Пчалярства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38: Радок 38:
Image:Coat of Arms of Tambov (2008).svg|Вулей на гербе [[Горад Тамбоў|Тамбова]] (канец XVIII ст.)
Image:Coat of Arms of Tambov (2008).svg|Вулей на гербе [[Горад Тамбоў|Тамбова]] (канец XVIII ст.)
</gallery>
</gallery>

== Гарадсткое пчалярства ==
Апошнія дзесяцігоддзі гарадское пчалzрства актыўна развіваецца ў краінах Еўропы і Амерыкі. З 2015 году было некалькі спробаў разводзіць пчолаў у Мінску.<ref>[https://www.belta.by/regions/view/fotoreportazh-na-kryshe-krasnogo-kostela-pojavilas-paseka-260883-2017/ 09 жніўня 2017. ФОТОРЕПОРТАЖ: На крыше Красного костела в Минске появилась пасека]</ref><ref>[https://naviny.by/new/20170729/1501358287-v-centre-minska-na-kryshe-kostela-poselili-60-tysyach-pchel?fbclid=IwAR1WynYpi6kJ3XpVg298hotH3pBt4Gc_8VdGFFNIBBhB7fxrnsu3H-2GeSg 29 ліпеня 2020. В центре Минска на крыше костела поселили 60 тысяч пчел]</ref> Актыўнае развіццё замаруджваецца з-за бюракратызных перашкодаў <ref>[https://news.tut.by/society/450545.html 3 чэрвеня 2105. Открытие пасеки на крыше Красного костела переносится.]</ref><ref>[https://minsknews.by/peshkom-po-gorodu-v-loshiczkom-parke-mozhet-poyavitsya-nastoyashhaya-paseka/ 5 снежня 2019 года. ПЕШКОМ ПО ГОРОДУ. В Лошицком парке может появиться настоящая пасека]</ref>


==Знакамітыя беларускія пчаляры==
==Знакамітыя беларускія пчаляры==

Версія ад 22:57, 1 ліпеня 2020

Паштовы блок Рэспублікі Беларусь, прысвечаны пчалярству.

Пчаля́рства — галіна сельскай гаспадаркі, гадоўля меданосных пчол і атрыманне ад іх мёду, воску і іншых прадуктаў пчалінай жыццядзейнасці. Пчалярства мае важнае значэнне для апылення і падвышэння ўраджайнасці культурных і дзікіх кветкавых раслін.

Прадукцыя пчалярства[1]

Гісторыя

Малюнак 1514 г.

Найстаражытнейшыя выявы зборшчыкаў мёду былі знойдзены ў пячорах на тэрыторыі Афрыкі і Іспаніі. Іх адносяць прыкладна да 7 тысячагоддзя да н. э. Трэба меркаваць, што здабыча мёду дзікіх пчол з'явілася яшчэ раней, шырока практыкавалася ва ўсім свеце, але месцам узнікнення пчалярства лічыцца Міжземнамор'е. Гэта часткова пацвярджаецца тым, што з 20 тысяч відаў пчол пчаляры выкарыстоўваюць толькі некалькі дзясяткаў, прычым найбольш распаўсюджаны меданосныя пчолы з Еўрапейскага кантынента, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Важным з'яўляецца пацверджанне археалагічнымі матэрыяламі.

Вядома выява на сцяне храма сонца часоў фараона Ніусера (24582422 гг. да н. э.) у Старажытным Егіпце, на якой выбіты рабочыя, якія абкурваюць дымам пчаліныя соты. Відавочна, пчалярства ўзнікла ў Старажытным Егіпце значна раней. Мёд выкарыстоўваўся для саладжэння, у рытуальных мэтах, а таксама як антысептык. Воск быў незаменны ў працэсе ліцця бронзы. Найстаражытнейшы пчальнік быў знойдзены археолагамі на тэрыторыі Ізраіля. Мяркуецца, што яму больш за 3000 гадоў.

Старажытныя пчаляры выкарыстоўвалі для заваблівання пчаліных рояў керамічны посуд, плеценыя вуллі з саломы і галля, абмазаныя глінай. У Старажытным Егіпце яны мелі цыліндрычную форму. Такія вуллі каштавалі даволі дорага, але яшчэ больш каштоўным лічыўся вопыт саміх пчаляроў, без якога спробы развядзення меданосных пчол былі марнымі. Так, у 760 г. да н. э. быў здзейснены няўдалы вопыт развіцця пчалярства ў Месапатаміі.

У Старажытнай Еўропе пчалярства актыўна развівалася на Кікладскіх астравах (3 тысячагоддзе да н. э.), мінойскім Крыце (3 - 2 тысячагоддзі да н. э.), ахейскім Пелапанесе (2 тысячагоддзе да н. э.). У Старажытнай Грэцыі і Рыме здабыча мёду лічылася пачэснай справай. Згодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, нектар быў напоем багоў.

Незалежнымі ад міжземнаморскага рэгіёну цэнтрамі ўзнікнення пчалярства былі Старажытны Кітай і Месаамерыка (цывілізацыя мая).

У лясной і лесастэпавай зоне Еўропы, у тым ліку на беларускіх землях, першаснай формай пчалярства было бортніцтва — утрыманне лясных пчол у штучных дуплах-борцях. У сярэднявеччы вываз прадуктаў пчалярства быў важнай часткай гандлю краін Усходняй Еўропы з іншымі. Мёдам і воскам плацілі натуральную даніну. Паводле "Аповесці мінулых часоў" кіеўская Княгіня Вольга звярталася да паўстанцаў-драўлян: "Вось ужо іду да вас, прыгатуйце мяды шматлікія ў горадзе, дзе забілі мужа майго". Яе сын Святаслаў пісаў з Балгарыі, што з Русі туды ідуць "мяхі і воск, мёд і рабы"[2]. "Хроніка Быхаўца" узгадвае пра напад "мужыкоў маскоўскіх" на гандляроў з Вялікага Княства Літоўскага і дадае, што ў іх забралі "двух баброў ды тры кадаўцы мёду". Падчас падрыхтоўкі да каранацыі Князь Вітаўт так частаваў сваіх гасцей: "І даваў князь вялікі Вітаўт гасцям сваім утрыманне вялікае: выходзіла на іх аброкаў штодня: мёду сычонага па семсот бочак, апрача мушкатэлю, мальмазіі ды іншых напояў і він размаітых; ялавіц, бараноў, вепрукоў таксама па семсот, зуброў па шэсцьдзесят, ласёў па сто, апрача іншай рознай зверыны, многіх мясных ды іншых хатніх страў. І прымаў вялікі князь Вітаўт у сябе тых гасцей сем тыдняў"[3].

Каля ХVХVІ стст. распаўсюдзіліся калодныя вуллі, якія па-ранейшаму называлі борцямі. Калоды расстаўлялі на дрэвах на вышыні да 15 м пераважна ў ліпавых і бярозавых гаях, паблізу пойменных лугоў і верасовых балот, багатых меданосамі. У беларусаў бортніцтва было звязана са звычаямі сябрыны і бонды.

Аднак бортніцтва, як і іншыя старажытныя формы пчалярства, засноўваліся на спусташэнні і наступнай згубе пчалінага рою. Прычым, у першую чаргу цярпелі роі найбольш поўных вуллёў, што ў выніку вяло да вынішчэння прадукцыйных сем'яў. Попыт на мёд і воск, які значна ўзрос ў еўрапейскіх краінах пасля XV ст., стымуляваў вывучэнне біялогіі пчол. У XVIII ст. з'явіліся навуковыя працы, у якіх прапагандаваліся новыя перадавыя метады пчалярства. Яны прадугледжвалі адбор прадукцыйных рояў, падкормку і клопат пра іх. Вялікае значэнне мела вынаходніцтва П. І. Пракаповічам рамкавых вуллёў (1814 г.). У наш час вядуцца сталыя навуковыя даследаванні, накіраваныя на паляпшэнне прадукцыйнасці і абарону меданосных пчол ад хвароб.

Гарадсткое пчалярства

Апошнія дзесяцігоддзі гарадское пчалzрства актыўна развіваецца ў краінах Еўропы і Амерыкі. З 2015 году было некалькі спробаў разводзіць пчолаў у Мінску.[4][5] Актыўнае развіццё замаруджваецца з-за бюракратызных перашкодаў [6][7]

Знакамітыя беларускія пчаляры

Зноскі

Спасылкі