Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18: Радок 18:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{ГККРБ|411Д000405}}
{{ГККРБ|411Д000405}}
{{Commons|Category:}}
{{Commons|Category:Mickievič Mound in Navahrudak}}
{{Славутасці Навагрудка}}
{{Славутасці Навагрудка}}



Версія ад 13:04, 3 чэрвеня 2020

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча[1] — штучны ўзгорак, насыпаны ў 1920-я гадах у гонар польскага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча ў Навагрудку, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады і ў ваколіцах якога адбываюцца многія падзеі яго твораў. Падобная практыка стварэння кургана ў гонар асобнага чалавека з’яўляецца ўнікальнай для Беларусі[2].

Курган занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны міжнароднага значэння.[1].

Валун з надпісам-прысвячэннем
Від з кургана

Насыпаны па ініцыятыве Міцкевічаўскага камітэта на пляцы, які быў выкуплены за 6 тысяч злотых, што былі сабраны добраахвотнымі ахвяраваннямі. Урачыстая закладка кургана адбылася 27 мая 1924 года. Скончылі насыпаць курган у 1931 годзе. Каля яго падножжа была ўстаноўлена стэла з надпісам-прысвячэннем, якая ў 1998 годзе ў сувязі са святкаваннем 200-годдзя з дня нараджэння паэта была заменена на валун[2].

Недалёка ад кургана ў 1992 годзе быў усталяваны таксама помнік Адаму Міцкевічу[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі