Гомельская праўда: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Галоўныя рэдактары: аўтаматычнае прыбіранне выдаленага шаблона, выдалена: {{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}} з дапамогай AWB
Радок 33: Радок 33:
* [[Мікалай Станіслававіч Білецкі|Мікалай Білецкі]]
* [[Мікалай Станіслававіч Білецкі|Мікалай Білецкі]]
* [[Ілля Кожар]]
* [[Ілля Кожар]]
* [[Сяргей Міхайлавіч Бяспалы|Сяргей Бяспалы]] (2001 - ц.ч.)<ref>http://gp.by/contacts/</ref>
* [[Сяргей Міхайлавіч Бяспалы|Сяргей Бяспалы]] (2001 ц.ч.)<ref>http://gp.by/contacts/</ref>


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 23:01, 9 ліпеня 2020

«Гомельская праўда»
Арыгінальная
назва
Гомельская праўда
Тып газета
Галоўны рэдактар Сяргей Міхайлавіч Бяспалы
Заснавана 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917
Мова руская
Галоўны офіс
Вэб-сайт gp.by

«Гомельская праўда» — абласная газета. Выходзіць з 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 у Гомелі. У 19171929 гг. выходзіла на рускай мове, пад рознымі назвамі.

Спачатку называлася «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». У час нямецкай акупацыі Гомеля (люты 1918 — студзень 1919 гг.) не выходзіла. У 19191920 гг. выдавалася як «Известия Объединенного революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия Гомельского Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов», з № 107 — «Путь Советов». З мая 1920 г. «Полесская правда», з 1930 г. «Палеская праўда». У 1938 г. перайменавана ў «Гомельскую праўду». У гады нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. — орган гомельскіх падпольных абкома і гаркома КП(б)Б (выходзіла з 1 мая да 20 лістапада 1943 г., рэдактар М. І. Пахомаў). Пасля вайны — орган гомельскіх абласнога і гарадскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. З верасня 1991 г. — абласная газета. Інфармуе аб падзеях грамадска-палітычнага, эканамічнага, гісторыка-краязнаўчага і культурнага жыцця Гомельшчыны. Змяшчае матэрыялы па народнай гаспадарцы, медыцыне, спорце і інш.

Літаратура

  • «Гомельская праўда» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 72. — ISBN 985-11-0041-2.

Галоўныя рэдактары

Зноскі