БМАgroup: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Выканаўцы: дапаўненне
Радок 22: Радок 22:
* [[Глюкі, гурт |Глюкі]]
* [[Глюкі, гурт |Глюкі]]
* [[Мясцовы час, гурт |Мясцовы час]]
* [[Мясцовы час, гурт |Мясцовы час]]
* [[BLOG OF MAD!!!]]
* [https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/BLOG_OF_MAD!!! BLOG OF MAD!!!]
* [[DeadMarsh]]
* [[DeadMarsh]]
* [[Indiga]]
* [[Indiga]]

Версія ад 09:38, 29 мая 2020

БМАgroup
Заснаваны 1996
Заснавальнікі Віталь Супрановіч
Статус Неактыўны
Дыстрыбутар VigmaБеларусі)
Жанр Розныя
Краіна  Беларусь
Афіцыйны сайт belmusic.org

БМАgroup (Беларуская музычная альтэрнатыва) — беларуская музычная арганізацыя, створаная ў 1996 годзе. Галоўнай мэтай з'яўлялася прапаганда беларускай музыкі[1]. За час існавання ёю былі выдадзены запісы айчынных музыкаў: як маладых калектываў, так і твораў мэтраў сучаснай і класічнай музыкі. «БМАgroup» таксама з'яўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фестываляў[2].

Гісторыя

Кіраўніком лэйбла з'яўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існавання лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі і ў выданні каля 100 прымаў партнёрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайта друкаваў рэцэнзіі на свае рэлізы, хіт-парады, mp3-базы[3]. Была складзена дамова аб сумеснай вытворчасці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма»[4]. Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйбла, стаў альбом «Белая вада» гурта Крама[5].

Выканаўцы

Выдадзены альбомы беларускіх гуртоў:

Лэйбл выдаў серыю беларускамоўных метал-зборнікаў «Hard life — Heavy music[be-tarask]»[6], а таксама зборнік «Hardcoreманія: чаду![be-tarask]»[7].

Ацэнкі

Алег Клімаў, рэдактар «Музыкальной газеты», даволі крытычна ацаніў каталог лэйбла станам на пачатак 2003 года[8].

Зноскі

  1. AC (2005). "«Бма» :: Не Мешайте Белорусской Музыке!". Музыкальная газета [руская] (20). Архівавана з арыгінала 2020-04-08. Праверана 2020-04-08. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  2. Подберезский, Дмитрий. БМАgroup (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  3. Вядомы музычны лейбл БМАgroup прэзентаваў свой новы сайт. Euroradio.fm (26 ліпеня 2008). Праверана 21 сакавіка 2017.
  4. «Вигма» и «БMA Group» объединились. Альтернативная музыка Беларуси Neformat.by. Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)
  5. Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў. Слушны музычны партал «Тузін Гітоў» (19 лістапада 2014). Праверана 21 сакавіка 2017.
  6. БМАgroup вядзе перамовы з беларускімі калектывамі «ZET», «Куклы», «Папёнкинз Бенд», «Голая манашка» ды інш. па падрыхтоўцы чарговага зборніка беларускіх хард-кор гуртоў. Беларускі партал TUT.BY (5 лютага 2002). Праверана 21 сакавіка 2017.
  7. Новости белорусской музыки от БМАgroup. Беларускі партал TUT.BY (27 сакавіка 2002). Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)
  8. Климов, Олег (2003). "Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M." Музыкальная газета [руская] (2). Архівавана з арыгінала 2019-08-29. Праверана 2020-04-19. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)

Спасылкі