Дудка (інструмент): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Адмены: афармленне |
→Адмены: вікіфікацыя |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
== Адмены == |
== Адмены == |
||
[[File:Дудари.2007г.бум.,см.тех.55х58.jpg|thumb|«Дудары». [[ |
[[File:Дудари.2007г.бум.,см.тех.55х58.jpg|thumb|«Дудары». [[Максімільян Анатольевіч Праснякоў|М. Праснякоў]], 2007.]] |
||
=== Сапілка === |
=== Сапілка === |
||
Ва Украіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка ([[Жалейка|сапель]]), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць [[Дуда|дуду]]. |
Ва Украіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка ([[Жалейка|сапель]]), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць [[Дуда|дуду]]. |
Версія ад 22:51, 13 чэрвеня 2020
Ду́дка — агульная назва народных музычных інструментаў сямейства прадольных флейтаў (сапелі, свірэлі, сапілкі) ў Беларусі, Расіі, Украіне[1].
Дудка — народны музычны духавы інструмент, які складаецца з бузіннай трасціны ці чароту і мае некалькі бакавых адтулін, а для ўдзімання — муштучок. Існуюць падвойныя дудкі: у дзве складеныя трубкі дзьмуюць праз адзін агульны муштук[2].
Агульныя звесткі
Дудка ўяўляе сабой трубку з ігральнымі адтулінамі і свістковым прыстасаваннем. Дудкі вылучаюцца памерамі (даўжыня ад 20 да 50 см), формай трубак (існуюць конусападобныя, роўныя, з пашырэннем, звужэннем канцоў), колькасцю гральных адтулін, канструкцыяй свістковай прылады. Дзеля вырабу ўжываюць клён, ясень, ляшчыну, граб, сасну, ліпу, крушыну. У сучаснай практыцы прымяняюць алюміній і эбаніт. Бываюць цэльныя і разборныя.
Адмены
Сапілка
Ва Украіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка (сапель), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць дуду.
Дудка-паршнёўка
Атрымала распаўсюджанне ў Заходняй Беларусі. Уяўляе сабой цыліндрычную драўляную трубку са свістковым прыстасаваннем, у якую ўстаўлены шпунт з дзяржальнам. Гуказдабыццё здзяйсняецца падачай струменю паветра і рытмічных, хістальных рухаў шпунта, якія вызначаюць вышыню гуку (даўжыня паветранага слупа ўнутры камля адваротна прапарцыйная вышыні здабытага гуку). Так, самы ніжні гук утвараецца ў максімальна адкрытым становішчы шпунта, самы высокі — у самым закрытым становішчы. Дудка-паршнёўка — слыхавы інструмент без фіксаванага строю. Ігра на ім звязаная найперш са слухавымі адчуваннямі выканаўцы.
Зноскі
- ↑ БСЭ: Дудка
- ↑ Дудка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
- Скорабагатчанка А. . — Беларуская навука, 2001. — 398 с. — ISBN 985-08-0056-9.