Іпуць: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28: Радок 28:
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
}}
[[File:The bank of the river Iput at Dobrush Belarus 2.jpg|270px|thumb|right|І́пуць каля [[Добруш]]а]]
'''І́пуць''' — [[рака]] ў [[Клімавіцкі раён|Клімавіцкім]], [[Добрушскі раён|Добрушскім]], [[Гомельскі раён|Гомельскім]] раёнах [[Беларусь|Беларусі]], [[Смаленская вобласць|Смаленскай]] і [[Бранская вобласць|Бранскай]] абласцях [[Расія|Расіі]], левы прыток [[Рака Сож|ракі Сож]] (басейн [[Рака Дняпро|Дняпра]]).
'''І́пуць''' — [[рака]] ў [[Клімавіцкі раён|Клімавіцкім]], [[Добрушскі раён|Добрушскім]], [[Гомельскі раён|Гомельскім]] раёнах [[Беларусь|Беларусі]], [[Смаленская вобласць|Смаленскай]] і [[Бранская вобласць|Бранскай]] абласцях [[Расія|Расіі]], левы прыток [[Рака Сож|ракі Сож]] (басейн [[Рака Дняпро|Дняпра]]).



Версія ад 19:22, 25 ліпеня 2020

Іпуць
Характарыстыка
Даўжыня 437 км
Басейн 10 900 км²
Расход вады 55,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°36′14,40″ пн. ш. 32°12′17,90″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Каардынаты 52°25′44,20″ пн. ш. 31°03′03,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
Код у ДВР 04010000712105000014060
physical
Іпуць
Іпуць
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
І́пуць каля Добруша

І́пуць — рака ў Клімавіцкім, Добрушскім, Гомельскім раёнах Беларусі, Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня 437 км, у межах Беларусі 64 км. Плошча вадазбору 10 900 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 55,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 84,9 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.

Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі Недзведзь Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, цячэ па Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласцях, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне горада Гомель. Асноўныя прытокі на Беларусі: Няцёша, Хорапуць (злева), Струг, Ачоса (справа).

Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прывусцявы ўчастак у Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на ўчастку ад горада Сураж да вусця 4—8 км. Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага тыпу. Шырыня яе да вусця ракі Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км.

Рэчышча каналізаванае на працягу 24,3 км (ад вытоку да мяжы з Расіяй), ніжэй звілістае; шырыня яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м. Найбольшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3—4 м. Замярзае ў 1-й палове снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. На рацэ каля вёскі Цімошкі Клімавіцкага раёна плаціна і сажалка, плаціна ў горадзе Добруш.

На рацэ знаходзяцца гарады Сураж і Добруш.

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі