Рудольф Пішчала: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Паходзіў са шляхецкага [[род Пішчалаў|роду Пішчалаў]], які з 1598 года [[Гарадзішча (Шчомысліцкі сельсавет)|Гарадзішчам]] пад [[Менск]]ам. Нарадзіўся 7 красавіка 1788 года ў сям’і Станіслава і Кацярыны Пішчалаў. Меў трох сясцёр — Караліну, Тэклю і Генрыету. Генрыета пражыла ажно 103 гады, магілы ўсіх трох сясцёр захаваліся на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]], блізка ад касцёла. У 1811 годзе Рудольф скончыў [[Віленскі ўніверсітэт]] і пачаў сваю кар’еру чыноўніка.
Паходзіў са шляхецкага [[род Пішчалаў|роду Пішчалаў]], які з 1598 года валодалі [[Гарадзішча (Шчомысліцкі сельсавет)|Гарадзішчам]] пад [[Менск]]ам. Нарадзіўся 7 красавіка 1788 года ў сям’і Станіслава і Кацярыны Пішчалаў. Меў трох сясцёр — Караліну, Тэклю і Генрыету. Генрыета пражыла ажно 103 гады, магілы ўсіх трох сясцёр захаваліся на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]], блізка ад касцёла. У 1811 годзе Рудольф скончыў [[Віленскі ўніверсітэт]] і пачаў сваю кар’еру чыноўніка.


У 1814 годзе быў прызначаны чальцом Мінскага губернскага для ваенных павіннасцяў Камітэта, у якім праслужыў да да яго закрыцця ў 1816 годзе. Затым у 1817 годзе абраны быў старшым суддзёй павятовага суда, і на гэтай пасадзе прабыў шэсць гадоў, пасля чаго быў абраны старшынёй Грамадзянскай палаты, далей старшынёй Крымінальнай палаты.
У 1814 годзе быў прызначаны членам Мінскага губернскага для ваенных павіннасцяў Камітэта, у якім праслужыў да да яго закрыцця ў 1816 годзе. Затым у 1817 годзе абраны быў старшым суддзёй павятовага суда, і на гэтай пасадзе прабыў шэсць гадоў, пасля чаго быў абраны старшынёй Грамадзянскай палаты, далей старшынёй Крымінальнай палаты.
[[Файл:Piszczalauski castle (Miensk, Bielarus) XIX 02.jpg|thumb|злева|Пішчалаўскі замак, малюнак ХІХ ст.]]
[[Файл:Piszczalauski castle (Miensk, Bielarus) XIX 02.jpg|thumb|злева|Пішчалаўскі замак, малюнак ХІХ ст.]]


Па-за службай зарабляў у тым ліку і будаўніцтвам, у 1821 годзе выйграў тэндар на пабудову гарадской турмы. Пад гэтыя мэты ён выкарыстаў уласны кавалак зямлі. У 1825 годзе паўсталая турма хутка атрымала ў мінчукоў мянушку ад прозвішча свайго будаўніка — [[Пішчалаўскі замак]].
Па-за службай зарабляў у тым ліку і будаўніцтвам, у 1821 годзе выйграў тэндар на пабудову гарадской турмы. Пад гэтыя мэты ён выкарыстаў уласны кавалак зямлі. У 1825 годзе ўзведзеная турма хутка атрымала ў мінчукоў мянушку ад прозвішча свайго будаўніка — [[Пішчалаўскі замак]].


Прэзідэнт 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда. У 1835 абраны быў павятовым прадвадзіцелем дваранства. Па заканчэнні трох гадоў зноў абраны быў старшынёй Грамадзянскай палаты, затым па Найвышэйшым загадзе ў 1840 прызначаны інспектарам люстрацыі {{нп5|Міністэрства дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі|Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў|ru|Министерство государственных имуществ Российской империи}}. У 1851 вызвалены па прашэнні ад той службы з мундзірам і ў трэці раз абраны старшынёй Грамадзянскай палаты. Меў ранг сапраўднага [[стацкі саветнік|стацкага саветніка]].
Прэзідэнт 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда. У 1835 годзе быў абраны павятовым маршалакам дваранства. Па заканчэнні трох гадоў зноў абраны быў старшынёй Грамадзянскай палаты, затым па Найвышэйшым загадзе ў 1840 годзе прызначаны інспектарам люстрацыі {{нп5|Міністэрства дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі|Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў|ru|Министерство государственных имуществ Российской империи}}. У 1851 годзе вызвалены па прашэнні ад той службы з мундзірам і ў трэці раз абраны старшынёй Грамадзянскай палаты. Меў ранг сапраўднага [[стацкі саветнік|стацкага саветніка]].


У час [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|вызвольнага паўстання]], 8 чэрвеня 1863 года віленскі генерал-губернатар [[Мураўёў-вешальнік|Мураўёў]] раптоўна выдае сакрэтны загад пра звальненне 5 чыноўнікаў, у тым ліку і Рудольфа Пішчалы. Зволены са службы 20 чэрвеня 1863 года і пакінуты без пенсіі. Прамых звестак, што Пішчала падтрымаў паўстанне, няма.
У час [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|вызвольнага паўстання]], 8 чэрвеня 1863 года, віленскі генерал-губернатар [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|Мураўёў]] раптоўна выдае сакрэтны загад пра звальненне 5 чыноўнікаў, у тым ліку і Рудольфа Пішчалы. Зволены са службы 20 чэрвеня 1863 года і пакінуты без пенсіі. Прамых звестак, што Пішчала падтрымаў паўстанне, няма.


Праз два гады ён пачаў пісаць прашэнні, каб пенсію вярнулі, пераконваючы, што «не належаў ні да якіх дэманстрацый». У выніку гэта дала плён і пенсію ў памеры 560 руб. 40 кап. вярнулі, аднак [[12 мая]] [[1868]] года Рудольф Пішчала памёр, так і не дачакаўшыся яе. Пахаваны ў родным [[Гарадзішча (Шчомысліцкі сельсавет)|Гарадзішчы]].
Праз два гады ён пачаў пісаць прашэнні, каб пенсію вярнулі, пераконваючы, што «не належаў ні да якіх дэманстрацый». У выніку гэта дала плён і пенсію ў памеры 560 руб. 40 кап. вярнулі, аднак 12 мая 1868 года Рудольф Пішчала памёр, так і не дачакаўшыся яе. Пахаваны ў родным [[Гарадзішча (Шчомысліцкі сельсавет)|Гарадзішчы]].


Лісты з просьбай выплаціць пенсію за мужа пачынае пісаць Сафія, гэтая просьба была задаволена — але і яна не пабачыла тых грошай, бо памёрла [[17 лістапада]] [[1870]] года.
Лісты з просьбай выплаціць пенсію за мужа пачынае пісаць Сафія, гэтая просьба была задаволена — але і яна не пабачыла тых грошай, бо памерла 17 лістапада 1870 года.


З часам магіла была страчана. У [[2016]] годзе мясцовы жыхар, гісторык Эдвард Канановіч на аснове сведчанняў сталых жыхароў Гарадзішча знайшоў надмагільныя пліты Рудольфа і Сафіі Пішчалаў. Пліты ляжалі ў кучы смецця на глыбіні каля 1 метра. Пасля раскопак 2018 года парэшткі Рудольфа і Сафіі Пішчалаў нарэшце знайшлі супакой. Па ініцыятыве [[Глеб Лабадзенка|Глеба Лабадзенкі]] і [[Уладзіслаў Слатвінскі|Уладзіслава Слатвінскага]] на гэтым месцы паўстаў шасціметровы крыж і валун з гранітнай табліцай, магільныя пліты былі прыведзеныя ў парадак і ўсталяваныя наноў. Валун з’яўляецца падарункам кар’ера [[Чаркасы (кар'ер)|«Чаркасы»]], мастацкую аздобу выканаў скульптар [[Ігар Засімовіч]].
З часам магіла была страчана. У 2016 годзе мясцовы жыхар, гісторык Эдвард Канановіч, на аснове сведчанняў сталых жыхароў Гарадзішча знайшоў надмагільныя пліты Рудольфа і Сафіі Пішчалаў. Пліты ляжалі ў кучы смецця на глыбіні каля 1 метра. Пасля раскопак 2018 года парэшткі Рудольфа і Сафіі Пішчалаў нарэшце знайшлі супакой. Па ініцыятыве [[Глеб Лабадзенка|Глеба Лабадзенкі]] і [[Уладзіслаў Слатвінскі|Уладзіслава Слатвінскага]] на гэтым месцы паўстаў шасціметровы крыж і валун з гранітнай табліцай, магільныя пліты былі прыведзеныя ў парадак і ўсталяваныя наноў. Валун з’яўляецца падарункам кар’ера [[Чаркасы (кар'ер)|«Чаркасы»]], мастацкую аздобу выканаў скульптар [[Ігар Засімовіч]].


== Узнагароды ==
== Узнагароды ==

Версія ад 20:37, 17 жніўня 2020

Рудольф Пішчала
маршалак шляхты Мінскага павета
1835 — 1838

Нараджэнне 7 красавіка 1788(1788-04-07)
Смерць 12 мая 1868(1868-05-12) (80 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Станіслаў Пішчала[d]
Жонка Соф’я Феліцыя з Каменскіх[d]
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені

Рудольф Міхал Пішчала (польск.: Rudolf Piszczałło; 7 красавіка 1788, Гарадзішча — 12 мая 1868) — дзяржаўны дзеяч. Найбольш вядомы як будаўнік гарадской турмы ў Мінску, якая цяпер вядомая як Пішчалаўскі замак.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Пішчалаў, які з 1598 года валодалі Гарадзішчам пад Менскам. Нарадзіўся 7 красавіка 1788 года ў сям’і Станіслава і Кацярыны Пішчалаў. Меў трох сясцёр — Караліну, Тэклю і Генрыету. Генрыета пражыла ажно 103 гады, магілы ўсіх трох сясцёр захаваліся на Кальварыйскіх могілках, блізка ад касцёла. У 1811 годзе Рудольф скончыў Віленскі ўніверсітэт і пачаў сваю кар’еру чыноўніка.

У 1814 годзе быў прызначаны членам Мінскага губернскага для ваенных павіннасцяў Камітэта, у якім праслужыў да да яго закрыцця ў 1816 годзе. Затым у 1817 годзе абраны быў старшым суддзёй павятовага суда, і на гэтай пасадзе прабыў шэсць гадоў, пасля чаго быў абраны старшынёй Грамадзянскай палаты, далей старшынёй Крымінальнай палаты.

Пішчалаўскі замак, малюнак ХІХ ст.

Па-за службай зарабляў у тым ліку і будаўніцтвам, у 1821 годзе выйграў тэндар на пабудову гарадской турмы. Пад гэтыя мэты ён выкарыстаў уласны кавалак зямлі. У 1825 годзе ўзведзеная турма хутка атрымала ў мінчукоў мянушку ад прозвішча свайго будаўніка — Пішчалаўскі замак.

Прэзідэнт 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда. У 1835 годзе быў абраны павятовым маршалакам дваранства. Па заканчэнні трох гадоў зноў абраны быў старшынёй Грамадзянскай палаты, затым па Найвышэйшым загадзе ў 1840 годзе прызначаны інспектарам люстрацыі Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў[ru]. У 1851 годзе вызвалены па прашэнні ад той службы з мундзірам і ў трэці раз абраны старшынёй Грамадзянскай палаты. Меў ранг сапраўднага стацкага саветніка.

У час вызвольнага паўстання, 8 чэрвеня 1863 года, віленскі генерал-губернатар Мураўёў раптоўна выдае сакрэтны загад пра звальненне 5 чыноўнікаў, у тым ліку і Рудольфа Пішчалы. Зволены са службы 20 чэрвеня 1863 года і пакінуты без пенсіі. Прамых звестак, што Пішчала падтрымаў паўстанне, няма.

Праз два гады ён пачаў пісаць прашэнні, каб пенсію вярнулі, пераконваючы, што «не належаў ні да якіх дэманстрацый». У выніку гэта дала плён і пенсію ў памеры 560 руб. 40 кап. вярнулі, аднак 12 мая 1868 года Рудольф Пішчала памёр, так і не дачакаўшыся яе. Пахаваны ў родным Гарадзішчы.

Лісты з просьбай выплаціць пенсію за мужа пачынае пісаць Сафія, гэтая просьба была задаволена — але і яна не пабачыла тых грошай, бо памерла 17 лістапада 1870 года.

З часам магіла была страчана. У 2016 годзе мясцовы жыхар, гісторык Эдвард Канановіч, на аснове сведчанняў сталых жыхароў Гарадзішча знайшоў надмагільныя пліты Рудольфа і Сафіі Пішчалаў. Пліты ляжалі ў кучы смецця на глыбіні каля 1 метра. Пасля раскопак 2018 года парэшткі Рудольфа і Сафіі Пішчалаў нарэшце знайшлі супакой. Па ініцыятыве Глеба Лабадзенкі і Уладзіслава Слатвінскага на гэтым месцы паўстаў шасціметровы крыж і валун з гранітнай табліцай, магільныя пліты былі прыведзеныя ў парадак і ўсталяваныя наноў. Валун з’яўляецца падарункам кар’ера «Чаркасы», мастацкую аздобу выканаў скульптар Ігар Засімовіч.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Св. Уладзіміра 4-й ступені. У 1846 годзе яму абвешчана Манаршае Яго Імператарскай Вялікасці благаваленне.

Сям’я

12 сакавіка 1811 года ў мінскім Марыінскім касцёле Рудольф пабраўся шлюбам з Юліяй Ратынскай. Разам яны пражылі каля 15 гадоў, але дзяцей не мелі, у выніку чаго шлюб распаўся. 17 лютага 1829 года ў тым жа касцёле другой жонкай Рудольфа становіцца Сафія Рэйтан з роду Каменскіх. Яе бацька, Людвік Каменскі быў ветэранам паўстання Тадэвуша Касцюшкі, у далейшым — віцэ-губернатарам Мінскай губерні, а маці, Ізабэла з Тэпераў, была дачкой Пятра Тэпера дэ Фергюсана, аднаго з самых вядомых банкіраў свайго часу, багацце якога ацэньвалася ў 65 мільёнаў злотых.

Першым мужам Сафіі быў Дамінік Рэйтан, герой вайны 1812 года, пляменнік славутага Тадэвуша Рэйтана, які пратэставаў супраць падзелу Рэчы Паспалітай. Ад першага шлюбу ў Сафіі было трое дзяцей — Сцяпан, Людвіка і Алена.

Спасылкі