Іван Леанідавіч Сэмэсюк: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
др + {{ізаляваны артыкул}} |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
== Творчасць == |
== Творчасць == |
||
=== Жывапіс === |
=== Жывапіс === |
||
У [[2008]]-[[2013]] гады - сузаснавальнік і старшыня творчай групы СВМ (Саюз вольных мастакоў "Воля або смерць!"), у рамках якой паўстаў і атрымаў агалоску мастацка-культурны праект "Жлоб-Арт". Іван Сэмэсюк лічыцца адным з яго заснавальнікаў, ён дэталёва фіксаваў і даследаваў такую сацыяльную з'яву як жлобства. У рамках праекта ён стварыў кананічныя карціны "Пацанчык і Галубы", "Няма чым рабіць", "Пацанскае прасвятленне", "Раённае джуманджы" і іншыя. Праект "Жлоб-Арт" быў паспяхова завершаны [[21 лістапада]] [[2013]] года, у дзень пачатку [[Рэвалюцыя годнасці|Рэвалюцыі годнасці]]. Частка карцін знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Анціна Мухарскага. |

Разам з мастаком і вядомым культуртрэгерам Алексам Манам быў куратарам шматлікіх выстаў і івэнтаў у падпольнай галерэі «Бактэрыя». Займаўся пошукам новых імёнаў, стварэннем альтэрнатыўнай культурна-мастацкай тусоўкі. |

Радок 52: | Радок 53: | ||
=== Блогерства === |
=== Блогерства === |
||
Мае актыўную трансляцыю ў сетцы [[Фэйсбук]]. Быў аўтарам і вядучым праграмы "Эвалюцыя або смерць" на Old Fashioned Radio, выпусціўшы 78 падкастаў за тры сезоны. На гэтым жа радыё выходзіла яго аўтарская праграма "Transatlantiс", прысвечаная [[Ірландыя|ірландскай]] і [[ЗША|амерыканскай]] [[Фолк-музыка|фолкавай музычнай]] традыцыі. Разам з Багданам Буткевічам з'яўляецца стваральнікам [[Ютуб|ютуб]]-канала "ЇБ ТБ". |

{{ізаляваны артыкул}} |
|||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
Версія ад 22:40, 13 верасня 2020
Іван Сэмэсюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1979 |
Месца нараджэння | Кіеў |
Грамадзянства | Украіна |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік |
Жанр | партрэт, фігуратыў, эсэ, "аграмістыцызм" |
Вучоба | Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры |
Узнагароды | Міжнародная літаратурная прэмія імя Алеся Ульяненка |
Сайт | behance.net/semesyuk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Леанідавіч Сэмэсюк (укр.: Іван Леонідович Семесюк, 21 лістапада 1979, Кіеў) — украінскі мастак, пісьменнік, паэт, музыкант, культурны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся 21 лістапада 1979 года ў Кіеве. Маці - Марына Вадзімаўна - мастак, бацька - Леанід Іванавіч - архітэктар. Мае вышэйшую мастацкую адукацыю - cкончыў Нацыянальную акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры па кірунку скульптуры.
Грамадска-палітычная дзейнасць
З самага пачатку і да канца браў актыўны ўдзел у Майдане 2013-2014 гадоў. Быў адным з прыкметных яго рупараў ў сацыяльных сетках, выдаваў на-гара мноства рэвалюцыйнага кантэнту, як то актуальныя лозунгі, аптымістычную трансляцыю ва ўласным блогу, разнастайныя артыкулы.
Быў адным з актыўных удзельнікаў "Мастацкага Барбакана", што паўстаў як пляцоўка для творчага і не толькі супраціву падчас Рэвалюцыі годнасці. Знаходзіўся Барбакана насупраць метро Хрэшчатык. У яго сценах праходзілі шматлікія падзеі культурна-мастацкага кшталту: выставы, літаратурныя чытанні, лекцыі. Таксама Барбакан служыў месцам для перадышкі творчых рэвалюцыянераў, якія вярталіся з больш гарачых кропак супрацьстаяння, і тэхнічнай базай для стварэння «кактэйляў Молатава». У 2015 годзе выдавецтва "Люта справа" прадставіла на Львоўскім форуме выдаўцоў анталогію творчага супраціву "Барбакан. Трохкутнік 92".
У траўні 2018 Іван Сэмэсюк запісаў відэазварот у падтрымку зняволенага ў Расіі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.
Творчасць
Жывапіс
У 2008-2013 гады - сузаснавальнік і старшыня творчай групы СВМ (Саюз вольных мастакоў "Воля або смерць!"), у рамках якой паўстаў і атрымаў агалоску мастацка-культурны праект "Жлоб-Арт". Іван Сэмэсюк лічыцца адным з яго заснавальнікаў, ён дэталёва фіксаваў і даследаваў такую сацыяльную з'яву як жлобства. У рамках праекта ён стварыў кананічныя карціны "Пацанчык і Галубы", "Няма чым рабіць", "Пацанскае прасвятленне", "Раённае джуманджы" і іншыя. Праект "Жлоб-Арт" быў паспяхова завершаны 21 лістапада 2013 года, у дзень пачатку Рэвалюцыі годнасці. Частка карцін знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Анціна Мухарскага.
Разам з мастаком і вядомым культуртрэгерам Алексам Манам быў куратарам шматлікіх выстаў і івэнтаў у падпольнай галерэі «Бактэрыя». Займаўся пошукам новых імёнаў, стварэннем альтэрнатыўнай культурна-мастацкай тусоўкі.
Літаратура
Іван Сэмэсюк - адзін з аўтараў "Жлабалогіі" - кнігі-альманаха, у якую ўвайшлі 33 эсэ сучасных украінскіх культурных дзеячаў, якія прадстаўляюць розныя сферы грамадскага, культурнага, нават палітычнага жыцця і бачаць у "жлобстве" сацыяльную праблему. Кніга выйшла ў выдавецтве "Наш фармат" у 2013 годзе.
У 2014 годзе ў выдавецтве "Люта справа" выйшла першая эксперыментальная кніга Івана Сэмэсюка "Дзённік Украінажора" - літаратурна апрацаваны зборнік потаў з яго Фэйсбук-старонкі. У 2015 годзе гэтае ж выдавецтва выдала другую кнігу "Эвалюцыя або смерць. Прыгоды павіяна Томаса", якая атрымала міжнародную прэмію ў галіне нонканфармісцкай літаратуры - прэмію імя Алеся Ульяненка. Кніга была перакладзена на беларускую мову Алесем Плоткай і выйшла ў мінскім выдавецтве "Галіяфы". У 2016 годзе у выдавецтве "Люта справа" выдадзена аповесць Сэмэсюка пад назвай "Фаршрутка", а ў 2019 - зборнік лірычнай паэзіі "Сэрца апачы".
Музыка
Іван Сэмэсюк - лідар гурта "Пырятын", створанага у 2016 годзе. 13 лютага 2018 года гурт выпусціў свой дэбютны альбом "Атэнтат". З 2019 года з'яўляецца членам музычнай фармацыі Ukiez.
Блогерства
Мае актыўную трансляцыю ў сетцы Фэйсбук. Быў аўтарам і вядучым праграмы "Эвалюцыя або смерць" на Old Fashioned Radio, выпусціўшы 78 падкастаў за тры сезоны. На гэтым жа радыё выходзіла яго аўтарская праграма "Transatlantiс", прысвечаная ірландскай і амерыканскай фолкавай музычнай традыцыі. Разам з Багданам Буткевічам з'яўляецца стваральнікам ютуб-канала "ЇБ ТБ".