Справа «Белага легіёна»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (6) з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52: Радок 52:
У выніку па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзіла 35 чалавек. З іх 20{{удакладніць}}<!--16?--> абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў<ref name="nnСпын"/>.
У выніку па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзіла 35 чалавек. З іх 20{{удакладніць}}<!--16?--> абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў<ref name="nnСпын"/>.


== Прапаганда ў дзяржаўных СМІ ==
== «Белы легіён чорных душ» ==

У час расследавання справы «Белага легіёна» ў дзяржаўных СМІ з’яўляліся прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя на «выкрыццё» членаў незаконных узброенных фарміраванняў.

Увечары [[12 красавіка]] на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у эфір выйшаў фільм пад назвай «Белы легіён чорных душ», які канал падаваў як сенсацыйнае [[журналісцкае расследаванне]], якое мусіла раскрыць праўду аб тым, што рыхтавалася ў Мінску на 25 сакавіка<ref>[https://www.tvr.by/bel/news/obshchestvo/zhurnalistskoe_rassledovanie_belyy_legion_chernykh_dush_segodnya_na_belarus_1/ Журналісцкае расследаванне «Белы легіён чорных душ» — сёння на «Беларусь 1»]</ref>. Паводле версіі тэлеканала, затрымаўшы людзей на Дні Волі, «органы» выратавалі іх ад немінучага калецтва ці смерці падчас тэрактаў, пры гэтым ніякіх доказаў праўдзівасці інфармацыі прадэманстравана не было. Маркерамі фільма сталі [[тэрарызм]], [[экстрэмізм]], [[ісламская дзяржава]], [[фашызм]], расавая перавага, [[нацыянальная сімволіка]], [[свастыка|нацысцкая свастыка]], а таксама набор асацыяцый з [[Трэці Рэйх|Трэцім Рэйхам]], у тым ліку калабаранты з [[Гітлер]]ам пад беларускай нацыянальнай сімволікай. Было паказана мноства рознай зброі, чыё паходжанне і кваліфікацыя не пацвярджаліся дакументальна. Заяўлялася, што «Белы Легіён» разглядаў магчымасць тэрактаў у [[Масква|Маскве]] «каб не дапусціць саюза Беларусі і Расіі»<ref name="svaboda300"/>, а таксама, што рыхтаваў з дзяцей [[шахід]]аў<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=189011 Паток нянавісці ў ананімным фільме БТ: «Белы легіён» прыраўнялі да «Ісламскай дзяржавы», беларускую сімволіку звязалі з нацызмам]</ref>. [[Радыё Свабода]], «[[Белсат]]», [[Tut.by]] і «[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]» падаваліся як інфармацыйныя памагатыя «экстрэмістаў», якія, нібыта, зацягвалі людзей у пастку, у якой мусіў адбыцца тэракт<ref name="svaboda300">[https://www.svaboda.org/a/28426300.html Прапагандысцкі фільм БТ аб справе «Белага легіёну»]. Радыё Свабода</ref>.
Увечары [[12 красавіка]] на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у эфір выйшаў фільм пад назвай «Белы легіён чорных душ», які канал падаваў як сенсацыйнае [[журналісцкае расследаванне]], якое мусіла раскрыць праўду аб тым, што рыхтавалася ў Мінску на 25 сакавіка<ref>[https://www.tvr.by/bel/news/obshchestvo/zhurnalistskoe_rassledovanie_belyy_legion_chernykh_dush_segodnya_na_belarus_1/ Журналісцкае расследаванне «Белы легіён чорных душ» — сёння на «Беларусь 1»]</ref>. Паводле версіі тэлеканала, затрымаўшы людзей на Дні Волі, «органы» выратавалі іх ад немінучага калецтва ці смерці падчас тэрактаў, пры гэтым ніякіх доказаў праўдзівасці інфармацыі прадэманстравана не было. Маркерамі фільма сталі [[тэрарызм]], [[экстрэмізм]], [[ісламская дзяржава]], [[фашызм]], расавая перавага, [[нацыянальная сімволіка]], [[свастыка|нацысцкая свастыка]], а таксама набор асацыяцый з [[Трэці Рэйх|Трэцім Рэйхам]], у тым ліку калабаранты з [[Гітлер]]ам пад беларускай нацыянальнай сімволікай. Было паказана мноства рознай зброі, чыё паходжанне і кваліфікацыя не пацвярджаліся дакументальна. Заяўлялася, што «Белы Легіён» разглядаў магчымасць тэрактаў у [[Масква|Маскве]] «каб не дапусціць саюза Беларусі і Расіі»<ref name="svaboda300"/>, а таксама, што рыхтаваў з дзяцей [[шахід]]аў<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=189011 Паток нянавісці ў ананімным фільме БТ: «Белы легіён» прыраўнялі да «Ісламскай дзяржавы», беларускую сімволіку звязалі з нацызмам]</ref>. [[Радыё Свабода]], «[[Белсат]]», [[Tut.by]] і «[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]» падаваліся як інфармацыйныя памагатыя «экстрэмістаў», якія, нібыта, зацягвалі людзей у пастку, у якой мусіў адбыцца тэракт<ref name="svaboda300">[https://www.svaboda.org/a/28426300.html Прапагандысцкі фільм БТ аб справе «Белага легіёну»]. Радыё Свабода</ref>.



Версія ад 20:04, 3 ліпеня 2020

Справа «Белага легіёна», таксама Справа патрыётаў — крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачанні шэрагу асоб у навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч.3 арт. 293 КК РБ), а пасля яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (арт. 287 КК). Справа па артыкуле 287 КК у Беларусі была распачатая ўпершыню. Арышты пачаліся ў сакавіку напярэдадні Дня Волі, які неафіцыйны адзначаецца 25 сакавіка, у часе хвалі пратэстаў супраць зніжэння ўзроўню жыцця[1]. У выніку абвінавачванне ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў было прад'яўлена 35 чалавекам, 20[удакладніць] з якіх пазней былі яшчэ абвінавачаны ў стварэнні незаконнага узброенага фарміравання. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў[1]. 16 чэрвеня стала вядома, што КДБ спыніў крымінальны пераслед па справе аб масавых беспарадках. 30 чэрвеня вызвалены апошнія фігуранты. 27 лістапада спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна».

Перадгісторыя

Спартыўна-патрыятычная беларуская арганізацыя[2] «Белы легіён» была заснаваная ў 1996 годзе і ставіла сваёй мэтай абарону незалежнасці Беларусі, якая тады была пад пагрозай з-за падпісання саюзных пагадненняў з Расіяй. Арганізацыя спыніла сваё існаванне ў пачатку 2000-­х гадоў[3].

Аднак выхаванне «патрыётаў Беларусі для службы радзіме» працягнуліся, у тым ліку і работа з моладдзю. Пад Бабруйскам дзейнічаў летнік «Патрыёт», дзе школьнікаў вучылі элементам працы са зброяй у спалучэнні з урокамі беларускай мовы, гісторыі і культуры. У падрыхтоўцы ўдзельнічалі інструктары са падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння Расійскай Федэрацыі, праводзіліся абавязковыя медыцынскія курсы з атрыманнем сертыфікатаў «Чырвонага крыжа», практыкаванні па стральбе са спартыўнай і паляўнічай зброі, заняткі адзінаборствамі. Адпрацоўвалася таксама аўтаномнае жыццё ў партызанскіх умовах у фармаце палявых выхадаў, з начоўкамі і без.

У летніках удзельнічалі таксама мужчыны старэйшых узростаў, пэўная іх частка была матывавана нядаўняй акупацыя Крыма Расій і ўзроеным канфліктам на ўсходзе Украіны з прарасійскімі баевікамі, асцярогамі, што Расія рана ці позна паспрабуе таксама ліквідаваць дзяржаўнасць Беларусі. Удзельнікі летніка прызнаваліся, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі гатовыя стаць касцяком добраахвотніцкага батальёна. Пра трэніроўкі былых «легіянераў» прайшлі сотні чалавек.

Справа «Белага легіёна» пачалася ў сакавіку напярэдадні Дня Волі, у часе хвалі пратэстаў супраць зніжэння ўзроўню жыцця[1]. Былы лідар «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі паведаміў, што яго профіль у Фэйсбуку быў узламаны, а невядомая асоба ад ягонага імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 сакавіка[4].

20 сакавіка 2017 года беларускія памежнікі паведамілі, што у Беларусь з Украіны нібыта прарываўся джып са зброяй. Пазней становіцца вядома, што ад памежнікаў уцёк кіроўца, а машына магла рухацца не з тэрыторыі Украіны, а з беларускай вёскі, размешчанай паміж беларускім і украінскім пунктамі пропуску. На наступны пасля здарэння дзень кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне «дзясяткаў баевікоў»[5].

Арышты

Затрыманні адбыліся за пару дзён да Дня Волі, калі апазіцыя заклікала да правядзення ў Мінску масавай дэманстрацыі пратэсту супраць уладаў. Яны сталі працягам хвалі арыштаў грамадзян[6][7], якая пачалася пасля правядзення ў Беларусі так званых «маршаў недармаедаў» — акцый пратэсту супраць «Дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», выдадзенага Лукашэнкам.

21 сакавіка затрыманы Андрэй Валер’евіч Бяляўскі, Яўген Канстанцінавіч Палтаржыцкі, Ян Мікалаевіч Міхалькоў (сын кіраўніка бабруйскага клуба «Патрыёт»), Юрый Яўгенавіч Гурын, Сяргей Пятровіч Барсток, спецназавец Вячаслаў Аляксандравіч Дукшт, намеснік начальніка па ідэалогіі Смаргонскага пагранічнага атрада Ілья Генадзевіч Грэк, Максім Сяргеевіч Сцяпанаў, Аляксей Анатолевіч Абрамаў, Віктар Канстанцінавіч Данілаў, Андрэй Вячаслававіч Дундукоў, Андрэй Ігаравіч Комлік-Ямацін, Міраслаў Уладзіміравіч Лазоўскі, Дзмітрый Мікалаевіч Новік, Цімур Віталевіч Пашкевіч, Уладзімір Сяргеевіч Румянцаў, Сяргей Сяргеевіч Стрыбульскі, Аляксандр Анатолевіч Яўдаха[8].

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лагерах з зброяй». Адзін з лагераў нібы быў «у раёне Бабруйску і Асіповічаў», астатнія ва Украіне і ці Літве, ці Польшчы. У той жа дзень Лукашэнка казаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, што «ўзарваў апазыцыйную клааку»[9]. А днём раней публікаваліся публікаваліся матэрыялы пра нібыта «прарыў мяжы» і «радыеактыўны самалёт», якія былі часткова абвергнутыя[9].

22 сакавіка затрыманы лідар «Маладога фронту» Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч і актывісты Сяргей Аляксандравіч Пальчэўскі і Арцём Русланавіч Леўчанка[8], якія ў гэты час усталёўвалі мэблю ў сям’і пісьменнікаў Уладзіміра Арлова і Валянціны Аксак[10].

Увечары таго ж дня ў эфіры тэлеканалаў АНТ і Беларусь-1 быў паказаны сюжэт з кадрамі затрымання былога ўдзельніка арганізацыі Віктара Данілава, у сюжэце «Белы легіён» названы фашысцкай арганізацыяй, а Данілава і іншых затрыманых абвінавацілі ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаў на запланаваным Дні Волі. У паведамленні КДБ згадвалася, што сярод затрыманых былі «прафесійныя баевікі»[11].

У дзяржаўных СМІ быў паказаны таксама схрон арматуры ў Налібоцкай пушчы. Са зброі ў арыштаваных па «справе патрыётаў» на момант затрымання знайшлі, як паведамлялася, паляўнічыя карабіны і ружжы (легальныя) і пнеўматыку (таксама дазволеную). Удакладнялася, што справа пачалася з ліста на імя Лукашэнкі ад нейкай «фрау А.», нібыта грамадзяна Германіі з беларускімі каранямі, якая паведаміла аб «правакацыях» на 25 сакавіка ў Мінску[1].

23 сакавіка затрыманы актывісты «Маладога фронту» Раман Ігаравіч Васільеў, Уладзімір Мікалаевіч Яроменак, Дзмітрый Алегавіч Крэмянецкі, Іван Віктаравіч Кавальчук. 24 сакавіка затрыманы кіраўнік клуба «Патрыёт» у Бабруйску Мікалай Мікалаевіч Міхалькоў, Сяргей Уладзіміравіч Кулініч, палітычны актывіст і паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, ваенны Аляксей Іванавіч Саскевіч (пазней адпушчаны).

25 сакавіка затрыманы член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і паплечнік Мікалая Статкевіча Сяргей Уладзіміравіч Кунцэвіч[8]. Увечары таго дня, пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту, на тэлеканалах СТБ і АНТ з’явіліся сюжэты ў якіх сцвярджалася, што аўтамабіль Кунцэвіча, прыпаркаваны 23 сакавіка на стаянцы каля Акадэміі навук па вуліцы Акадэмічнай, трапіў пад аператыўнае назіранне КДБ, які атрымаў інфармацыю «пра падрыхтоўку правакацый». У аўтамабілі быццам бы былі выяўлены дзве скрынкі «кактэйляў Молатава» — 40 бутэлек[12], напоўненых вадкасцю з пахам гаручай сумесі і з кнотам з ануч[13], а таксама банеры, налепкі, гукаўзмацняльная апаратура. Сам Кунцэвіч у сюжэце СТБ сказаў, што мусіў падвезці Мікалая Статкевіча[12]. Па словах Статкевіча, на Дзень Волі ў Мінску Кунцэвіч павінен быў прывезці гукаўзмацняльную тэхніку[13]. Пазней Кунцэвіч заявіў, ў СІЗА КДБ яго катавалі электрашокерам, каб даведацца напярэданні Дня Волі, дзе хаваецца Статкевіч, а таксама шантажавалі, пагражалі фізічнай расправай, аказвалі фізічны ціск[14]. Разам з Кунцэвічам быў затрыманы яшчэ адзін сябра «Народнай грамады» — Сяргей Кулініч. Аднак пазней яго і Статкевіча выпусцілі[13].

29 сакавіка затрыманы Аляксандр Антонавіч Зімніцкі, Уладзімір Валер’евіч Фёдараў[8].

3 красавіка затрыманы Віктар Генадзевіч Мароз[8].

У выніку па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзіла 35 чалавек. З іх 20[удакладніць] абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў[1].

Прапаганда ў дзяржаўных СМІ

У час расследавання справы «Белага легіёна» ў дзяржаўных СМІ з’яўляліся прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя на «выкрыццё» членаў незаконных узброенных фарміраванняў.

Увечары 12 красавіка на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у эфір выйшаў фільм пад назвай «Белы легіён чорных душ», які канал падаваў як сенсацыйнае журналісцкае расследаванне, якое мусіла раскрыць праўду аб тым, што рыхтавалася ў Мінску на 25 сакавіка[15]. Паводле версіі тэлеканала, затрымаўшы людзей на Дні Волі, «органы» выратавалі іх ад немінучага калецтва ці смерці падчас тэрактаў, пры гэтым ніякіх доказаў праўдзівасці інфармацыі прадэманстравана не было. Маркерамі фільма сталі тэрарызм, экстрэмізм, ісламская дзяржава, фашызм, расавая перавага, нацыянальная сімволіка, нацысцкая свастыка, а таксама набор асацыяцый з Трэцім Рэйхам, у тым ліку калабаранты з Гітлерам пад беларускай нацыянальнай сімволікай. Было паказана мноства рознай зброі, чыё паходжанне і кваліфікацыя не пацвярджаліся дакументальна. Заяўлялася, што «Белы Легіён» разглядаў магчымасць тэрактаў у Маскве «каб не дапусціць саюза Беларусі і Расіі»[16], а таксама, што рыхтаваў з дзяцей шахідаў[17]. Радыё Свабода, «Белсат», Tut.by і «Наша Ніва» падаваліся як інфармацыйныя памагатыя «экстрэмістаў», якія, нібыта, зацягвалі людзей у пастку, у якой мусіў адбыцца тэракт[16].

Вызваленне фігурантаў і спыненне справы

Як заўважыў аглядальнік беларускай службы Радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў, «дзясяткі людзей былі арыштаваныя ледзь не за тэрарызм. Але потым актывізавалася заходняя дыпламатыя, пачаліся кулуарныя сустрэчы. У выніку „патрыётаў“ вызваляюць, праўда, без ніякага прабачэння, але і без крымінальнай справы».

31 сакавіка адпушчаны Юрый Яўгенавіч Гурын, Сяргей Пятровіч Барсток, Вячаслаў Аляксандравіч Дукшт, Ілья Генадзевіч Грэк, Максім Сяргеевіч Сцяпанаў[8].

1 красавіка адпушчаны актывісты «Маладога фронту» Арцём Русланавіч Леўчанка, Раман Ігаравіч Васільеў, Уладзімір Мікалаевіч Яроменак, Дзмітрый Алегавіч Крэмянецкі. 3 красавіка адпушчаны Сяргей Уладзіміравіч Кулініч. 15 красавіка пад падпіску аб нявыездзе адпушчаны Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч і Сяргей Аляксандравіч Пальчэўскі. Пасля вызвалення Пальчэўскі прызнаўся, што быў завербаваны КДБ пад псеўданімам «Артур», яго шантажавалі крымінальнай справай за ДТЗ, а таксама пагражалі апублікаваць падрабязнасці яго інтымнага жыцця, намякаючы на тое, што ён гей, пагражалі «петушатнямі» на зоне[18]. 29 красавіка адпушчаны Ян Мікалаевіч Міхалькоў[8][19].

18 мая адпушчаны Мікалай Мікалаевіч Міхалькоў, кіраўнік клуба «Патрыёт» у Бабруйску[19]. 19 мая пераведзены пад хатні арышт Яўген Канстанцінавіч Палтаржыцкі[8].

2 чэрвеня пад падпіску аб нявыездзе адпушчаны Сяргей Уладзіміравіч Кунцэвіч, Андрэй Валер’евіч Бяляўскі[8].

13 чэрвеня кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што «пакуль заўчасна казаць, ці дойдзе да суду»[1]. 16 чэрвеня стала вядома, што справа КДБ спыніў крымінальны пераслед фігурантаў справы аб масавых беспарадках. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь прыняў да вытворчасці крымінальную справу паводле артыкула 287 — «стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання»[19].

27 чэрвеня падпіску аб нявыездзе вызвалены Сяргей Стрыбульскі, Аляксандар Зімніцкі і Уладзімір Фёдараў, 28 чэрвеня — Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха, Віктар Данілаў[19]. Увечары 29 чэрвеня вызвалены Андрэй Комлік-Ямацін, Дзмітрый Новік, Аляксей Абрамаў, Андрэй Дундукоў і Іван Кавальчук[20]. 30 чэрвеня на свабоду выйшлі два апошнія фігуранты справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання — Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі.

27 лістапада 2017 года спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна», яе матэрыялы перададзеныя ў пракуратуру для вывучэння і ацэнкі законнасці прынятага рашэння[1].

На сайце Следчага камітэта быў размешчаны пашыраны каментарый наконт спынення справы «Белага легіёна»[21]:

Аналізуючы ў сукупнасці сабраныя доказы, следства прыйшло да высновы, што дзеянні фігурантаў фармальна ўтрымліваюць прыкметы стварэння незаконнага ўзброенага фармавання. Так, праведзеная ў групе прафесійная падрыхтоўка можа быць кваліфікаваная як баявая падрыхтоўка, характэрная для асабістага складу вайсковага фармавання альбо для незаконнага ўзброенага фармавання.

Разам з тым, у ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што названыя дзеянні абвінавачаных не былі накіраваныя на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, а таксама на здзяйсненне якіх-небудзь іншых супрацьпраўных дзеянняў, адзначаецца ў паведамленні СК.

Дзеянні абвінавачаных не маюць прыкмет грамадскай небяспекі, уласцівай злачынству, бо не прычынілі істотнай шкоды інтарэсам і грамадскім адносінам, што ахоўваюцца крымінальным законам.

Спіс фігурантаў справы

Імя Дата нараджэння Месца пражывання Дзейнасць Дата затрымання Дата вызвалення ч.3 арт. 293 КК РБ арт. 287 КК РБ
Аляксей Анатолевіч Абрамаў 1979 Мінск менеджар па продажах 21 сакавіка 29 чэрвеня Yes Yes
Сяргей Пятровіч Барсток 21 сакавіка 31 сакавіка Yes
Андрэй Валер’евіч Бяляўскі 1982  Мінск мастак-дызайнер 28 сакавіка 2 чэрвеня Yes Yes
Ілья Генадзьевіч Грэк 1992  Смаргонь памежнік Yes
Юрый Яўгенавіч Гурын Yes
Віктар Канстанцінавіч Данілаў 1987 21 сакавіка 28 чэрвеня Yes Yes
Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч Мінск актывіст «Маладога Фронту» 21 сакавіка 15 красавіка Yes
Вячаслаў Александравіч Дукшт 1992 Мар'іна Горка спецпрызнавец Yes
Андрэй Вячаслававіч Дундукоў 1985  Мінск ратавальнік МНС 21 сакавіка 29 чэрвеня Yes ?
Аляксандр Антонавіч Зімніцкі 1991 Мінск гісторык, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея 28 сакавіка 27 чэрвеня Yes ?
Іван Віктаравіч Кавальчук 1991 Мінск студэнт-архітэктар 21 сакавіка 29 чэрвеня Yes Yes
Андрэй Вячаслававіч Комлік-­Ямацін 1985  Мінск рамеснік 21 сакавіка 29 чэрвеня Yes Yes
Сяргей Уладзіміравіч Кунцэвіч 1985  Мінск індывідуальны прадпрымальнік  24 сакавіка 2 чэрвеня Yes
Міраслаў Уладзіміравіч Лазоўскі 1973  21 сакавіка 30 чэрвеня Yes Yes
Арцём Леўчанка 28 сакавіка Yes
Віктар Генадзевіч Мароз 30 чэрвеня Yes Yes
Мікалай Мікалаевіч Міхалькоў Бабруйск кіраўнік клуба «Патрыёт» 24 сакавіка 18 мая Yes
Ян Мікалаевіч Міхалькоў ваенны, сын Мікалая Міхалькова 21 сакавіка 29 красавіка Yes
Дзмітрый Мікалаевіч Новік 29 чэрвеня Yes Yes
Яўген Канстанцінавіч Палтаржыцкі 1987  Yes Yes
Сяргей Аляксандравіч Пальчэўскі 28 сакавіка Yes
Цімур Пашкевіч 28 чэрвеня Yes Yes
Уладзімір Аляксандравіч Румянцаў спецпрызнавец 28 чэрвеня Yes Yes
Сяргей Сяргеевіч Стрыбульскі 27 чэрвеня Yes Yes
Уладзімір Фёдараў 27 чэрвеня Yes Yes
Аляксандр Анатолевіч Яўдаха 1975 28 чэрвеня Yes Yes

Рэабілітацыя

Андрэй Дундукоў, Сяргей Стрыбульскі, Віктар Мароз і Віктар Данілаў запатрабавалі ў Міністэрства фінансаў РБ кампенсаваць маральную шкоду, прычыненую ім у выніку незаконнага затрымання і ўтрымання пад вартай. 31 мая 2018 г. Мінскі гарадскі суд разгледзеўшы касацыйную скаргу, не задаволіў яе[22].

Камітэт правоў чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый зарэгістраваў індывідуальны зварот былых фігурантаў справы[23]..

Зноскі

  1. а б в г д е ё Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена
  2. sb.by
  3. Дык што ж рыхтаваў «Белы легіён»? . Наша Ніва (1991) (10 красавіка 2017). Праверана 13 чэрвеня 2017.
  4. svaboda.org
  5. novychas.by
  6. Яны сустрэнуць Дзень Волі ў турме.
  7. Штрафы і арышты да 15 сутак.
  8. а б в г д е ё ж з Абноўлены спіс затрыманых па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»
  9. а б Затрыманы Дундукоў служыць у эліце МНС. Яго затрымалі на памежным пункце з Украінай
  10. «У рэжыму сарвала дах». Першая сустрэча з Дашкевічам на волі. Відэа і цытаты
  11. sb.by
  12. а б СТБ і АНТ распавялі пра дзве скрынкі «кактэйляў Молатава» ў Мінску
  13. а б в Сяргей Кунцэвіч, прадпрымальнік
  14. Сяргей Кунцэвіч: Мяне катавалі электрашокерам, каб даведацца, дзе Статкевіч. Відэа
  15. Журналісцкае расследаванне «Белы легіён чорных душ» — сёння на «Беларусь 1»
  16. а б Прапагандысцкі фільм БТ аб справе «Белага легіёну». Радыё Свабода
  17. Паток нянавісці ў ананімным фільме БТ: «Белы легіён» прыраўнялі да «Ісламскай дзяржавы», беларускую сімволіку звязалі з нацызмам
  18. Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі: У зняволенні я падпісаў паперу аб супрацы з КДБ
  19. а б в г Выйшлі на волю 4 фігуранты справы «Белага легіёну». За кратамі застаюцца 7 з 35
  20. З «Валадаркі» выйшлі Новік, Комлік-Ямацін, Кавальчук, Абрамаў, Дундукоў
  21. СК растлумачыў, чаму спынілі справу «Белага легіёна»
  22. Прижучь их, если сможешь (руск.)
  23. Справу «Белага Легіёну» разгледзяць у ААН. «Вясна» (21 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.

Спасылкі