Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (2) з дапамогай AWB
Usqowmh (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
У [[1912]] годзе скончыў [[Віленскае рэальнае вучылішча]], дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «[[Паўлінка|Паўлінцы]]» [[Я. Купала|Я. Купалы]]. У 1912—1918 гадах вучыўся ў [[Пецярбургскі горны інстытут|Пецярбургскім горным інстытуце]]. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса [[Раніца (часопіс)|«Раніца»]]. Паводле яго сведчання, стварыў эскіз [[Бела-чырвона-белы сцяг|беларускага нацыянальнага сцяга]]. У [[1917]] годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917 г., Мінск), {{нп5|Усерасійская дэмакратычная нарада|Усерасійскай дэмакратычнай нарады|en|All-Russian Democratic Conference}} (верасень 1917 г., Петраград) і інш.
У [[1912]] годзе скончыў [[Віленскае рэальнае вучылішча]], дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «[[Паўлінка|Паўлінцы]]» [[Я. Купала|Я. Купалы]]. У 1912—1918 гадах вучыўся ў [[Пецярбургскі горны інстытут|Пецярбургскім горным інстытуце]]. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса [[Раніца (часопіс)|«Раніца»]]. Паводле яго сведчання, стварыў эскіз [[Бела-чырвона-белы сцяг|беларускага нацыянальнага сцяга]]. У [[1917]] годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917 г., Мінск), {{нп5|Усерасійская дэмакратычная нарада|Усерасійскай дэмакратычнай нарады|en|All-Russian Democratic Conference}} (верасень 1917 г., Петраград) і інш.


У [[1918]] годзе працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік [[урад БНР|урада БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|беларускіх спраў]], замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў [[Каўнаскі ўніверсітэт|Літоўскі ўніверсітэт]] (Каўнас) і працаваў інжынерам.
У [[1918]] годзе працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік [[урад БНР|урада БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|беларускіх спраў]], замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 ён скончыў факультэт [[будаўніцтва]] [[Універсітэт Вітаўта Вялікага|Літоўскага ўніверстітэта]] ў Каўнасе (факультэт адлучаны і ператвораны ў [[Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт]]), атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка, пасля чаго працаваў інжынерам у праектным бюро Дубянецкага.


Выдаваў і рэдагаваў часопісы «[[Беларускі сцяг (1922)|Беларускі сцяг]]» (1922), [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923—26), «[[Беларускі асяродак (1933)|Беларускі асяродак]]» (з 1933). Апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
Выдаваў і рэдагаваў часопісы «[[Беларускі сцяг (1922)|Беларускі сцяг]]» (1922), [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923—26), «[[Беларускі асяродак (1933)|Беларускі асяродак]]» (з 1933). Апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.

Версія ад 14:38, 25 жніўня 2020

Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі
Клаўдзій Дуж-Душэўскі, 1920-я гг.
Клаўдзій Дуж-Душэўскі, 1920-я гг.
Род дзейнасці журналіст, дыпламат, архітэктар, палітык
Дата нараджэння 27 сакавіка (8 красавіка) 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1959(1959-02-25) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Life Saving Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (27 сакавіка 1891[1], паводле іншых звестак 13(26).4.1891, Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Віцебская вобласць — 25 лютага 1959, Вільнюс; псеўданім і крыптанім: К. Душ; К. Д.;) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга.

Біяграфія

Па мацярынскай лініі паходзіў са шляхты Полацкага павету, яго прадзед Урублеўскі загінуў у паўстанне 1831 года, дзед Ян Высоцкі, як паўстанцкі жандар-вешальнік, быў павешаны 23 ліпеня 1863 года ў Сувалках, а маці першыя гады жыцця вымушана была правесці ў віленскай турме на Антокалі.

Бацька быў селянінам і валодаў 6 дзесяцінамі зямлі, але асноўным заробкам Сцяпана Душэўскага і яго брата было будаўніцтва. Клаўдзій з дзяцінства дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адукацыі займаўся чарчэннем, і нават складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах ужо сам кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі, пад пільным вокам бацькі складаў іх праекты[2].

У 1912 годзе скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—1918 гадах вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У 1917 годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады[en] (верасень 1917 г., Петраград) і інш.

У 1918 годзе працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкама. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З красавіка 1919 ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай вайсковай камісіі. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе В. Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каўнас). У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 ён скончыў факультэт будаўніцтва Літоўскага ўніверстітэта ў Каўнасе (факультэт адлучаны і ператвораны ў Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт), атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка, пасля чаго працаваў інжынерам у праектным бюро Дубянецкага.

Выдаваў і рэдагаваў часопісы «Беларускі сцяг» (1922), «Крывіч» (1923—26), «Беларускі асяродак» (з 1933). Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.

Арыштаваны савецкімі ўладамі 2 ліпеня 1940 года. Следства скончылася ў чэрвені 1941 года. Было складзена абвінавачвальнае заключэнне, але ў сувязі з пачаткам вайны Душэўскі не быў асуджаны і эвакуяваны.

Пры немцах ён працаваў на заводзе гумавых вырабаў «Інкарас» на пасадзе інжынера. У канцы 1941 у Вільні Клаўдзій Душэўскі сустракаўся з Вацлавам Іваноўскім, які прапанаваў яму пасаду намесніка бурмістра Мінска. Душэўскі не пагадзіўся, а восенню 1942 года зноў адмовіўся ад прапановы. У жніўні 1943 года арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з жонкай за ўкрыццё яўрэяў і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер у Правянішках[pl]. Дзякуючы заступніцтву сяброў і як спецыяліст-інжынер, вызвалены праз 4 месяцы, пасля чаго працаваў у тарфяным трэсце на пасадзе інжынера-будаўніка. Акрамя ўласных дзяцей, разам з жонкаю выхоўваў двух дзяцей-сірот.

У 1944—46 гадах — дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта, на будаўнічым факультэце атрымаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі архітэктуры.

У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. «За недастатковасцю сабраных доказаў для перадачы ў суд» яго справа была спынена, а ён сам вызвалены з-пад варты.

Зноў арыштаваны ў лютым 1952 года. Асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. У 1954 тэрмін зняволення быў скарочаны да 10 гадоў, а 16 красавіка 1955 года ён быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя.

Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».

Магіла Клаўдзія Дуж-Душэўскага

Пахаваны ў Каўнасе на Пятрашунскіх могілках.

Творчасць

Бел-чырвона-белы сцяг, стваральнікам якога лічыцца Дуж-Душэўскі.

На падставе гістарычных сведчанняў і колераў народных строяў і арнаментаў стварыў у свой час эскіз сцяга БНР. У снежні 1917 года ў Мінску падчас Усебеларускага з’езду бел-чырвона-белы сцяг ужо шанаваўся за нацыянальны сімвал Беларусі.

Аўтар дзясяткаў будынкаў у Каўнасе, Паневяжысе, Клайпедзе, Шаўляі.

Сярод важнейшых пабудаваных Дуж-Душэўскім будынкаў:

  1. кінатэатр «Метрапалітэн» і дом на вуліцы Лайсвес ал. 41 у Каўнасе;
  2. дом доктара Пурыцкага па вул. Вайжганто ў Каўнасе;
  3. дом грамадзяніна Аўкштуоліс, Аўшрос такас 1 у Каўнасе;
  4. дом грамадзяніна Антуліс, па праспекце Вітаўтаса ў Каўнасе;
  5. дом грамадзяніна рог вуліцы Шаўлю ў Каўнасе;
  6. (так у тэксце) дом адваката Пажэла, плошча Венібес 10 у Каўнасе;
  7. дом інжынера Рэклайціс у Каўнасе;
  8. беконная фабрыка ў Каўнасе;
  9. беконная фабрыка ў Панявежысе;
  10. мясны халадзільнік у Клайпедзе;
  11. фабрыка па апрацоўцы кішак у Каўнасе;
  12. свінарнік на 1000 галоў у Каўнасе;
  13. будынак пошты ў Расяйней;
  14. дамы Жакевічэне і Гарунгшціса, вул. Траку 15 у Каўнасе;
  15. будынак пошты і будынак аўтатэлеграфнай станцыі ў Шанчай[3].

Зноскі

Літаратура

  • Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 269—270.
  • Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / Л. Луцкевіч // Літаратура і мастацтва. — 1991. — 3 мая. — С. 13.
  • Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. — 1991. — 2 мая. — 18. — С. 4-5.
  • Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. 1992, 25 сак.
  • Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 126—129.

Спасылкі