ФК Алашкерт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Міжнародныя кубкі: абнаўленне звестак
Makenzis (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
| Трэнер =
| Трэнер =
| Чэмпіянат = [[Армянская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-ліга]]
| Чэмпіянат = [[Армянская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-ліга]]
| Сезон = [[Армянская Прэм’ер-ліга 2018/2019|2018/19]]
| Сезон = 2019/20
| Месца = 4 месца
| Месца = 3 месца
| Сайт = http://fcalashkert.am/
| Сайт = http://fcalashkert.am/



Версія ад 18:04, 26 жніўня 2020

Алашкерт
Заснаваны 1990, 1998, 2011
Расфарміраваны 1993(?), 2000
Горад Мартуні
Стадыён Алашкерт, Ерэван
Умяшчальнасць: 6,850
Прэзідэнт Баграт Наваян
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2019/20 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Алашкерт» (арм.: Ֆուտբոլային Ակումբ „Ալաշկերտ“ Մարտունի) — армянскі футбольны клуб з Ерэвана (першапачаткова з горада Мартуні), заснаваны ў 2011 годзе.

Гісторыя

Клуб быў створаны ў 1990 і да стварэння незалежнага армянскага чэмпіянату па футболе ў 1992, выступаў у мясцовым чэмпіянаце Армянскай ССР. Каманда ўдзельнічала ў першым розыгрышы чэмпіянату Арменіі, дзе заняла апошняе 24 месца, і ў наступным, 1993 годзе, павінна была выступаць у Першай лізе. Але каманда знялася з чэмпіянату і неўзабаве была расфарміравана.

Перад пачаткам чэмпіянату краіны ў 1998, клуб узнавіўся і падаў заяўку на ўдзел у ім у Першай ліге. Па выніках першынства размясціўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 6-е месца. У сезоне 1999 каманда ў чарговы раз здымаецца з розыгрышу. Клуб працягваў існаванне, і рабіў спробы ўзяць удзел у першынстве 2000. Але пазней усё ж зняўся да пачатку чэмпіянату, а пасля расфарміраваўся.

У снежні 2011 года бізнесмен і дырэктар турыстычнага агенцтва «Баграт тур» Баграт Наваян адрадзіў клуб, заснаваўшы яго з чыстага ліста. Каманда прыняла ўдзел у сезоне Першай лігі Арменіі 2012/13, дзе за чатыры туры да завяршэння чэмпіянату забяспечыла выхад у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 клуб пераехаў у Ерэван дэбютаваў у Прэм’ер-лізе і заняў апошняе месца, але з-за таго што ў Першай лізе ўдзельнічалі толькі дублюючыя каманды, «Алашкерт» не пакінуў чэмпіянат у наступным сезоне. У чэмпіянаце 2014/15 «Алашкерт» заняў 4-е месца, якое дало права камандзе выступаць у Ліге Еўропы УЕФА. У 1-м кваліфікацыйным раўндзе «Алашкерт» сустракаўся з шатландскім «Сент-Джонстанам». Нягледзячы на тое, што шатландцы былі відавочнымі фаварытамі, «Алашкерт» перамог 1:0 у хатнім матчы і дзякуючы забітаму голу ў гасцях, прайшоў далей. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе «Алашкерт» сустракаўся з казахстанскім «Кайратам», але ў гасцях прайграў 3:0, а ў хатнім матчы здабыў перамогу з лікам 2:1.

У сезоне 2015/16 «Алашкерт» здолеў упершыню стаць чэмпіёнам Арменіі, а два наступных года паўтараў свой поспех.

Статыстыка выступленняў

Міжнародныя кубкі

Кубак Г В Н П М
Ліга Еўропы 4 2 0 2 4—6
Ліга чэмпіёнаў 8 2 4 2 8—8
Усяго 8 3 2 3 8—9
Сезон Турнір Раўнд Сапернік Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2015/16 Ліга Еўропы 1 к/р Шатландыя Сент-Джонстан 1:0 (Х) 1:2 (Г) 2:2 г.в.
2 к/р Казахстан Кайрат 0:3 (Г) 2:1 (Х) 2:4
2016/17 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Андора Санта Калома 0:0 (Г) 3:0 (Х) 3:0
2 к/р Грузія Дынама (Тбілісі) 0:2 (Г) 1:1 (Х) 1:3
2017/18 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Андора Санта Калома 1:0 (Х) 1:1 (Г) 2:1
2 к/р Беларусь БАТЭ 1:1 (Г) 1:3 (Х) 2:4
2018/19 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Шатландыя Сэлтык 0:3 (Х) 0:3 (Г) 0:6
2018/19 Ліга Еўропы 2 к/р Чарнагорыя Суцьеска 1:0 (Г) 0:0 (Х) 1:0
3 к/р Румынія ЧФР 0:2 (Х) 0:5 (Г) 0:7
2019/20 Ліга Еўропы 1 к/р Паўночная Македонія Македонія 3:1 (Х) 3:0 (Г) 6:1
2 к/р Румынія ФКСБ 0:3 (Х) 3:2 (Г) 3:5

Галоўныя трэнеры

  1. https://www.transfermarkt.com/alashkert-yerevan/mitarbeiterhistorie/verein/37914