Гомельская праўда: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Гомельская праўда (1917) у Гомельская праўда |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Галоўныя рэдактары: аўтаматычнае прыбіранне выдаленага шаблона, выдалена: {{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}} з дапамогай AWB |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}} |
|||
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове]] |
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове]] |
Версія ад 20:31, 10 чэрвеня 2020
«Гомельская праўда» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Гомельская праўда |
Тып | газета |
Галоўны рэдактар | Сяргей Міхайлавіч Бяспалы |
Заснавана | 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
Вэб-сайт | gp.by |
«Гомельская праўда» — абласная газета. Выходзіць з 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 у Гомелі. У 1917—1929 гг. выходзіла на рускай мове, пад рознымі назвамі.
Спачатку называлася «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». У час нямецкай акупацыі Гомеля (люты 1918 — студзень 1919 гг.) не выходзіла. У 1919—1920 гг. выдавалася як «Известия Объединенного революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия Гомельского Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов», з № 107 — «Путь Советов». З мая 1920 г. «Полесская правда», з 1930 г. «Палеская праўда». У 1938 г. перайменавана ў «Гомельскую праўду». У гады нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. — орган гомельскіх падпольных абкома і гаркома КП(б)Б (выходзіла з 1 мая да 20 лістапада 1943 г., рэдактар М. І. Пахомаў). Пасля вайны — орган гомельскіх абласнога і гарадскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. З верасня 1991 г. — абласная газета. Інфармуе аб падзеях грамадска-палітычнага, эканамічнага, гісторыка-краязнаўчага і культурнага жыцця Гомельшчыны. Змяшчае матэрыялы па народнай гаспадарцы, медыцыне, спорце і інш.
Літаратура
- «Гомельская праўда» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 72. — ISBN 985-11-0041-2.
Галоўныя рэдактары
- Мікалай Білецкі
- Ілля Кожар
- Сяргей Бяспалы (2001 - ц.ч.)[1]