Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
кузня → кузню
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 43: Радок 43:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Файл:Žałudok. Жалудок (1936).jpg|міні|250px|злева|Стайня ў Жалудку, 1936]]
[[Файл:Žałudok. Жалудок (1936).jpg|міні|250px|злева|Стайня ў Жалудку, 1936]]
Палац пабудаваны ў [[1908]] годзе у стылі {{нп3|неабарока||uk|Необароко}} паводле праекту архітэктара [[Уладзіслаў Марконі|У. Марконі]]. Цяпер комплекс належыць ваеннаму ведамству.
Палац пабудаваны ў [[1908]] годзе ў стылі {{нп3|неабарока||uk|Необароко}} паводле праекту архітэктара [[Уладзіслаў Марконі|У. Марконі]]. Цяпер комплекс належыць ваеннаму ведамству.


== Архітэктура ==
== Архітэктура ==

Версія ад 12:37, 1 жніўня 2020

Славутасць
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх
53°36′03″ пн. ш. 24°57′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Жалудок
Архітэктурны стыль неабарока
Архітэктар У. Марконі
Заснавальнік Л. Святаполк-Чацвярцінскі
Дата пабудовы 1908 год
Будынкі
палац • флігель • млын • кузня • гаспадарчыя пабудовы • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000627шыфр 412Г000627
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Створаны князем Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г. п. Жалудок Шчучынскага раёна. Уключае мураваны палац, флігель, рэшткі былога млына, кузню і іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія аб'яднаныя сеткай узаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.

Гісторыя

Стайня ў Жалудку, 1936

Палац пабудаваны ў 1908 годзе ў стылі неабарока  (укр.) паводле праекту архітэктара У. Марконі. Цяпер комплекс належыць ваеннаму ведамству.

Архітэктура

Палац

Дах рызаліта

Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронту фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

Флігель

Флігель

Флігель першапачаткова з'ўляўся сядзібай Тызенгаўзаў, папярэдніх уладальнікаў маёнтка. Да пабудовы палаца ў пачатку XX стагоддзя тут жылі Чацвярцінскія, а да іх Урускія. Вырашаны ў стылі неаготыкі — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага парталу.

Цікавыя факты

Арыгінальна было вырашана князем пытанне водазабеспячэння Жалудоцкага палаца. Вада да яго паступала з крыніц у вёсцы Кукіна (прыкладна ў 2-х км ад палаца) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзервуар на 3-м паверсе будынка з дапамогай помпаў, якія працавалі на сціснутым паветры. Паводле аповядаў старажылаў, сістэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяца дастаткова было 2-х балонаў са сціснутым паветрам[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі