Алесь Амельяновіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: арфаграфія, перанесена: году → года, раёну → раёна (2) з дапамогай AWB
Радок 80: Радок 80:
У верасні [[1943]] г. паступіў у настаўніцкую семінарыю ў [[Паставы|Паставах]], дзе быў залічаны ў [[Саюз беларускай моладзі]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Саюз Беларускай Моладзі стаўся для нас толькі свойскім, патрыятычным аб’яднаннем, дзе нас вучылі любіць Беларусь, родную зямлю. У нас толькі-толькі закладаліся асновы нацыянальнай самасвядомасці, самапавагі. Ужо з гэтай прычыны мы проста не былі прыдатныя, каб стаць носьбітамі якога б там ні было нацыянальнага эгаізму, тым болей такой яго скрайняй формы, як фашызм».
У верасні [[1943]] г. паступіў у настаўніцкую семінарыю ў [[Паставы|Паставах]], дзе быў залічаны ў [[Саюз беларускай моладзі]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Саюз Беларускай Моладзі стаўся для нас толькі свойскім, патрыятычным аб’яднаннем, дзе нас вучылі любіць Беларусь, родную зямлю. У нас толькі-толькі закладаліся асновы нацыянальнай самасвядомасці, самапавагі. Ужо з гэтай прычыны мы проста не былі прыдатныя, каб стаць носьбітамі якога б там ні было нацыянальнага эгаізму, тым болей такой яго скрайняй формы, як фашызм».


Пасля адыходу немцаў у Паставах [[1 верасня]] [[1944]] г. адчыняецца педагагічная навучальня, а паколькі Алесь Амельяновіч ужо навучаўся ў семінарыі, то яго туды залічылі на другі курс. Аднак на гэты раз прыход саветаў толькі пагоршыў нацыянальную сітуацыю, таму ў навучальні была створана падпольная моладзевая суполка [[Саюз беларускіх патрыётаў|«За Беларусь»]]. У [[1946]] г. Алесь Амельяновіч далучаецца да арганізацыі, а пазней яна уліваецца да [[Саюз беларускіх патрыётаў|Саюза беларускіх патрыётаў]]. Пра гэта сам Алесь Амельяновіч пісаў так: «8 сакавіка на кватэры нашай аднакурсніцы [[Ніна Асіненка|Ніны Асіненкі]], куды мяне запрасіў [[Мікола Асіненка]], я даведаўся, што ў педнавучальні створаная нелегальная моладзевая арганізацыя. Мэты яе — бараніць родную мову, культуру, нацыянальныя традыцыі, самабытнасць». Аднак прысягу прыняць не паспеў, на сходах арганізацыі прысутнічаў толькі два разы, а па сканчэнню педнавучальні паехаў працаваць настаўнікам у школу ў в. [[Сваткі]] [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёну]] паводле накіравання і больш з арганізацыяй не кантактаваў. Далей планаваў паступіць у ВНУ на завочнае аддзяленне.
Пасля адыходу немцаў у Паставах [[1 верасня]] [[1944]] г. адчыняецца педагагічная навучальня, а паколькі Алесь Амельяновіч ужо навучаўся ў семінарыі, то яго туды залічылі на другі курс. Аднак на гэты раз прыход саветаў толькі пагоршыў нацыянальную сітуацыю, таму ў навучальні была створана падпольная моладзевая суполка [[Саюз беларускіх патрыётаў|«За Беларусь»]]. У [[1946]] г. Алесь Амельяновіч далучаецца да арганізацыі, а пазней яна уліваецца да [[Саюз беларускіх патрыётаў|Саюза беларускіх патрыётаў]]. Пра гэта сам Алесь Амельяновіч пісаў так: «8 сакавіка на кватэры нашай аднакурсніцы [[Ніна Асіненка|Ніны Асіненкі]], куды мяне запрасіў [[Мікола Асіненка]], я даведаўся, што ў педнавучальні створаная нелегальная моладзевая арганізацыя. Мэты яе — бараніць родную мову, культуру, нацыянальныя традыцыі, самабытнасць». Аднак прысягу прыняць не паспеў, на сходах арганізацыі прысутнічаў толькі два разы, а па сканчэнню педнавучальні паехаў працаваць настаўнікам у школу ў в. [[Сваткі]] [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёна]] паводле накіравання і больш з арганізацыяй не кантактаваў. Далей планаваў паступіць у ВНУ на завочнае аддзяленне.


У лютым [[1947]] года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а сама канспірацыя арганізацыі была слабай. Алесь Амельяновіч быў арыштаваны на працоўным месцы савецкімі карнымі органамі [[26 лютага]] [[1947]] году, засуджаны Мінскім ваенным трыбуналам паводле арт. 63-I, 76 КК БССР на 10 гадоў лагероў з пазбаўленнем праў на пяць год. Пасля перасылачных турмаў трапіў на капальні золата Бадайбінскага раёну [[Іркуцкая вобласць|Іркуцкай вобласці]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Здабытчыкі золата карысталіся ў ГУЛАГу крыху большай увагай, чымся іншыя зняволеныя. Нам нават паёк стараліся даваць лепшай каларыйнасці. Падтрымлівалі нашу працаздольнасць. Але праца на прыіску была не толькі цяжкай, але і небяспечнай. Пасля выбуху ў забоі патрывожаная парода магла неспадзявана абрынуцца пад сілай свайго цяжару». З [[1949]] г. пераведзены ў «Берлаг» [[Магаданская вобласць|Магаданскай вобласці]], дзе працаваў на рудніку імя Матросава.
У лютым [[1947]] года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а сама канспірацыя арганізацыі была слабай. Алесь Амельяновіч быў арыштаваны на працоўным месцы савецкімі карнымі органамі [[26 лютага]] [[1947]] года, засуджаны Мінскім ваенным трыбуналам паводле арт. 63-I, 76 КК БССР на 10 гадоў лагероў з пазбаўленнем праў на пяць год. Пасля перасылачных турмаў трапіў на капальні золата Бадайбінскага раёна [[Іркуцкая вобласць|Іркуцкай вобласці]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Здабытчыкі золата карысталіся ў ГУЛАГу крыху большай увагай, чымся іншыя зняволеныя. Нам нават паёк стараліся даваць лепшай каларыйнасці. Падтрымлівалі нашу працаздольнасць. Але праца на прыіску была не толькі цяжкай, але і небяспечнай. Пасля выбуху ў забоі патрывожаная парода магла неспадзявана абрынуцца пад сілай свайго цяжару». З [[1949]] г. пераведзены ў «Берлаг» [[Магаданская вобласць|Магаданскай вобласці]], дзе працаваў на рудніку імя Матросава.


Выйшаў на волю [[10 чэрвеня]] [[1954]] г., але яшчэ 3 года мусіў адбываць высылку. Скончыў Магаданскі горны тэхнікум, філія якога дзейнічала ў пасёлку Усьць-Амчак. Неаднаразова беспаспяхова звяртаўся да ўладаў каб дазволілі вярнуцца на радзіму. Нейкі час працаваў электраслесарам на прыіску імя Цімашэнкі і Гастэлы. У [[1957]] г. атрымаў дазвол на выезд у Беларусь, разам з жонкай Фаінай Філіпавай пераехаў у [[Вілейка|Вілейку]]. Да выхаду на пенсію ў [[1994]] г. працаваў на Вілейскім рэмонтным заводзе.
Выйшаў на волю [[10 чэрвеня]] [[1954]] г., але яшчэ 3 года мусіў адбываць высылку. Скончыў Магаданскі горны тэхнікум, філія якога дзейнічала ў пасёлку Усьць-Амчак. Неаднаразова беспаспяхова звяртаўся да ўладаў каб дазволілі вярнуцца на радзіму. Нейкі час працаваў электраслесарам на прыіску імя Цімашэнкі і Гастэлы. У [[1957]] г. атрымаў дазвол на выезд у Беларусь, разам з жонкай Фаінай Філіпавай пераехаў у [[Вілейка|Вілейку]]. Да выхаду на пенсію ў [[1994]] г. працаваў на Вілейскім рэмонтным заводзе.

Версія ад 00:26, 7 ліпеня 2020

Алесь Амельяновіч
Нараджэнне 30 верасня 1928(1928-09-30)
Смерць 9 верасня 2002(2002-09-09) (73 гады)
Месца пахавання

Алесь Амельяновіч (30 верасня 1928 — 9 верасня 2002) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 30 верасня 1928 г. у сялянскай сям’і ў в. Гулі Пастаўскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). Бацька ў 1940 г. браў удзел у стварэнні калгасу, а падчас нямецкай акупацыі падаў петыцыю, каб забраць зямлю назад. За гэта ў 1944 г. пасля вяртання саветаў бацька Алеся быў арыштаваны, пасля чаго загінуў у 1948 г. у лагеры ў Кемераўскай вобласці. Пачатковую адукацыю Алесь Амельяновіч атрымаў у польскай школе ў в. Слабада. Пра гэта ён успамінаў так: «Сярод вяскоўцаў вельмі цанілася адукацыя. Як не цяжка было, але кожная сям’я імкнулася калі не ўсім, то аднаму-двум дзецям даць больш-менш прыстойную па тых мерках адукацыю. Але ўсё ішло ў ход, каб нас апалячыць. Усё ў нашай Слабадзкой школе выкладалася па-польску. Нам забаранялася ў школьных сценах размаўляць па-свойму». Пасля акупацыі Чырвонай Арміяй у 1940 г пайшоў у той жа вёсцы ўжо ў савецкую школу: «Не скажу, што школа ў той час была сапраўды нацыянальная. Хоць былі настаўнікі, шчырыя беларусы, якія выкладалі прадметы па-беларуску». Да пачатка вайны скончыў 5 класаў, а пасля прыходу немцаў яшчэ два года вучыўся ў Кабыльніцкай школе.

У верасні 1943 г. паступіў у настаўніцкую семінарыю ў Паставах, дзе быў залічаны ў Саюз беларускай моладзі. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Саюз Беларускай Моладзі стаўся для нас толькі свойскім, патрыятычным аб’яднаннем, дзе нас вучылі любіць Беларусь, родную зямлю. У нас толькі-толькі закладаліся асновы нацыянальнай самасвядомасці, самапавагі. Ужо з гэтай прычыны мы проста не былі прыдатныя, каб стаць носьбітамі якога б там ні было нацыянальнага эгаізму, тым болей такой яго скрайняй формы, як фашызм».

Пасля адыходу немцаў у Паставах 1 верасня 1944 г. адчыняецца педагагічная навучальня, а паколькі Алесь Амельяновіч ужо навучаўся ў семінарыі, то яго туды залічылі на другі курс. Аднак на гэты раз прыход саветаў толькі пагоршыў нацыянальную сітуацыю, таму ў навучальні была створана падпольная моладзевая суполка «За Беларусь». У 1946 г. Алесь Амельяновіч далучаецца да арганізацыі, а пазней яна уліваецца да Саюза беларускіх патрыётаў. Пра гэта сам Алесь Амельяновіч пісаў так: «8 сакавіка на кватэры нашай аднакурсніцы Ніны Асіненкі, куды мяне запрасіў Мікола Асіненка, я даведаўся, што ў педнавучальні створаная нелегальная моладзевая арганізацыя. Мэты яе — бараніць родную мову, культуру, нацыянальныя традыцыі, самабытнасць». Аднак прысягу прыняць не паспеў, на сходах арганізацыі прысутнічаў толькі два разы, а па сканчэнню педнавучальні паехаў працаваць настаўнікам у школу ў в. Сваткі Мядзельскага раёна паводле накіравання і больш з арганізацыяй не кантактаваў. Далей планаваў паступіць у ВНУ на завочнае аддзяленне.

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а сама канспірацыя арганізацыі была слабай. Алесь Амельяновіч быў арыштаваны на працоўным месцы савецкімі карнымі органамі 26 лютага 1947 года, засуджаны Мінскім ваенным трыбуналам паводле арт. 63-I, 76 КК БССР на 10 гадоў лагероў з пазбаўленнем праў на пяць год. Пасля перасылачных турмаў трапіў на капальні золата Бадайбінскага раёна Іркуцкай вобласці. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Здабытчыкі золата карысталіся ў ГУЛАГу крыху большай увагай, чымся іншыя зняволеныя. Нам нават паёк стараліся даваць лепшай каларыйнасці. Падтрымлівалі нашу працаздольнасць. Але праца на прыіску была не толькі цяжкай, але і небяспечнай. Пасля выбуху ў забоі патрывожаная парода магла неспадзявана абрынуцца пад сілай свайго цяжару». З 1949 г. пераведзены ў «Берлаг» Магаданскай вобласці, дзе працаваў на рудніку імя Матросава.

Выйшаў на волю 10 чэрвеня 1954 г., але яшчэ 3 года мусіў адбываць высылку. Скончыў Магаданскі горны тэхнікум, філія якога дзейнічала ў пасёлку Усьць-Амчак. Неаднаразова беспаспяхова звяртаўся да ўладаў каб дазволілі вярнуцца на радзіму. Нейкі час працаваў электраслесарам на прыіску імя Цімашэнкі і Гастэлы. У 1957 г. атрымаў дазвол на выезд у Беларусь, разам з жонкай Фаінай Філіпавай пераехаў у Вілейку. Да выхаду на пенсію ў 1994 г. працаваў на Вілейскім рэмонтным заводзе.

Рэабілітаваны У 1990-х г. Браў актыўны ўдзел у напісанні артыкулу ўспамінаў у кнізе «Гарт. Успаміны пра Саюз Беларускіх Патрыётаў».

Памёр 9 верасня 2002 г. у Вілейцы. Пахаваны на вілейскіх могілках.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154728.html Біяграфія Алеся Амельяновіча

Спасылкі

Літаратура

  • ANH, F-3
  • VERITAS No 1. Бюлетэнь БГА «Ветэраны Адраджэньня»
  • Гарт. Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 20, 245—273, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Гл. таксама