Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага»: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 117: | Радок 117: | ||
[[Катэгорыя:Універсітэты Кіева]] |
[[Катэгорыя:Універсітэты Кіева]] |
||
[[Катэгорыя:Універсітэты Украіны]] |
[[Катэгорыя:Універсітэты Украіны]] |
||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Кіеўскі політэхнічны інстытут]] |
[[Катэгорыя:Кіеўскі політэхнічны інстытут]] |
||
[[Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны]] |
[[Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны]] |
||
<references />{{Шаблон:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева}} |
<references />{{Шаблон:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева}} |
||
{{Славутасці Кіева}} |
{{Славутасці Кіева}} |
||
⚫ |
Версія ад 11:12, 24 жніўня 2020
Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» (НТУУ «КПІ») | |
---|---|
укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» | |
Арыгінальная назва | укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» |
Заснаваны | 1898 |
Рэктар | Міхаіл Згуроўскі |
Студэнты | каля 25 000 |
Прафесары | 430 |
Выкладчыкаў | 3291 |
Узнагароды | |
Сайт | kpi.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» (укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського») — вышэйшая навучальная ўстанова інжынернага профілю, даследчы ўніверсітэт, заснаваны ў Кіеве ў 1898 годзе. На сённяшні дзень гэта самы вялікі ўніверсітэт Украіны па колькасці студэнтаў з шырокім спектрам спецыяльнасцяў і спецыялізацый для падрыхтоўкі спецыялістаў па тэхнічных і гуманітарных навуках.
Гісторыя
Кіеўскі політэхнічны інстытут быў створаны ў 1898 годзе ў складзе чатырох аддзяленняў: механічнага, інжынернага, сельскай гаспадаркі і хімічнага.
Першым дырэктарам КПІ 30 студзеня 1898 года быў прызначаны прафесар Віктар Львовіч Кірпічоў.
Навукова-метадычную дапамогу ў час станаўлення інстытута прадаставілі прадстаўнікі русcкой навукі, такія як Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў, Мікалай Ягоравіч Жукоўскі, Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны КПІ быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе функцыянаваў у складзе Сярэднеазіяцкага індустрыяльнага інстытута.
Пасля таго, як Украіна здабыла незалежнасць, указам прэзідэнта Украіны №289/95 ад 8 красавіка 1995 года «Аб Кіеўскім політэхнічным інстытуце" яму быў прысвоены статус Нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Украіны.
Загадам Міністра адукацыі і навукі Украіны ад 17 жніўня 2016 года №992 "Аб прысваенні імя Нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Украіны" Кіеўскі політэхнічны інстытуту было прысвоена імя яго былога студэнта, выбітнага авіяканструктара ХХ стагоддзя Ігара Сікорскага.[1]
Структура інстытута
Кіеўскі політэхнічны інстытут мае ў сваём складзе наступныя структурныя адзінкі[2]:
Інстытуты
- Інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу - ІПСА
- Вучэбна-навуковы Інстытут тэлекамунікацыйных сістэм - ІТС
- Выдавецка-паліграфічны інстытут - ВПІ
- Інстытут энергазберажэння і энергаменеджменту - ІЭЭ
- Інстытут спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі - ІССАІ
- Механіка-машынабудаўнічы інстытут - ММІ
- Фізіка-тэхнічны інстытут - ФТІ
Факультэты
- Зварачны факультэт - ЗФ
- Інжынерна-фізічны факультэт - ІФФ
- Інжынерна-хімічны факультэт - ІХФ
- Прыборабудаўнічы факультэт - ПФ
- Радыётэхнічны факультэт - РТФ
- Цеплаэнергетычны факультэт - ЦЭФ
- Факультэт біямедыцынскай інжынерыі - ФБМІ
- Факультэт біятэхналогіі і біятэхнікі - ФБТ
- Факультэт электраэнергатэхнікі і аўтаматыкі - ФЭА
- Факультэт электронікі - ФЭЛ
- Факультэт інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі - ФІВТ
- Факультэт лінгвістыкі - ФЛ
- Факультэт менеджменту і маркетынгу - ФММ
- Факультэт сацыялогіі і права - ФСП
- Факультэт прыкладной матэматыкі - ФПМ
- Фізіка-матэматычны факультэт - ФМФ
- Хіміка-тэхналагічны факультэт - ХТФ
- Агульны Ўкраіна-нямецкі факультэт машынабудавання - АУНФМ
Навуковыя падраздзялення
- Навукова-тэхнічная бібліятэка
- Дзяржаўны політэхнічны музей
- Вучоны Савет
- Навуковы парк "Кіеўская політэхніка"
- Навукова-тэхнічнага аб'яднанне "КПІ-Тэлекам"
Іншыя Структурныя Падраздзяленні
- Інстытут маніторынгу якасці адукацыі - ІМЯА
- Вучэбна-метадычны комплекс «Інстытут паслядыпломнай адукацыі» - ВМК "ІПА"
- Цэнтр міжнароднай адукацыі - ЦМА
- Кафедра ваеннай падрыхтоўкі - КВП
- Філіял у горадзе Славутыч
- Політэхнічны ліцэй
- Тэхнічны ліцэй
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
- Аляксандр Кузьміч Галавінскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Мустафа Наем, украінскі дэпутат, журналіст
- Ігар Іванавіч Сікорскі, авіяканструктар