Лангабарды: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
Replacing Alboin's_Italy.svg with File:Alboin's_Italy-it.svg (by CommonsDelinker because: file renamed, redirect linked from other project). |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Alboin's Italy.svg|thumb|right|250px]] |
[[Выява:Alboin's Italy-it.svg|thumb|right|250px]] |
||
'''Лангабарды''', '''ламбарды''' ({{lang-de|Langobarden}}, літаральна — «даўгабародыя») — [[Германцы|германскае]] [[племя]]. Паводле легенды, каб лангабарды здаваліся больш шматлікімі і каб запалохаць ворага, перад бітвай лангабардскія жанчыны завязвалі свае валасы пад падбародкам, становячыся падобнымі да барадатых мужчын. |
'''Лангабарды''', '''ламбарды''' ({{lang-de|Langobarden}}, літаральна — «даўгабародыя») — [[Германцы|германскае]] [[племя]]. Паводле легенды, каб лангабарды здаваліся больш шматлікімі і каб запалохаць ворага, перад бітвай лангабардскія жанчыны завязвалі свае валасы пад падбародкам, становячыся падобнымі да барадатых мужчын. |
||
Версія ад 05:56, 15 чэрвеня 2020
Лангабарды, ламбарды (ням.: Langobarden, літаральна — «даўгабародыя») — германскае племя. Паводле легенды, каб лангабарды здаваліся больш шматлікімі і каб запалохаць ворага, перад бітвай лангабардскія жанчыны завязвалі свае валасы пад падбародкам, становячыся падобнымі да барадатых мужчын.
Першапачаткова жылі на левым беразе ніжняй Эльбы (Бардэнгау), у V стагоддзі праніклі ў вобласць Дуная, дзе прынялі арыянскае хрысціянства, у 493 г. разбурылі дзяржаву герулаў, у 526 г. дзяржаву гепідаў і занялі Панонію.
У 568 годзе ўварваліся адтуль пад правадырствам Альбаіна ў Італію, заваявалі паўночную частку краіны (цяперашняя Ламбардыя) і заснавалі Лангобардскую дзяржаву са сталіцай у Павіі.
Лангабардскае права было кадыфікавана на лацінскай мове («Эдыкт», упершыню выдадзены ў 644 г., перагледжаны пазней). Пасля спынення дынастыі караля Аўтарыса (584—590 гг.) і дачкі баварскага князя Ліутпранда (713-44 гг.) Тэадэлінды зноў узрасла магутнасць лангабардаў. Папы, аднак, здолелі спыніць лангабардаў у Італіі і паспяхова перашкаджалі іх імкненню да аб'яднання дзяржавы пры дапамозе франкаў.
Айстульф (740-56 гг.) не мог узяць Рым з-за ўмяшання франкскага караля Піпіна (754—755 гг.); яго пераемнік Дэзідэрый (756-74 гг.) здаўся ў 774 г. Карлу Вялікаму пасля сямімесячнай аблогі Павіі. Дзяржава лангабардаў была далучана да франкскай. Паданні лангабардаў захаваліся ў апавяданнях Паўла Дыякана. Яны таксама згаданыя ў «Залатой легендзе» (лац.: Legenda Aurea).
Далі назву італьянскай вобласці Ламбардыя.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лангабарды