Плошча Незалежнасці (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33: Радок 33:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Файл:Конкурсны праект Дома ўрада. Плошча. Іосіф Лангбард.jpg|міні|злева|Конкурсны праект Дома ўрада і плошчы перад ім. [[Іосіф Лангбард]]]]
Плошча спачатку забудоўвацца ў пачатку [[1930-я|30-х]] гадоў [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] па праекту архітэктара [[І. Р. Лангбард]]а як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны [[Дом урада (Мінск)|Дом Урада БССР]] і пастаўлены [[Помнік Леніну (Мінск)|помнік Леніну]]. З [[1934]] г. на плошчы праводзіліся парады [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]].
Плошча пачала забудоўвацца ў пачатку [[1930-я|30-х]] гадоў [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] па праекту архітэктара [[І. Р. Лангбард]]а як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны [[Дом урада (Мінск)|Дом Урада БССР]] і пастаўлены [[Помнік Леніну (Мінск)|помнік Леніну]]. З [[1934]] г. на плошчы праводзіліся парады [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]].


Падчас [[Акупацыя Беларусі нацыстамі|акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі]] помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). [[Дом урада, Мінск|Дом Урада]] і [[Чырвоны касцёл]] апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]].
Падчас [[Акупацыя Беларусі нацыстамі|акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі]] помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). [[Дом урада, Мінск|Дом Урада]] і [[Чырвоны касцёл]] апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]].

Версія ад 11:25, 11 верасня 2020

Плошча Незалежнасці
d=p242
На карце населенага пункта
Агульная інфармацыя
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Ранейшыя назвы Плошча Леніна
Станцыі метро Плошча Леніна

Файл:Independence Square in Minsk in winter.jpg
Мінгарвыканкам і вежа кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна

Плошча Незалежнасці — цэнтральная і найбуйнейшая плошча Мінска. Размешчана ў пачатку праспекта Незалежнасці.

На заходнім баку плошчы размешчаны Дом урада з помнікам У. І. Леніну, касцёл Святых Сімяона і Алены (Чырвоны касцёл), былыя даходныя жылыя дамы Абрампольскага і Уніхоўскага, на паўночным баку знаходзіцца гасцініца «Мінск». На ўсходнім баку будынак Мінскага гарвыканкама, інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна і выхад станцыя метро «Плошча У. I. Леніна», галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на паўднёвым баку знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[1]. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр «Сталіца» і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.

Гісторыя

Конкурсны праект Дома ўрада і плошчы перад ім. Іосіф Лангбард

Плошча пачала забудоўвацца ў пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя па праекту архітэктара І. Р. Лангбарда як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны Дом Урада БССР і пастаўлены помнік Леніну. З 1934 г. на плошчы праводзіліся парады Чырвонай Арміі.

Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). Дом Урада і Чырвоны касцёл апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з 50-х гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У 60-х гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. Паўночную частку плошчы займалі сквер партэрнага тыпу і адкрытая пляцоўка перад Домам урада, якая выкарыстоўвалася для стаянкі аўтатранспарту[1].

З 1984 г., з пачаткам будаўніцтва на Кастрычніцкай плошчы Палаца Рэспублікі, плошча Леніна зноў стала месцам правядзення святочных дэманстрацый працоўных і ваенных парадаў[1].

Плошча Незалежнасці ўначы

У 1991 г. плошча пачала называцца плошчай Незалежнасці. У 20022006 гг. плошча была рэканструявана. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваны гандлёвы цэнтр «Сталіца» і паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным фантанам.

Зноскі

  1. а б в 142. Забудова плошчы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі