Камень Міцкевіча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Помнік |Беларуская назва = Камень Міцкевіча |Арыгінальная назва = |Выява...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:13, 30 мая 2020

Помнік
Камень Міцкевіча
53°17′41″ пн. ш. 26°30′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне в. Студзёнкі (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць)
Вышыня 85х64 см
Матэрыял граніт

«Камень Міцкевіча» — валун з выбітай на польскай мове цытатай Адама Міцкевіча: «Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz» (бел.: Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрасіла. Міцкевіч). Знаходзіцца ў в. Студзёнкі ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Памер бачнай часткі каменя — 85х64 см.

Гісторыя

У першай палове XIX ст. Адам Міцкевіч наведаў маёнтак Студзёнкі. Ён быў у захапленні ад сядзібнага парка і пакінуў у гасцявой кнізе гаспадыні маёнтку свой запіс[1]. Найверагодней гэта магло адбыцца ў 1820-м годзе[2][3], калі Міцкевіч (разам з сябрам Тамашам Занам) прыязджаў у тыя мясціны ў маёнтак Тугановічы да сваёй каханай Марылі Верашчакі, з каторай па ваколіцах яны часта рабілі конныя шпацыры[4]. З гэтага вынікае, што запіс быў зроблены ў гасцявой кнізе Марыі Развадоўскай (1783—1845; народжаная Вангродская)[2].

Пазней надпіс, зроблены ў гасцявой кнізе, быў выбіты на камяні. Польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль  (польск.) піша, што Міцкевіч адведваў Студзёнкі ў часы дзяцінства Марыі Грушэцкай (1834—1900)[5]. Але храналагічна гэта не пасуе. Магчыма, доктар Гіль тут дапусціў памылку — у той час быў зроблены не надпіс у кнізе, а выбіты надпіс на камяні. Бо ў той час Міцкевіч жыў у Парыжы, дзе ў 1834 завяршыў напісанне паэму «Пан Тадэвуш», у каторую ў тым ліку ўвайшло і апісанне парку і сажалак у Студзёнках[2][1].

Зноскі

  1. а б Honorat Czesław Gil. Rodzieństwo // Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim. — Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2014. — С. 22. — 248 с. — ISBN 978-83-7604-012-7.
  2. а б в Грушэцкі А.Л.. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам. Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.
  3. Кіркевіч А.. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі. Белсат (18 мая 2020). Праверана 18 мая 2020.
  4. Tomasz Krzywicki. Adam poznaje Marylę // Szlakiem Adama Mickiewicza po Nowogródczyźnie, Wilnie i Kownie. — Rewasz. — Pruszków, 2006. — S.164—165
  5. O. Honorat Czesław Święty Rafał Kalinowski – patriota(польск.) // Wadoviana. Przeglad historyczno-kulturalny : часопіс. — 1998. — № 2. — С. 66. — ISSN 1505-0181.