Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Новая старонка: ' ''Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў'' (5 лістапада 1888, м. Горы, Чавускі павет, Магілёўская губерня...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:36, 20 ліпеня 2020


Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў (5 лістапада 1888, м. Горы, Чавускі павет, Магілёўская губерня – 2 лютага 1920 г., Нова-Марыінск,Чукотка) – старшыня Першага Рэўкама Чукоткі, удзельнік Усерасійскага Устаноўчага сходу, удзельнік III Усерасійскага з'езда Саветаў.

Біяграфія

Вучоба ў Горках. Праца і служба ў царскай арміі

Нарадзіўся ў мястэчку Горы (цяпер аграгарадок Горацкага раёна) у шматдзетнай ( 8 дзяцей) сялянскай сям’і беларусаў Сяргея Іванавіча і Вольгі Фёдараўны Мандрыкавых.

Пасля заканчэння ў Гарах народнага вучылішча паступае на вучобу ў Горацкае рамеснае вучылішча. Займаючыся ў вучылішчы ў 1904 годзе ўступіў ў Горацкую сацыял-дэмакратычную организацию. За ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць расстрэлу дэманстрацыі працоўных 9 снежня 1905 года ў Санкт - Пецярбурга, якую арганізавала Горацкая арганізацыя РСДРП, у лютым 1905 года быў выключаны з вучылішча. Аднак, праз некалькі месяцаў яго зноў прынялі і ён скончыў вучылішча ў 1907 годзе Памылка ў зносках: Закрываючы тэг </ref> адсутнічае для тэга <ref> tag. .

На Чукотцы

У верасні 1919 года ён адправіўся з Уладзівастока на Чукотку на параходзе «Табольск» пад імем – Сяргей Бязрукаў. Праз некалькі дзён М. Мандрыкаў уладкаваўся прыказчыкам на прадуктовы склад і пачаў ствараць сярод мясцовых жыхароў падпольную групу з ліку тых, хто спачуваў Савецкай уладзе Памылка ў зносках: Закрываючы тэг </ref> адсутнічае для тэга <ref> tag

У першы дзень пасля захопу ўлады на сходзе мясцовага насельніцтва ў М. С. Мандрыкаў у сваім выступе казаў: "Прыйдзе час, ён ўжо не за гарамі, калі наш далёкі край стане квітнеючым. Будуць тут пабудаваныя заводы, школы і бальніцы, будуць з часам універсітэты. Вашы дзеці, як і дзеці чукч, эскімосаў, камчадалаў, чуванцаў стануць інжынерамі, пісьменнікамі, лекарамі, слесарамі, машыністамі... Гэта зробім мы сваімі рукамі, а дапаможа нам Савецкая Расія»Памылка ў зносках: Закрываючы тэг </ref> адсутнічае для тэга <ref> tag. І. Перапечка, адзін з актыўных удзельнікаў перавароту 1920 года і які страляў у рэўкамаўцаў заявіў на допыце, што прычынай перавароту былі расстрэлы камерсантаў Смірнова і Малкава. Ен лічыў што «… гэта быў не рэўкам, а нейкая банда разбойнікаў, якія хацелі абрабаваць казну...» [1]. Ён быў прысуджаны тройкай пры НКУС 9 лістапада 1933 г. да 10 год зняволення. 16 верасня 1992 г. ён быў рэабілітаваны па заключэнню пракурора Камчацкай вобласці [2]. Падставай для рэабілітацыі паслужыла тое што, як сказана у пастанове пракурора «Мандрыкаў і іншыя па сутнасці з'яўляліся бандытамі”. Не аспрэчваючы рашэнне аб рэабілітацыі, варта адзначыць, што на думку гісторыкаў, якія на працягу больш за 60 гадоў вывучаюць гісторыю першага рэўкама Чукоткі [3] трэба безумоўна асудзіць расстрэлы, праведзенныя рэўкамам у 1919 годзе. Аднак наўрадлі можна пагадзіцца з заключэннем пракурора Камчацкай вобласці, што «Мандрыкаў і іншыя па сутнасці з'яўляліся бандытамі». "Бандыты" не будуць займацца павелічэннем заробку настаўнікам, закупкай вугалю ў працоўных-вугальшчыкаў і бясплатнай раздачай немаёмнаму насельніцтву, паляпшэннем забеспячэння насельніцтва таварамі і іншымі сацыяльнымі справамі. І калі імёны тых, хто арганізаваў контррэвалюцыйны пераварот у 1920 года на Чукотцы не ўспамінаюць і фактычна забыты, то імёны рэўкамаўцаў засталіся ў памяці народаў Чукоткі і Беларусі.

Памяць

  • М.С.Мандрыкаву і забітым рэўкомаўцам адкрыты ў 1969 годзе мемарыяльны комплекс, яго імем названа карабель ледакольнага тыпу і саўгас.
  • Яго імя носяць вуліцы ў Анадыры, пасёлку Чырвонаармейскі, Горках Магілёўскай вобласці і аграгарадку Горы Горацкага раёна, дзе яму пастаўлены помнік.
  • Ён галоўны герой трылогіі Анатоля Вахава «Пламя над тундрой», «Пурга в ночи» і «Утренний бриз»,рамана Юрыя Рытхэў «Конец вечной мерзлоты», аповесці Аляксандра Афяроўскага «Свет северного сияния», кінафільма «Начальник Чукотки», шматлікіх вершаў.


Цікавы факт

Супрановіч Ірына, дырэктар Жодзінскага краязнаўчага музея ў матэрыяле "Гаспадар Чукоткі" пісала, што аднойчы ў музей зайшоў Наскоў Андрэй Аляксандравіч – журналіст, гісторык, аўтар сямі кніг па гісторыі Чукоткі і трох зборнікаў верша і прынёс свае вершы. Чытаючы яго вершы яна здзівілася і спытала: «…адкуль у аўтара, які нарадзіўся і правёў амаль усё жыццё ў горадзе Анадыр на Чукотцы (маці – кітаянка, бацька – рускі), столькі любові, павагі і цеплыні да беларускай зямлі і яе народа?». На што ён адказаў: «Я з дзяцінства выхаваны на станоўчым прыкладзе Асобы, Чалавека, Беларуса – Міхаіла Сяргеевіча Мандрыкава» [4].

Літаратура

  • Аферовский, А. Свет северного сияния. Документально-художественная повесть.- Мн.: 1988;

•Бейзераў, К. М. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. VI.– Мн.: 1972. С. 612-613.

  • Ермоленко В. Основатель Анадыря // У кн.:Белорусы и Русский Север.– Минск: 2009. С. 118-122.
  • Жихарев, Н. А. В борьбе за Советы на Чукотке: Очерки истории борьбы за установление Советской власти на Чукотке. – Магадан : 1958.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка.– Мн.:1996. С. 145.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Чалавек з легенды //час. Маладосць, 1977, №11, С.183-191
  • Ліўшыц, У.М. Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 3. – Горкі: 2019. С.180-185.
  • Ліўшыц, У.М. Жизнь, ставшая легендой //газ. «Сельская газета»,1981, 4 августа

Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 тамах. Т. 5. Мн.: 1999. С 67.

  • Матвеев-Бодрый, Н.Н. Михаил Сергеевич Мандриков. Воспоминания о председателе Первого Ревкома Чукотки.– Магадан: 1958.104 с.
  • Мухачев, Б. Красное знамя реет над Чукоткой : по документальным материалам о первом председателе Анадырского Ревкома М.С. Мандрикове // Советская Чукотка. - 1957. 13 июля.
  • Мухачёв, Б. Новые документы о революционной деятельности Михаила Сергеевича Мандрикова // Советская Чукотка. 1958,14 ноября.
  • Первый ревком Чукотки (1919-1923 гг.). Сборник документов и материалов.– Магадан: 1957.

Памяць

  • У Анадыр ў 1980г. на месцы магілы М. С. Мандрикова быў адкрыты мемарыяльны комплекс: у цэнтры фігура М. Мандрикова, а побач фігуры яго паплечнікаў і там запалены вечны агонь.
  • У Чукоцкай аўтаномнай акрузе яго імя прысвоена рабочаму пасёлку золаташукальнікаў (зараз час пасёлак нежылы), саўгасу, судну ледакольнага тыпу.
  • Мандрыкаў М.С. з'яўляецца героем рамана Ю. Рытхэў " Конец вечной мерзлоты ", трылогіі А. Вахова " Ураган идёт с юга», «Пурга в ночи», «Утренний бриз».
  • Помнік– бюст устаноўлены ў аграгарадку Горы Горацкага раёна
  • Імем М. С. Мандрыкава названы вуліцы ў г. Анадыры, на тэрыторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г.Горкі, Магілёўскай вобласці, Рэспубліка Беларусь), у аграгарадку Горы Горацкага раёна.
  • Экспазіцыя ў яго гонар створана ў музеях: гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Горацкага гісторыка - этнаграфічнага, Горскай сярэдняй школы.
  1. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак ReferenceA няма тэксту
  2. Жертвы политического террора в СССР
  3. Мухачев, Б. Красное знамя реет над Чукоткой : по документальным материалам о первом председателе Анадырского Ревкома М.С. Мандрикове // Советская Чукотка. - 1957. 13 июля; Матвеев-Бодрый, Н.Н. Михаил Сергеевич Мандриков. Воспоминания о председателе Первого Ревкома Чукотки.– Магадан: 1958; Жихарев, Н. А.В борьбе за Советы на Чукотке  : Очерки истории борьбы за установление Советской власти на Чукотке. - Магадан : 1958. - 120 с.; Бейзераў, К. М. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. VI. Мінск: 1972. С. 612-613; Д иков Н.Н. (отв.ред.) Очерки истории Чукотки с древнейших времен до наших дней Новосибирск: 1974;Ліўшыц, Уладзімір. Чалавек з легенды//час. “Маладосць”, 1977, №11, С.183-191; Адамова, Лариса.Чукотские ревкомовцы. Люди из легенды идут в вечность… Часть 2// https://comstol.info/2012/09/obshhestvo/4740;
  4. Супрановіч,Ірына .Гаспадар Чукоткі // https://zhodinonews.by/2009/11/06/ «Гаспадар Чук «Гаспадар Чукоткі»