Беларусізацыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kuzzy (размовы | уклад)
Kuzzy (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:


Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў. Яна палегчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала ажыццяўленню асветніцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР.
Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў. Яна палегчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала ажыццяўленню асветніцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР.

{{зноскі}}


[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]

Версія ад 02:28, 21 лістапада 2009

Шаблон:Вызнч — шэраг мерапрыемстваў, які праводзіўся ў перыяд НЭПа і садзейнічаў нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі.

Першыя крокі беларусізацыі былі зроблены пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Пачынаецца перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову, ідзе арганізацыя школ для нацыянальных меншасцей на іх роднай мове. У гэтай рабоце ўдзельнічалі і некаторыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У. М. Ігнатоўскі, З. Х. Жылуновіч, А. Л. Бурбіс і іншыя. Пад уплывам іх дзейнасці ажыццяўляецца беларусізацыя шэрагу рэспубліканскіх устаноў.

Выдавецтва "Савецкая Беларусь" выпускае газеты, часопісы, кнігі на беларускай мове і мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. Ствараецца сістэма дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійных вучылішчаў і тэхнікумаў. У 1921 г. адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт. Быў заснаваны інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), шэраг бібліятэк. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў.

II сесія ЦВК БССР (15 ліпеня 1924 г.) паклала пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыцы. Была створана спецыяльная камісія па яе правядзенні пад кіраўніцтвам А. І. Хацкевіча. Яна, сумесна з акруговымі камісіямі, абавязана была правесці шырокі комплекс мерапрыемстваў:

  • перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову;[1]
  • вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную работу;
  • арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры і гэтак далей. Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыццявіць на працягу 1-3 гадоў.

У 1924-1925 гг. праводзіцца работа па тлумачэнні сутнасці беларусізацыі. На розных мовах выдавалася спецыяльная літаратура, выступалі агітатары і прапагандысты. Ва ўстановах і арганізацыях вывучалася беларуская мова, ажыццяўляўся перавод на яе справаводства. У 1927 г. беларускай мовай валодалі 80% службоўцаў.

На адказную работу вылучаюць не толькі беларусаў, але і часткова тых, хто вывучыў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. Напрыклад, да 1927 г. сярод кіраўнікоў акруг і раёнаў беларусаў было 48%. Высокім узроўнем прафесіяналізму дзяржаўнага дзеяча вызначаліся палітыкі рэспубліканскага рангу, такія як Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, Старшыня СНК БССР Я. Адамовіч і інш.

Паспяхова праходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Да 1928 г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Вывучаюцца гісторыя, эканоміка і геаграфія БССР. Дзейнічалі курсы беларусазнаўства, якія рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. Беларускую мову неслі ў масы беларускія пісьменнікі У. Дубоўка, М. Чарот, К. Чорны і інш.

Мастацкія творы 20-х гадоў сведчаць аб зменах, якія адбываліся ў грамадстве. Паэма Я. Коласа "Новая зямля" дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. У рамане К. Крапівы "Мядзведзічы" і інш. творах паказаны жыццё, праца, мары звычайных працаўнікоў таго часу. Развіваецца краязнаўства. На сярэдзіну 20-х гадоў у БССР дзейнічала 240 краязнаўчых арганізацый. Краязнаўцы выступалі з дакладамі, выдавалі рукапісныя зборнікі, збіралі фальклорныя творы.

У ходзе беларусізацыі развівалася новая галіна ў навуцы - беларусазнаўства.

Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, якія жылі ў рэспубліцы. Былі створаны нацыянальныя Саветы ў месцах іх кампактнага пражывання. Выкладанне ў школах вялося на 8 нацыянальных мовах. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў 20-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. Адны спрабавалі прыпыніць беларусізацыю, другія – фарсіраваць. Пытанні барацьбы з шавінізмам і нацыяналізмам абмяркоўваліся на з'ездах КП(б)Б і Пленумах ЦК. У 20-я гады партыйныя органы спрабуюць адыгрываць вядучую ролю ў правядзенні беларусізацыі, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асабліва праявілася ў адносінах да Інбелкульта, які страціў сваё першапачатковае прызначэнне.

Але нягледзячы на цяжкасці, плённа працавалі на ніве беларускага адраджэння паэт, празаік Цішка Гартны; пісьменнік М. Гарэцкі; гісторыкі В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, У. Пічэта; жывапісец і графік М. Філіповіч; стваральнік першага беларускага кінафільма "Лясная быль" Ю. Тарыч; аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" Е. Міровіч; кампазітар, аўтар Дзяржаўнага гімна БССР Н. Сакалоўскі і інш.

Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў. Яна палегчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала ажыццяўленню асветніцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР.

Зноскі