гадах архітэктарам Джорджэ дэ Дольчэ па заказу папы рымскага Сікста IV, адсюль і назва.

Цяпер Капэла — музей, выдатны помнік Адраджэння. Прамавугольнае ў плане памяшканне з роспісамі сцен, выкананымі ў 1481—1483 гадах Сандра Бацічэлі, Пінтурык'ё і іншымі майстрамі па заказу Сікста IV. У 1508—1512 гадах Мікеланджэла распісваў скляпенне з люнетамі і распалубкамі, па заказу папы Юлія II. А ў 1536—1541 гадах Мікеланджэла распісваў алтарную сцяну — фрэска «Страшны суд», па заказу папы Паўла III. З канца XV ​​стагоддзя, у Капэле праходзяць канклавы. Першым канклавам, якія прайшоў ў капэле, быў канклаў 1492 года, на якім быў абраны Аляксандр VI.

Гісторыя

Папа Сікст IV

Сіксцінская капэла была пабудавана на месцы, дзе да яе існавала «Вялікая капэла» (італ.: Cappella Maggiore), у якой у эпоху Сярэднявечча збіраўся папскі двор, які складаўся з каля двухсот членаў — кардыналы, прадстаўнікі розных рэлігійных ордэнаў і знатных сямействаў. Рымскі Папа Сікст IV асцерагаўся ваеннай пагрозы з боку фларэнційскай Сіньярыі Медычы, з якой знаходзіўся ў напружаных адносінах, і ад Мехмеда II, чые войскі пагражалі ўсходнім берагам Італіі. Таму ён вырашыў умацаваць гэты будынак. Праект стварыў архітэктар Бача Пантэлі, а працы вяліся пад кіраўніцтвам Джорджэ дэ Дольчы. Прамавугольнае ў плане памяшканне ўпрыгожана роспісамі сцен, выкананымі ў 14811483 гадах Сандра Бацічэлі, Пінтурык'я і іншымі майстрамі па заказу Сікста IV.

У 15081512 гадах Мікеланджэла распісваў скляпенні з люнетамі і распалубкамі, па заказу Папы Юлія II. 31 кастрычніка 1512 года, Папа Юлій II адслужыў урачыстую вячэрню ў гонар стварэння фрэсак на скляпеннях Сіксцінскай капэлы. 31 кастрычніка 2012 года, у той жа час, Папа Бенедыкт XVI паўтарыў урачыстую цырымонію ў гонар 500-гадовага юбілею капэлы.

А ў 15361541 гадах Мікеланджэла распісваў алтарную сцяну — фрэска «Страшны суд», па заказу Папы Паўла III. З канца XV стагоддзя ў Капэле праходзяць Канклавы. Першым Канклавам, які прайшоў у Капэле, быў Канклаў 1492 года, на якім быў абраны Аляксандр VI. Капэла была асвячона 15 жніўня 1483 года — свята Узнясення Маці Божай.

Рэстаўрацыя

Фрэскі Сіксцінскай капэлы некалькі разоў рэстаўрыраваліся, самая апошняя рэстаўрацыя праводзілася з 1980 па 1994 год. Гэта рэстаўрацыя аказала глыбокі ўплыў на аматараў мастацтва і гісторыкаў, выклікаўшы супярэчлівыя водгукі, крытыку і спрэчкі.

Галерэя

Спасылкі