Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ліпск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48: Радок 48:
Lipsk, Maci Božaj. Ліпск, Маці Божай (1915).jpg|Касцёл у 1915 г.
Lipsk, Maci Božaj. Ліпск, Маці Божай (1915).jpg|Касцёл у 1915 г.
Lipsk, Maci Božaj. Ліпск, Маці Божай (1915) (2).jpg|Касцёл у 1915 г.
Lipsk, Maci Božaj. Ліпск, Маці Божай (1915) (2).jpg|Касцёл у 1915 г.
Lipsk. Ліпск (1917).jpg|Касцёл у 1917 г.
Lipsk, Maci Božaj. Ліпск, Маці Божай (1917).jpg|Касцёл у 1917 г.
Lipsk, Maci Božaj. Ліпск, Маці Божай (1917-18).jpg|Касцёл у 1917-1918 г.
Lipsk, Maci Božaj. Ліпск, Маці Божай (1917-18).jpg|Касцёл у 1917-1918 г.
</gallery></center>
</gallery></center>

Версія ад 17:01, 28 жніўня 2020

Каталіцкі храм
Касцёл Святой Марыі
52°49′54″ пн. ш. 26°05′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1910 год
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святой Марыі — мураваны каталіцкі храм у в. Ліпску Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1910 г. з цэглы як філіяльны на тэрыторыі Ляхавіцкай парафіі па фундацыі графа Патоцкага і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Быў пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны. Адноўлены намаганнямі ксяндза М. Каладзея.

Архітэктура

Архітэктура манументальнага збудавання эклектычная, спалучае рысы барока, класіцызму, асобныя элементы ракако. Буйнамаштабны храм узведзены на ўзор трохнефнай базілікі з бакавымі сакрысціямі. У пластычным вырашэнні фасадаў вялікую ролю адыгрывалі руставаныя лапаткі і фігурныя панэлі. Вертыкальным акцэнтам прамавугольнага ў плане храма з боку галоўнага фасада з’яўлялася неабарочная чатырохгранная вежа-званіца з фігурным купалам і шпілем у завяршэнні. Яна была ўстаноўлена на шырокай тэрасе з балюстрадай па перыметры і дэкаратыўнымі вазамі па вуглах. Над карнізам галоўнага фасада размяшчаўся лучковы франтон, аконныя праёмы такой жа формы чаргаваліся з авальнымі люкарнамі[1].

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

Спасылкі