Бурундзі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 62: Радок 62:
У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.
У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.


Сталіцамі сённяшняй Бурундзі лічацца два гарады: ад колішняй сталіцы [[Горад Бужумбура|Бужумбуры]] (больш за 600 тыс. жыхароў) адміністрацыйныя функцыі перайшлі да горада [[Гіцега]], куды цягам 2019-2022 маюць перабрацца ўсе галіны ўлады. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962).
Бурундзі — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005-2020) краінай кіраваў [[П’ер Нкурунзіза]], што праявіў сябе класічным дыктатарам, у 2015 правёўшы рэферэндум аб неабмежаванай колькасці тэрмінаў і задушыўшы масавыя пратэсты. У 2020 Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі (рэдкі выпадак!) у топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў [[Пандэмія COVID-19|covid-дысідэнтам]]. Сталіцамі сённяшняй Бурундзі лічацца два гарады: ад колішняй сталіцы [[Горад Бужумбура|Бужумбуры]] (больш за 1 млн. жыхароў) адміністрацыйныя функцыі перайшлі да горада [[Гіцега]] (каля 50 тыс. жыхароў), куды цягам 2019-2022 маюць перабрацца ўсе галіны ўлады. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962).


Адрозніваецца незвычайна высокай шчыльнасцю насельніцтва. У этнічным складзе насельніцтва пераважаюць [[хуту]] (85%), другі значны народ - [[тутсі]]. Дзяржаўныя мовы — французская і кірунды. Узровень урбанізацыі вельмі нізкі — станам на 2019 у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва!.
Адрозніваецца незвычайна высокай шчыльнасцю насельніцтва. У этнічным складзе насельніцтва пераважаюць [[хуту]] (85%), другі значны народ - [[тутсі]]. Дзяржаўныя мовы — французская і кірунды. Узровень урбанізацыі вельмі нізкі — станам на 2019 у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва!.


Бурундзі адносіцца да ліку найменьш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ!) не перавышае 1000 даляраў. Большая частка эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША ў верасні 2020)<ref>https://www.tourprom.ru/information/currency/burundi/</ref>. Бурундзі з'яўляецца членам [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]]
Бурундзі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ!) не перавышае 1000 даляраў. Большая частка эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША ў верасні 2020)<ref>https://www.tourprom.ru/information/currency/burundi/</ref>. Бурундзі з'яўляецца членам [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]]


== Геаграфія ==
== Геаграфія ==
Радок 92: Радок 92:
У ліпені 1996 да ўлады ў Бурундзі ізноў прыйшлі ваенныя на чале з маёрам П. Буйоя (тутсі), які ўжо займаў пост прэзідэнта (1987—1993). Распачатыя ў чэрвені 1998 міжбурундзійскія перамовы пры пасрэдніцтве былога прэзідэнта Танзаніі Д. Ньерэрэ, а затым былога прэзідэнта ПАР Н. Мандэлы завяршыліся падпісаннем у Арушэ «Дамовы аб міры і нацыянальным прымірэнні» (28 жніўня 2000). У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2001 у Бурундзі пачаўся пераходны перыяд, які завяршыўся ў жніўні 2005 пасля паспяхова праведзеных рэферэндуму па прыняцці новай канстытуцыі і выбараў ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў. 7 верасня 2006 падпісана «Дамова аб поўным спыненні агню» паміж урадам і апошнім апазіцыйным узброеным рухам Бурундзі — «Фронтам нацыянальнага вызвалення» (ФНЛ).
У ліпені 1996 да ўлады ў Бурундзі ізноў прыйшлі ваенныя на чале з маёрам П. Буйоя (тутсі), які ўжо займаў пост прэзідэнта (1987—1993). Распачатыя ў чэрвені 1998 міжбурундзійскія перамовы пры пасрэдніцтве былога прэзідэнта Танзаніі Д. Ньерэрэ, а затым былога прэзідэнта ПАР Н. Мандэлы завяршыліся падпісаннем у Арушэ «Дамовы аб міры і нацыянальным прымірэнні» (28 жніўня 2000). У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2001 у Бурундзі пачаўся пераходны перыяд, які завяршыўся ў жніўні 2005 пасля паспяхова праведзеных рэферэндуму па прыняцці новай канстытуцыі і выбараў ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў. 7 верасня 2006 падпісана «Дамова аб поўным спыненні агню» паміж урадам і апошнім апазіцыйным узброеным рухам Бурундзі — «Фронтам нацыянальнага вызвалення» (ФНЛ).


31 снежня 2006 была завершаная дзейнасць адкрытай у чэрвені 2004 Місіі ААН у Бурундзі (ОНЮБ), якая была замененая на «Аб’яднаныя прадстаўніцтвы ААН у Бурундзі» (БІНЮБ). У 2015 Бурундзі ахапіў чарговы палітычны крызіс, калі прэзідэнт [[П’ер Нкурунзіза]] пайшоў праз змены ў канстытуцыі на трэці тэрмін. У выніку падаўлення пратэстаў загінула каля 1700 чалавек, больш за 350 000 адправілася ў выгнанне.<ref>https://www.hrw.org/report/2018/05/18/we-will-beat-you-correct-you/abuses-ahead-burundis-constitutional-referendum</ref>
31 снежня 2006 была завершаная дзейнасць адкрытай у чэрвені 2004 Місіі ААН у Бурундзі (ОНЮБ), якая была замененая на «Аб’яднаныя прадстаўніцтвы ААН у Бурундзі» (БІНЮБ). У 2015 Бурундзі ахапіў чарговы палітычны крызіс, калі прэзідэнт [[П’ер Нкурунзіза]] пайшоў праз змены ў канстытуцыі на трэці тэрмін. У выніку задушэння пратэстаў загінула каля 1700 чалавек, больш за 350 000 адправілася ў выгнанне.<ref>https://www.hrw.org/report/2018/05/18/we-will-beat-you-correct-you/abuses-ahead-burundis-constitutional-referendum</ref>


== Дзяржаўны лад ==
== Дзяржаўны лад ==

Версія ад 17:26, 3 верасня 2020

Рэспубліка Бурундзі
фр.: République du Burundi
рундзі: Republika y'u Burundi
Герб Бурундзі
Сцяг Бурундзі Герб Бурундзі
Дэвіз: «Unité, Travail, Progrès
Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere
(Адзінства, праца, прагрэс)»
Гімн: «Burundi bwacu (Любімая Бурундзі)»
Дата незалежнасці 1 ліпеня 1962 (ад Бельгіі)
Афіцыйная мова рундзі і французская
Сталіца Бужумбура
Найбуйнейшыя гарады Бужумбура, Гітэга
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Эварыст Ндаішыміе
Тэранс Сінунгуруза
Джэрвэйс Руф'ікіры
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
145-я ў свеце
27 830 км²
7,8%
Насельніцтва
• Ацэнка (2020)
Шчыльнасць

11 865 821[1] чал. (77-я)
426 чал./км²  (20-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2020)
  • На душу насельніцтва

$8,5 млрд. дал.[2]
$724
ВУП (намінал)
  • Разам (2020)
  • На душу насельніцтва

$3,7 млрд дал.
$312
ІРЧП (2018) 0.423 (нізкі)[3] (185-ы)
Валюта Бурундзійскі франк
Інтэрнэт-дамен .bi
Код ISO (Alpha-2) BI
Код ISO (Alpha-3) BDI
Код МАК BDI
Тэлефонны код +257
Часавыя паясы +2

Буру́ндзі (фр.: Burundi, рундзі: Burundi), Рэспу́бліка Буру́ндзі (фр.: République du Burundi, рундзі: Republika y'u Burundi) — дзяржава размешчаная ў цэнтральнай частцы Усходняй Афрыкі ў раёне Вялікіх Азёр. Не мае выхаду да мора. Тэрыторыя — 27,8 тыс. км² — за Бурундзі меншыя па плошчы толькі чатыры краіны мацерыковай Афрыкі. Насельніцтва — 11,8 млн чал. (2020). Мяжуе з Руандай на поўначы, з Танзаніяй на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на захадзе; на паўднёвым усходзе абмываецца возерам Танганьіка. Клімат — субэкватарыяльны.

У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля Першай сусветнай вайны была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.

Бурундзі — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005-2020) краінай кіраваў П’ер Нкурунзіза, што праявіў сябе класічным дыктатарам, у 2015 правёўшы рэферэндум аб неабмежаванай колькасці тэрмінаў і задушыўшы масавыя пратэсты. У 2020 Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі (рэдкі выпадак!) у топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў covid-дысідэнтам. Сталіцамі сённяшняй Бурундзі лічацца два гарады: ад колішняй сталіцы Бужумбуры (больш за 1 млн. жыхароў) адміністрацыйныя функцыі перайшлі да горада Гіцега (каля 50 тыс. жыхароў), куды цягам 2019-2022 маюць перабрацца ўсе галіны ўлады. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962).

Адрозніваецца незвычайна высокай шчыльнасцю насельніцтва. У этнічным складзе насельніцтва пераважаюць хуту (85%), другі значны народ - тутсі. Дзяржаўныя мовы — французская і кірунды. Узровень урбанізацыі вельмі нізкі — станам на 2019 у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва!.

Бурундзі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ!) не перавышае 1000 даляраў. Большая частка эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША ў верасні 2020)[5]. Бурундзі з'яўляецца членам Афрыканскага Саюза

Геаграфія

Рэльеф Бурундзі

Становішча Бурундзі ва ўсходняй, найбольш прыўзнятай, частцы Афрыкі абумоўлівае пласкагорны характар рэльефу з сярэднімі вышынямі 1000-2000 метраў і значнымі іх перападамі. Самы нізкі пункт — урэз вады возера Танганьіка (773 м), найвышэйшы — 2684 м., усяго за 20 кіламетраў на ўсход, — гара Хеха ў хрыбце Бурундзі. Перапады вышынь, а разам і высокая сейсмічнасць, абавязаны праходжанню праз тэрыторыю краіны заходняй галіны Усходне-Афрыканскагіх разломаў.

Клімат Бурундзі пераходны ад экватарыяльнага (на паўночным захадзе) да субэкватарыяльнага, з двума сезонамі дажджоў: у верасні-лістападзе і лютым-маі — гэтак званыя зенітальныя дажджы, і двума сухімі сезонамі між імі. Сярэдняя колькасць ападкаў складае ад 1300 да 1600 мм. Тэмпературы не празмерна высокія дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора.

Савана ў Бурундзі

Нягледзячы на гідраграфічную дамінанту возера Танганьіка, што разлеглася ў рыфтавай даліне на паўднёва-ўсходняй мяжы, большая частка тэрыторыі Бурундзі адносіцца да басейна возера Вікторыя. Галоўная рака краіны — Рувубу, што пачынаецца на поўдні, цячэ на паўночны ўсход і ў рэшце рэшт далучаецца да Кагеры — прызнанага вытоку Ніла. Такім чынам, Бурундзі можа з гонарам назваць сябе калыскай вялікай афрыканскай ракі. Прынамсі, многія географы лічаць даўжыню Ніла ад вытока Руверонзы — прытока Рувубы.

Большая частка тэрыторыі Бурундзі занята саванамі з тыпова афрыканскімі флорай і фаўнай. У вобласці экватарыяльна клімату на паўночным захадзе захаваліся вільготныя лясы. Аднак завысокі антрапагенны ціск пакідае мала шанцаў слаўным насельнікам саван і гілей, як і самім гілеям. Каб захаваць хоць нейкія некранутыя ўчасткі прыроды, ў 1982 былі створаны нацыянальныя паркі Кібіра (ахоўваюцца экватарыяльныя лясы) і Рувубу (саванавая і прырэчная фаўна: нільскія кракадзілы, бегемоты, буйвалы, вадзяныя казлы.

Гісторыя

Карэннымі насельнікамі бурундзійскіх земляў лічацца тва — адна з галін пігмеяў, прадстаўнікі негрыльскай малой расы. На працягу апошніх 500 гадоў тэрыторыю Бурундзі засялілі народы хуту і тутсі, што лёгка скарылі тва. У ХVIII-XIX стагоддзях існавала незалежнае каралеўства Бурундзі, У пачатку ХХ стагоддзя на землі вакол Вялікіх азёр паквапілася Германія, што стварыла калонію Руанда-Урундзі і неўзабаве — пасля паразы ў Першай сусветнай вайне — страціла яе на карысць Бельгіі

Плошча незалежнасці ў Бужумбуры

Юрыдычна ў 1919-1946 ждзве будучыя незалежныя дзяржавы былі падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі пад усё той жа назвай Руанда-Урундзі, з 1946 і да заваёвы незалежнасці — падапечнай тэрыторый ААН Руанда-Урундзі пад кіраваннем Бельгіі. 1 ліпеня 1962 на палітычнай карце свету паўстала каралеўства Бурундзі

З 1966 пасля звяржэння манархіі і ўсталявання ў краіне аднапартыйнай і аўтарытарнай рэспубліканскай формы кіравання адзначаецца вельмі нестабільнае палітычнае становішча, якое з цягам часу пагаршалася шэрагам узброеных канфліктаў на этнічнай глебе. У 1970-я і 1990-я Бурундзі перажыла дзве грамадзянскія вайны і генацыды! Узброеная барацьба за ўладу ў Бурундзі этнічных груп хуту і тутсі (адпаведна 85 % і 14 % насельніцтва) максімальна абвастрылася ў 1993 і выклікала шматгадовы палітычны і эканамічны крызіс у краіне, абрынуўшы яе да ліку найбядніешых у свеце. 6 красавіка 1994 прэзідэт Бурундзі Сіпрыен Нтар'яміра разам з руандыйскім калегам загінуў у авіякатастрофе, што стала падставай для генацыду тутсі ў Руандзе і далейшай эскалацыі канфлікта ў Бурундзі.

У ліпені 1996 да ўлады ў Бурундзі ізноў прыйшлі ваенныя на чале з маёрам П. Буйоя (тутсі), які ўжо займаў пост прэзідэнта (1987—1993). Распачатыя ў чэрвені 1998 міжбурундзійскія перамовы пры пасрэдніцтве былога прэзідэнта Танзаніі Д. Ньерэрэ, а затым былога прэзідэнта ПАР Н. Мандэлы завяршыліся падпісаннем у Арушэ «Дамовы аб міры і нацыянальным прымірэнні» (28 жніўня 2000). У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2001 у Бурундзі пачаўся пераходны перыяд, які завяршыўся ў жніўні 2005 пасля паспяхова праведзеных рэферэндуму па прыняцці новай канстытуцыі і выбараў ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў. 7 верасня 2006 падпісана «Дамова аб поўным спыненні агню» паміж урадам і апошнім апазіцыйным узброеным рухам Бурундзі — «Фронтам нацыянальнага вызвалення» (ФНЛ).

31 снежня 2006 была завершаная дзейнасць адкрытай у чэрвені 2004 Місіі ААН у Бурундзі (ОНЮБ), якая была замененая на «Аб’яднаныя прадстаўніцтвы ААН у Бурундзі» (БІНЮБ). У 2015 Бурундзі ахапіў чарговы палітычны крызіс, калі прэзідэнт П’ер Нкурунзіза пайшоў праз змены ў канстытуцыі на трэці тэрмін. У выніку задушэння пратэстаў загінула каля 1700 чалавек, больш за 350 000 адправілася ў выгнанне.[6]

Дзяржаўны лад

Карта Бурундзі

Урад складаецца з 19 міністраў і 7 віцэ-міністраў. Кабінет «нацыянальнага адзінства» прыведзены да прысягі ў лістападзе 2007 з улікам патрабаванняў новай Канстытуцыі (2005), якая замацоўвае этнічны і гендарны баланс пры размеркаванні пасадаў: 60 % — хуту, 40 % — тутсі; 30 % ад агульнага ліку пасадаў — жанчыны. 12 месцаў маюць прадстаўнікі прапрэзідэнцкай партыі «Нацыянальны савет у абарону дэмакратыі — Сілы ў абарону дэмакратыі» (СНДД/ФДД); ім жа належаць вышэйшыя пасады ў ключавых міністэрствах — знешніх зносін і міжнароднага супрацоўніцтва, унутраных спраў і грамадскай бяспекі, юстыцыі і фінансаў.

Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з Нацыянальнага сходу (ніжняя палата — 118 дэпутатаў, старшыня — Пі Нтавіаханіума) і Сената (верхняя палата — 49 дэпутатаў, старшыня — Жэрве Руфьікіры.

З 1992 існуе шматпартыйная сістэма. З 2005 кіруючай партыяй з’яўляецца Нацыянальны савет у абарону дэмакратыі — Сілы ў абарону дэмакратыі (СНДД/ФДД), які атрымаў падчас усеагульных выбараў 2005 большасць месцаў у парламенце, урадзе і органах мясцовага самакіравання. Прэзідэнтам краіны ў жніўні 2005 быў абраны П’ер Нкурунзіза.

Найбольш уплывовыя апазіцыйныя партыі — Партыя за нацыянальны прагрэс (УПРОНА), якая прадстаўляе ў асноўным інтарэсы народнасці тутсі; Фронт за дэмакратыю ў Бурундзі (ФРОДНБУ) — адпаведна хуту. Адмысловае месца займае Партыя нацыянальнага адраджэння (ПАРЕНА), якая адлюстроўвае інтарэсы радыкальна настроенай часткі народнасці тутсі. Маецца таксама звыш дзесятка невялікіх партый, якія ў палітычным плане ў асноўным асацыююцца з УПРОНА і ФРОДЕБУ.

Насельніцтва

Полава-ўзроставая піраміда Бурундзі, 2015

У 1950-м у Бурундзі жылі 2,5 млн чалавек, у 2020 — амаль 12 млн. Гэта азначае, што натуральны прырост насельніцтва Бурундзі такі ж высокі (2,85 % у 2020), як і паўсюль у Трапічнай Афрыцы.[7] На адну бурундзійку прыходзіцца ў сярэднім 5,3 дзяцей. Не дзіва, што асобы да 15 гадоў складаюць 44 % насельніцтва — гэта ўтрая-ўчацвёра вышэй за еўрапейскія паказчыкі, а сярэднестатыстычнаму жыхару краіны няма і 18 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця апошнім часам узрасла да амаль 67 гадоў, таму каэфіцыент смяротнасці ў Бурундзі адзін з самых нізкіх у свеце (усяго 6 ‰).

Дзеткі ў Бужумбуры

У этнічным складзе насельніцтва пераважаюць хуту (85 %), другі значны народ — тутсі, распаўсюджаны таксама тва. Дзяржаўныя мовы — французская і кірундзі (або проста рундзі, мова групы нігер-конга). У 2014 трэцяй дзяржаўнай мовай стала англійская.[8]

Больш за 80 % насельніцтва вызнаюць хрысціянства (у асноўным каталіцтва, 15-25 % — пратэстанты розных дэнамінацый), ад 2 да 5 % — мусульмане-суніты (пражываюць пераважна ў гарадах), астатнія бурундзійцы трымаюцца мясцовых традыцыйных вераванняў.

Цэнтральная вуліца Бужумбуры

Край адрозніваецца незвычайна высокай шчыльнасцю насельніцтва (больш за 400 чалакек на км²!), у Афрыцы паказчык вышэй толькі ў суседняй Руандзе і на некаторых астравах. Жыхары размеркаваны па краіне даволі раўнамерна, але найбольш густа заселеныя поўнач і ўзбярэжжа возера Танганьіка. Узровень урбанізацыі вельмі нізкі — станам на 2019 у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва. Прычым, як гэта часта бывае ў краінах, што развіваюцца, роля сталічнай агламерацыі гіпертрафавана: у Бужумбуры і ваколіцах жыве больш за мільён чалавек — ледзьве не ўсё гарадское насельніцтва Бурундзі. Наданне сталічных функцый гораду Гіцега — старая сталіца і другі па велічыні (41 тыс.жыхароў) населены пункт краіны — мусіць прывесці да яго паскоранага росту.

Каля 32 % насельніцтва Бурундзі непісьменныя, і гэта пры тым што за пачатковы адрэзак ХХІ стагоддзя непісьменнасць значна скарацілася. Меней за 60 % дзяцей наведваюць пачатковую школу.

Эканоміка

Бурундзі — аграрная краіна са слабаразвітай эканомікай, знаходзіцца ў ліку найменш развітых дзяржаў свету (па ўзроўні ВУП находзіцца на 151 месцы сярод 159 класіфікаваных краін свету).

75 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, дзе вырабляецца 90 % кошту экспарту. Па дадзеных ААН, аб’ём ВУП на душу насельніцтва ў 2007 склаў 93 дол. ЗША. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі з’яўляюцца: кава, чай, цукровы трыснёг, бананы, рыс, бавоўна, кукуруза.

Прамысловасць развітая слаба, яе доля ў ВУП складае каля 15 %. Маюцца заводы па вытворчасці сельгасінвентара, будматэрыялаў, а таксама дрэваапрацоўчы, мылаварны, шкляны, тэкстыльны і піваварны камбінаты.

Галоўнымі артыкуламі імпарту з’яўляюцца металапрадукцыя (волава), дрэва, аўтамабілі, нафтапрадукты і папера; экспартуюцца кава (80 % валютных паступленняў), чай, цукар. Экспартная выручка складае 50 % ад выдаткаў на імпарт.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца Бельгія, Францыя, Германія, Кітай, Саудаўская Аравія, краіны субрэгіёна.

Чыгуначная сетка адсутнічае. Працягласць шашэйных і грунтавых дарог складае парадку 6 тыс. км. Суднаходства здзяйсняецца ў асноўным у раёне возера Танганьіка. Праз порт Бужумбуры на возеры Танганьіка ажыццяўляецца асноўная частка знешняга гандлю. У Бужумбуры маецца аэрапорт міжнароднага класа. Асноўнымі замежнымі авіяперавозчыкамі з’яўляюцца «Эфіопія эрлайнс» і «Кенія эрвейс».

Зноскі