Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 16: Радок 16:
У Уладзівастоку М.Мадрыкаў уступіў у кааператыў «Экономист», які хутка яго ўзначаліў. У 1916 годзе працаваў рабочым у вайсковым порце Уладзівастока і падазраваўся паліцыяй у сувязях з сацыял-дэмакратамі. У канцы 1916 года ахоўнае аддзяленне царскай ахранкі вырашыла расправіцца з членамі РСДРП і быў зроблены «Спіс асоб, якія падлягаюць ліквідацыі».У спісе была і фамілія Мандрыкава <ref> Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка.– Мн.:1996. С. 145 </ref>.
У Уладзівастоку М.Мадрыкаў уступіў у кааператыў «Экономист», які хутка яго ўзначаліў. У 1916 годзе працаваў рабочым у вайсковым порце Уладзівастока і падазраваўся паліцыяй у сувязях з сацыял-дэмакратамі. У канцы 1916 года ахоўнае аддзяленне царскай ахранкі вырашыла расправіцца з членамі РСДРП і быў зроблены «Спіс асоб, якія падлягаюць ліквідацыі».У спісе была і фамілія Мандрыкава <ref> Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка.– Мн.:1996. С. 145 </ref>.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны членам Прыморскага абласнога Савета сялянскіх дэпутатаў і Уладзівастокскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У гэты час ён быў сябрам партыі левых эсэраў.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны членам Прыморскага абласнога Савета сялянскіх дэпутатаў і Уладзівастокскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У гэты час ён быў сябрам партыі левых эсэраў.
У 1917 годзе абраны дэпутатам Усерасійскага Устаноўчага сходу па Прыамурскай выбарчай акрузе (спіс № 2) ад Савета сялянскіх дэпутатаў які адбыўся ў 1918 годзе. Вярнуўшыся ва Уладзівасток, ён парывае сувязь з левымі эсэрамі і уступае ў партыю бальшавікоў. У час контррэвалюцыйнага перавароту ва Уладзівастоку, здзейсненнага белачэхамі, Мандрыкаў быў арыштаваны і пасаджаны ў канцэнтрацыйны лагер. Аднак яму ўдалося збегчы з лагера і працягнуць працаваць нелегальна. У сяле Аляксандраўскім яго зноў арыштоўваюць і саджаюць у турму, з якой летам 1919 года ён зноў уцякае і хаваецца ва Уладзівастоку. Улічваючы, што калчакаўцы на яго наладзілі паляванне, Уладзівастокскі камітэт бальшавікоў вырашыў адправіць яго на Чукотку < ref> Супрановіч, Ірына.Гаспадар Чукоткі // https://zhodinonews.by/2009/11/06/</ref>.
У 1917 годзе абраны дэпутатам Усерасійскага Устаноўчага сходу па Прыамурскай выбарчай акрузе (спіс № 2) ад Савета сялянскіх дэпутатаў які адбыўся ў 1918 годзе. Вярнуўшыся ва Уладзівасток, ён парывае сувязь з левымі эсэрамі і уступае ў партыю бальшавікоў. У час контррэвалюцыйнага перавароту ва Уладзівастоку, здзейсненнага белачэхамі, Мандрыкаў быў арыштаваны і пасаджаны ў канцэнтрацыйны лагер. Аднак яму ўдалося збегчы з лагера і працягнуць працаваць нелегальна. У сяле Аляксандраўскім яго зноў арыштоўваюць і саджаюць у турму, з якой летам 1919 года ён зноў уцякае і хаваецца ва Уладзівастоку. Улічваючы, што калчакаўцы на яго наладзілі паляванне, Уладзівастокскі камітэт бальшавікоў вырашыў адправіць яго на Чукотку <ref> Супрановіч, Ірына.Гаспадар Чукоткі // https://zhodinonews.by/2009/11/06/</ref>.
.
.



Версія ад 23:09, 20 ліпеня 2020


Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў (5 лістапада 1888, м. Горы, Чавускі павет, Магілёўская губерня – 2 лютага 1920 г., Нова-Марыінск,Чукотка) – старшыня Першага Рэўкама Чукоткі, удзельнік Усерасійскага Устаноўчага сходу, удзельнік III Усерасійскага з'езда Саветаў.

Біяграфія

Вучоба ў Горках. Праца і служба ў царскай арміі

Нарадзіўся ў мястэчку Горы (цяпер аграгарадок Горацкага раёна) у шматдзетнай ( 8 дзяцей) сялянскай сям’і беларусаў Сяргея Іванавіча і Вольгі Фёдараўны Мандрыкавых.

Пасля заканчэння ў Гарах народнага вучылішча паступае на вучобу ў Горацкае рамеснае вучылішча. Займаючыся ў вучылішчы ў 1904 годзе ўступіў ў Горацкую сацыял-дэмакратычную организацию. За ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць расстрэлу дэманстрацыі працоўных 9 снежня 1905 года ў Санкт - Пецярбурга, якую арганізавала Горацкая арганізацыя РСДРП, у лютым 1905 года быў выключаны з вучылішча. Аднак, праз некалькі месяцаў яго зноў прынялі і ён скончыў вучылішча ў 1907 годзе [1]. Скончыўшы вучылішча, працаваў слесарам на вагонарамонтным заводзе ў Пецярбургу. У 1909–1910 гг. працуе ў Екацерынаславе на чыгунцы памочнікам вагавага майстра. У 1910 годзе быў прызваны ў армію, служыў на флоце спачатку ў Першым гвардзейскім флоцкім экіпажы, потым на крэйсеры «Громовой» матросам і качагарам. У верасні 1911 года быў пераведзены на крэйсер «Олег» падручным машыніста [2]. Улетку 1913 года М.С. Мандрыкаў быў дэмабілізаваны, працаваў на Балтыйскім суднабудаўнічым заводзе. За ўдзел у вулічных дэманстрацыях арыштаваны, але з-пад варты збег, нелегальна прыехаў у м. Горы да бацькі і праз два тыдні па рэкамендацыі Магілёўскага камітэта РСДРП выехаў ва Уладзівасток, дзе жылі і працавалі два яго старэйшыя браты – Цімафей і Фёдар.

На Далёкім Усходзе

У Уладзівастоку М.Мадрыкаў уступіў у кааператыў «Экономист», які хутка яго ўзначаліў. У 1916 годзе працаваў рабочым у вайсковым порце Уладзівастока і падазраваўся паліцыяй у сувязях з сацыял-дэмакратамі. У канцы 1916 года ахоўнае аддзяленне царскай ахранкі вырашыла расправіцца з членамі РСДРП і быў зроблены «Спіс асоб, якія падлягаюць ліквідацыі».У спісе была і фамілія Мандрыкава [3]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны членам Прыморскага абласнога Савета сялянскіх дэпутатаў і Уладзівастокскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У гэты час ён быў сябрам партыі левых эсэраў. У 1917 годзе абраны дэпутатам Усерасійскага Устаноўчага сходу па Прыамурскай выбарчай акрузе (спіс № 2) ад Савета сялянскіх дэпутатаў які адбыўся ў 1918 годзе. Вярнуўшыся ва Уладзівасток, ён парывае сувязь з левымі эсэрамі і уступае ў партыю бальшавікоў. У час контррэвалюцыйнага перавароту ва Уладзівастоку, здзейсненнага белачэхамі, Мандрыкаў быў арыштаваны і пасаджаны ў канцэнтрацыйны лагер. Аднак яму ўдалося збегчы з лагера і працягнуць працаваць нелегальна. У сяле Аляксандраўскім яго зноў арыштоўваюць і саджаюць у турму, з якой летам 1919 года ён зноў уцякае і хаваецца ва Уладзівастоку. Улічваючы, што калчакаўцы на яго наладзілі паляванне, Уладзівастокскі камітэт бальшавікоў вырашыў адправіць яго на Чукотку [4]. .

На Чукотцы

У верасні 1919 года ён адправіўся з Уладзівастока на Чукотку на параходзе «Табольск» пад імем – Сяргей Бязрукаў. Праз некалькі дзён М. Мандрыкаў уладкаваўся прыказчыкам на прадуктовы склад і пачаў ствараць сярод мясцовых жыхароў падпольную групу з ліку тых, хто спачуваў Савецкай уладзе [5]. Устанаўленне новай улады падпольшчыкамі было запланаваны на пачатак 1920 года. Аднак калчакаўскаму кіраўніцтву пасёлка стала вядома пра дзейнасць рэвалюцыйнай групы, пра што паведамілі Мандрыкаву, і таму актыўныя дзеянні падпольшчыкаў пачаліся раней.

Выступіў у ноч з 15 на 16 снежня 1919 года падпольшчыкі захапілі ўладу і стварылі Першы рэвалюцыйны камітэт Чукоткі. У склад рэўкама ўвайшлі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Старшыня М. Мандрыкаў – беларус, сакратар М. Куркуцкі – чуваш, яго намеснік А. Булат – літовец, камісар народнай аховы А. Берзін – латыш, камісар радыёстанцыі В. Цітоў – рускі, члены рэўкама Я. Мальсагаў – асецін, С. Грынчук – украінец, М. Каліноўскі – камчадал і Арсен Вольтар – нарвежац, Бучек Іосіф (Васіль) - славак [6].

У першы дзень пасля захопу ўлады на сходзе мясцовага насельніцтва ў М. С. Мандрыкаў у сваім выступе казаў: "Прыйдзе час, ён ўжо не за гарамі, калі наш далёкі край стане квітнеючым. Будуць тут пабудаваныя заводы, школы і бальніцы, будуць з часам універсітэты. Вашы дзеці, як і дзеці чукч, эскімосаў, камчадалаў, чуванцаў стануць інжынерамі, пісьменнікамі, лекарамі, слесарамі, машыністамі... Гэта зробім мы сваімі рукамі, а дапаможа нам Савецкая Расія»[7].

Рэўкам існаваў усяго 45 дзён, але з першых дзён ён пачаў праводзіць дэкрэты Савецкай улады. Яму ўдалося павялічыць заробак настаўнікам, арганізаваць закупку вугалю ў рабочых - вугальшчыкаў на копях для раздачы яго бясплатна немаёмныму насельніцтву, усталяваць кантроль над працай харчовых складоў, зацвердзіць расцэнкі і нормы выдачы тавараў. Рэўкам ў мэтах паляпшэння забеспячэння насельніцтва таварамі, а таксама для прадухілення голаду жыхароў Чукоткі нацыяналізаваў тавары замежных і рускіх купцоў. Нацыяналізаваны былі таксама рыбалкі Грушэцкага і Соне ў вусці ракі Анадырь, якія па драпежніцку знішчалі рыбу < ref> Первый ревком Чукотки (1919-1923 гг.(Сборник документов и материалов. – Магадан: 1957. С.100- 130</ref/>. Гэта не спадабалася мясцовым багацеям і былым белагвардзейцам, якія хаваліся ад Чырвонай Арміі на Чукоткі. Баяліся яны і таго, што іх таксама могуць расстраляць па загаду рэўкама, як гэта было зроблена з камерсантамі Смірновым і Малкавым. У канцы студзеня 1920 года паляўнічыя пайшлі ў тундру на паляванне пясца, а рыбакі адправіліся на падлёдную лоўлю. Камісар народнай аховы А. Берзін паехаў у другую вёску. У гэты час контррэвалюцыйныя сілы арганізавалі группу змоўшчыкаў, якія 31 студзеня 1920 года пачалі паўстанне. У час паседжання рэўкама яны акружылі будынак і адкрылі агонь. Адна з куль трапіла ў галаву В. Цітова і ён загінуў, былі паранены яшчэ два рэўкамаўцы. М. Мадрыкаў бачачы, што супраціўленне не магчыма, вырашыў здацца, каб выйграць час. Арыштаваных зачынілі ў цёмны хлеў, дзе ў холадзе і без ежы трымалі двое сутак.

Раніцай 2 лютага 1920 года ім абвясцілі аб пераводзе ў турму на другі бераг ракі Казачка. Калі арыштаваныя ступілі на лёд, варта хутка разбеглася, а з вакон берагавых будынкаў пачалася страляніна [8]. Целы забітых засталіся ляжаць на лёдзе, і толькі праз некалькі дзён мясцовым жыхарам дазволена было іх пахаваць. Змоўшчыкі зрабілі засаду і 7 лютага 1920 года пры вяртанні з сяла Маркава былі арыштаваны Берзінь і Мальсагаў, якіх на наступны дзень таксама расстралялі. У Анадыры быў створаны так званы «Савет», аднак ён праіснаваў нядоўга. У чэрвені 1920 года Савецкая ўлада ў Анадыры была адноўлена. У верасні 1969 года было зроблена перазахоўванне рэўкамаўцаў, у ходзе якога было ўстаноўлена, што яны былі забіты выстраламі ў спіну.

Іншая версія аб падзеях 1919 года на Чукотцы

Гісторык В. Пуставіт выявіў у архіве следчыя справы некаторых удзельнікаў падзей 1919 -1920 гг. на Чукотцы. У тым ліку справу І. Перапечкі, арыштаванага ў 1933 годзе [9]. І. Перапечка, адзін з актыўных удзельнікаў перавароту 1920 года і які страляў у рэўкамаўцаў заявіў на допыце, што прычынай перавароту былі расстрэлы камерсантаў Смірнова і Малкава. Ен лічыў што «… гэта быў не рэўкам, а нейкая банда разбойнікаў, якія хацелі абрабаваць казну...» [9]. Ён быў прысуджаны тройкай пры НКУС 9 лістапада 1933 г. да 10 год зняволення. 16 верасня 1992 г. ён быў рэабілітаваны па заключэнню пракурора Камчацкай вобласці [10]. Падставай для рэабілітацыі паслужыла тое што, як сказана у пастанове пракурора «Мандрыкаў і іншыя па сутнасці з'яўляліся бандытамі”. Не аспрэчваючы рашэння аб рэабілітацыі, варта адзначыць, што на думку гісторыкаў, якія на працягу больш за 60 гадоў вывучаюць гісторыю першага рэўкама Чукоткі [11] трэба безумоўна асудзіць расстрэлы, праведзенныя рэўкамам у 1919 годзе. Аднак наўрадлі можна пагадзіцца з заключэннем пракурора Камчацкай вобласці, што «Мандрыкаў і іншыя па сутнасці з'яўляліся бандытамі». "Бандыты" не будуць займацца павелічэннем заробку настаўнікам, закупкай вугалю ў працоўных-вугальшчыкаў і бясплатнай раздачай немаёмнаму насельніцтву, паляпшэннем забеспячэння насельніцтва таварамі і іншымі сацыяльнымі справамі. І калі імёны тых, хто арганізаваў контррэвалюцыйны пераварот у 1920 годзе на Чукоткі не ўспамінаюць і фактычна забыты, то імёны рэўкамаўцаў засталіся ў памяці народаў Чукоткі і Беларусі.

Памяць

  • У Анадыры ў 1980г. на месцы магілы рэўкамаўцаў быў адкрыты мемарыяльны комплекс: у цэнтры - фігура М. Мандрыкава, а побач фігуры яго паплечнікаў і там быў запалены вечны агонь.
  • У Чукоцкай аўтаномнай акрузе яго імя прысвоена рабочаму пасёлку золаташукальнікаў (зараз час пасёлак нежылы), саўгасу, судну ледакольнага тыпу.
  • Мандрыкаў М.С. з'яўляецца героем рамана Ю. Рытхэў "Конец вечной мерзлоты", трылогіі А. Вахова "Ураган идёт с юга», «Пурга в ночи», «Утренний бриз», аповесці А. Афяроўскага " Свет северного сияния".
  • Помнік– бюст устаноўлены ў аграгарадку Горы Горацкага раёна.
  • Імем М. С. Мандрыкава названы вуліцы ў г. Анадыры, на тэрыторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г.Горкі, Магілёўскай вобласці, Рэспубліка Беларусь), у аграгарадку Горы Горацкага раёна.
  • Экспазіцыі ў яго гонар створана ў музеях: гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Горацкага гісторыка - этнаграфічнага, Горскай сярэдняй школы.

Цікавы факт

Супрановіч Ірына, дырэктар Жодзінскага краязнаўчага музея ў матэрыяле "Гаспадар Чукоткі" пісала, што аднойчы ў музей зайшоў Наскоў Андрэй Аляксандравіч – журналіст, гісторык, аўтар сямі кніг па гісторыі Чукоткі і трох зборнікаў верша і прынёс свае вершы. Чытаючы яго вершы яна здзівілася і спытала: «…адкуль у аўтара, які нарадзіўся і правёў амаль усё жыццё ў горадзе Анадыр на Чукотцы (маці – кітаянка, бацька – рускі), столькі любові, павагі і цеплыні да беларускай зямлі і яе народа?». На што ён адказаў: «Я з дзяцінства выхаваны на станоўчым прыкладзе Асобы, Чалавека, Беларуса – Міхаіла Сяргеевіча Мандрыкава» [12].

Літаратура

  • Аферовский, А. Свет северного сияния. Документально-художественная повесть.- *Бейзераў, К. М. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. VI.– Мн.: 1972. С. 612-613.
  • Ермоленко В. Основатель Анадыря // У кн.:Белорусы и Русский Север.– Минск: 2009. С. 118-122.
  • Жихарев, Н. А. В борьбе за Советы на Чукотке: Очерки истории борьбы за установление Советской власти на Чукотке. – Магадан : 1958.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка.– Мн.:1996. С. 145.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Чалавек з легенды //час. Маладосць, 1977, №11, С.183-191
  • Ліўшыц, У.М. Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 3. – Горкі: 2019. С.180-185.
  • Ліўшыц, У.М. Жизнь, ставшая легендой //газ. «Сельская газета»,1981, 4 августа
  • Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 тамах. Т. 5. Мн.: 1999. С 67.
  • Матвеев-Бодрый, Н.Н. Михаил Сергеевич Мандриков. Воспоминания о председателе Первого Ревкома Чукотки.– Магадан: 1958.104 с.
  • Мухачев, Б. Красное знамя реет над Чукоткой : по документальным материалам о первом председателе Анадырского Ревкома М.С. Мандрикове // Советская Чукотка. - 1957. 13 июля.
  • Мухачёв, Б. Новые документы о революционной деятельности Михаила Сергеевича Мандрикова // Советская Чукотка. 1958,14 ноября.
  • Первый ревком Чукотки (1919-1923 гг.). Сборник документов и материалов.– Магадан: 1957.
  1. Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1840—2015), 6-е изд., испр. и доп. — Горки: 2010. С.44
  2. Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка – Мн.:1996. С. 145
  3. Ліўшыц, Уладзімір. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч.// Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка.– Мн.:1996. С. 145
  4. Супрановіч, Ірына.Гаспадар Чукоткі // https://zhodinonews.by/2009/11/06/
  5. Мухачёв, Б. Новые документы о революционной деятельности Михаила Сергеевича Мандрикова // Советская Чукотка. 1958,14 ноября
  6. Первый Ревком Чукотки (1919-1920 гг.). Сборник документов и материалов. Магадан: 1957, С. 102
  7. Не гаснет память о первых ревкомовцах // https://kprf.ru/rus_soc/77058.htm
  8. Мухачев, Б. Красное знамя реет над Чукоткой : по документальным материалам о первом председателе Анадырского Ревкома М.С. Мандрикове // Советская Чукотка. 1957. 13 июля
  9. а б Валентин Пустовит Вечная мерзлота любви. Окончание. // Камчатский край. 14.09.2011(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2015. Праверана 4 сакавіка 2013.
  10. Жертвы политического террора в СССР
  11. Мухачев, Б. Красное знамя реет над Чукоткой : по документальным материалам о первом председателе Анадырского Ревкома М.С. Мандрикове // Советская Чукотка. - 1957. 13 июля; Матвеев-Бодрый, Н.Н. Михаил Сергеевич Мандриков. Воспоминания о председателе Первого Ревкома Чукотки.– Магадан: 1958; Жихарев, Н. А.В борьбе за Советы на Чукотке  : Очерки истории борьбы за установление Советской власти на Чукотке. - Магадан : 1958. - 120 с.; Бейзераў, К. М. Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. VI. Мінск: 1972. С. 612-613; Диков Н.Н. (отв.ред.) Очерки истории Чукотки с древнейших времен до наших дней Новосибирск: 1974;Ліўшыц, Уладзімір. Чалавек з легенды//час. “Маладосць”, 1977, №11, С.183-191; Адамова, Лариса.Чукотские ревкомовцы. Люди из легенды идут в вечность… Часть 2// https://comstol.info/2012/09/obshhestvo/4740;
  12. Супрановіч,Ірына .Гаспадар Чукоткі // https://zhodinonews.by/2009/11/06/ «Гаспадар Чук «Гаспадар Чукоткі»