Ліга чэмпіёнаў УЕФА: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18: Радок 18:
Са свайго першага сезона [[Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1955/1956|1955/1956]] і да сезона [[Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1991/1992|1991/1992]] спаборніцтва называлася '''Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў''' ({{lang-en|European Champion Clubs’ Cup}}). З сезона [[Ліга чэмпіёнаў УЕФА 1992/1993|1992/1993]] спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад [[алімпійская сістэма|алімпійскай сістэмы]] на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу [[Кубак УЕФА|Лігі Еўропы УЕФА]]) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме [[плэй-оф]] з матчамі на сваім і на чужым [[стадыён]]е з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матча на нейтральным стадыёне.
Са свайго першага сезона [[Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1955/1956|1955/1956]] і да сезона [[Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1991/1992|1991/1992]] спаборніцтва называлася '''Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў''' ({{lang-en|European Champion Clubs’ Cup}}). З сезона [[Ліга чэмпіёнаў УЕФА 1992/1993|1992/1993]] спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад [[алімпійская сістэма|алімпійскай сістэмы]] на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу [[Кубак УЕФА|Лігі Еўропы УЕФА]]) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме [[плэй-оф]] з матчамі на сваім і на чужым [[стадыён]]е з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матча на нейтральным стадыёне.


Пераможцамі турніру станавіліся 22 клуба, 12 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 17 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца [[Іспанія|іспанскі]] [[ФК Рэал Мадрыд|«Рэал Мадрыд»]], які перамагаў 13 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца нямецкі клуб [[ФК Баварыя Мюнхен|«Баварыя»]], які 23 жніўня 2020 года ў фінале ў [[Лісабон]]е перамог французскі [[ФК Пары Сен-Жэрмен|«Пары Сен-Жэрмен»]] з лікам 1:0.
Пераможцамі турніру станавіліся 22 клуба, 12 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 18 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца [[Іспанія|іспанскі]] [[ФК Рэал Мадрыд|«Рэал Мадрыд»]], які перамагаў 13 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца нямецкі клуб [[ФК Баварыя Мюнхен|«Баварыя»]], які 23 жніўня 2020 года ў фінале ў [[Лісабон]]е перамог французскі [[ФК Пары Сен-Жэрмен|«Пары Сен-Жэрмен»]] з лікам 1:0.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 00:48, 24 жніўня 2020

Футбол
Футбол
Ліга чэмпіёнаў УЕФА


UEFA Champions League


 
Заснаваны: 1955
Рэарганізаваны: 1992
Краіна: Еўропа (УЕФА)
Кол-ць каманд: 32 (групавы этап)
79 (усяго)
Дзеючы чэмпіён: Германія Баварыя (6-ы тытул)
Найбольш тытулаваны: Іспанія Рэал Мадрыд (13 тытулаў)
Бягучы сезон
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2020/2021

Ліга чэмпіёнаў УЕФА (англ.: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА.

Са свайго першага сезона 1955/1956 і да сезона 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў (англ.: European Champion Clubs’ Cup). З сезона 1992/1993 спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сістэмы на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матча на нейтральным стадыёне.

Пераможцамі турніру станавіліся 22 клуба, 12 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 18 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца іспанскі «Рэал Мадрыд», які перамагаў 13 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца нямецкі клуб «Баварыя», які 23 жніўня 2020 года ў фінале ў Лісабоне перамог французскі «Пары Сен-Жэрмен» з лікам 1:0.

Гісторыя

Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў быў заснаваны ў 1955 годзе па прапанове французскага спартыўнага журналіста і рэдактара «L'Équipe» Габрыэля Ано. Ідэя аб кантынентальным футбольным турніры наведала Ано пасля заяваў англійскай прэсы аб тым, што «Вулверхэмптан Уондэрэрс», які перамог восенню 1954 года «Спартак» і «Гонвед», з’яўляецца наймацнейшым клубам свету. У сваёй газеце Ано адказаў, што для выяўлення наймацнейшага клуба трэба правесці спаборніцтва, якое ўключае ў сябе і хатнія, і гасцявыя матчы. Ужо на наступны дзень Ано апублікаваў магчымы праект турніру, а ў студзені 1955 года прайшоў першы Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У перыяд з 1960 па 2004 год ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў ўдзельнічаў ў цяпер адмененым Міжкантынентальным кубку супраць ўладальніка паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс. Зараз пераможца Лігі чэмпіёнаў удзельнічае ў клубным чэмпіянаце свету — турніры пад эгідай ФІФА.

Фундатары

У момант заснавання Лігі было вырашана, што фундатарам турніру не могуць быць больш за 8 кампаній. Па ўмовах пагаднення гэтыя кампаніі атрымліваюць 4 рэкламных шчыты па перыметры поля, пэўную колькасць квіткоў на кожны матч і прысутнасць лагатыпаў кампаній на перадматчавых і пасляматчавых інтэрв’ю. Таксама гэтыя кампаніі атрымліваюць рэкламны час у перапынках паміж таймамі матчаў Лігі чэмпіёнаў.

У цяперашні час афіцыйнымі фундатарамі Лігі чэмпіёнаў з’яўляюцца:

Таксама з турнірам супрацоўнічаюць:

Статыстыка

Камандная

Пераможцы

Спіс найлепшых клубаў у гэтым турніры ўзначальвае іспанскі «Рэал Мадрыд», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна з перамогай у Кубку чэмпіёнаў) 13 разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілан», 6 разоў — англійскі «Ліверпул» і мюнхенская «Баварыя», 5 разоў — іспанская «Барселона», 4 разы — нідэрландскі «Аякс» з Амстэрдама.

Клуб П Ф КФ Выйграныя фіналы Прайграныя фіналы
Іспанія Рэал Мадрыд 13 3 16 1956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1966, 1998, 2000, 2002, 2014, 2016, 2017, 2018 1962, 1964, 1981
Італія Мілан 7 4 11 1963, 1969, 1989, 1990, 1994, 2003, 2007 1958, 1993, 1995, 2005
Германія Баварыя 6 5 11 1974, 1975, 1976, 2001, 2013, 2020 1982, 1987, 1999, 2010, 2012
Англія Ліверпул 6 3 9 1977, 1978, 1981, 1984, 2005, 2019 1985, 2007, 2018
Іспанія Барселона 5 3 8 1992, 2006, 2009, 2011, 2015 1961, 1986, 1994
Нідэрланды Аякс 4 2 6 1971, 1972, 1973, 1995 1969, 1996
Італія Інтэрнацыянале 3 2 5 1964, 1965, 2010 1967, 1972
Англія Манчэстэр Юнайтэд 3 2 5 1968, 1999, 2008 2009, 2011
Італія Ювентус 2 7 9 1985, 1996 1973, 1983, 1997, 1998, 2003, 2015, 2017
Партугалія Бенфіка 2 5 7 1961, 1962 1963, 1965, 1968, 1988, 1990
Англія Нотынгем Форэст 2 0 2 1979, 1980 -
Партугалія Порту 2 0 2 1987, 2004 -
Шатландыя Сэлтык 1 1 2 1967 1970
Германія Гамбург 1 1 2 1983 1980
Румынія Сцяўа 1 1 2 1986 1989
Францыя Марсель 1 1 2 1993 1991
Германія Барусія Дортмунд 1 1 2 1997 2013
Англія Чэлсі 1 1 2 2012 2008
Нідэрланды Феенорд 1 0 1 1970 -
Англія Астан Віла 1 0 1 1982 -
Нідэрланды ПСВ Эйндхавен 1 0 1 1988 -
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Црвена Звезда 1 0 1 1991 -
Іспанія Атлетыка Мадрыд 0 3 3 - 1974, 2014, 2016
Францыя Рэймс 0 2 2 - 1956, 1959
Іспанія Валенсія 0 2 2 - 2000, 2001
Італія Фіярэнціна 0 1 1 - 1957
Германія Айнтрахт 0 1 1 - 1960
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Партызан 0 1 1 - 1966
Грэцыя Панатынаікос 0 1 1 - 1971
Англія Лідс Юнайтэд 0 1 1 - 1975
Францыя Сент-Эцьен 0 1 1 - 1976
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Барусія Мёнхенгладбах 0 1 1 - 1977
Бельгія Бругэ 0 1 1 - 1978
Швецыя Мальмё 0 1 1 - 1979
Італія Рома 0 1 1 - 1984
Італія Сампдорыя 0 1 1 - 1992
Германія Баер Леверкузен 0 1 1 - 2001
Францыя Манака 0 1 1 - 2004
Англія Арсенал 0 1 1 - 2006
Англія Тотэнхэм Хотспур 0 1 1 - 2019
Францыя Пары Сен-Жэрмен 0 1 1 - 2020

Асабістая

Бамбардзіры

Імя Г М ГГ Гады Клубы
1 Партугалія Крыштыяну Раналду 130 170 0.76 2003—… Англія Манчэстэр Юнайтэд, Іспанія Рэал Мадрыд, Італія Ювентус
2 Аргенціна Ліянель Месі 115 143 0.8 2005—… Іспанія Барселона
3 Іспанія Рауль Гансалес 71 142 0.5 1995—2011 Іспанія Рэал Мадрыд, Германія Шальке 04
4 Польшча Роберт Левандоўскі 68 90 0.76 2011—… Германія Барусія (Дортмунд), Германія Баварыя
5 Францыя Карым Бензема 65 120 0.54 2006—… Францыя Алімпік Ліён, Іспанія Рэал Мадрыд

Па колькасці гульняў

Імя М Клубы
1 Іспанія Ікер Касільяс 177 Іспанія Рэал Мадрыд, Партугалія Порту
2 Партугалія Крыштыяну Раналду 170 Англія Манчэстэр Юнайтэд, Іспанія Рэал Мадрыд, Італія Ювентус
3 Іспанія Хаві 151 Іспанія Барселона
4 Аргенціна Ліянель Месі 143 Іспанія Барселона
5 Іспанія Рауль Гансалес 142 Іспанія Рэал Мадрыд, Германія Шальке 04

Спасылкі