Сакрат Яновіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
| Арыгінал імя = Sokrat Janowicz |
| Арыгінал імя = Sokrat Janowicz |
||
| Фота = |
| Фота = |
||
| Месца нараджэння = [[Крынкі]], [[Гродзенскі павет (1921—1940)|Гродзенскі павет]], [[Беластоцкае ваяводства (1919—1939)|Беластоцкае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]] |
|||
| Род дзейнасці = [[пісьменнік]], [[перакладчык]] |
| Род дзейнасці = [[пісьменнік]], [[перакладчык]] |
||
| Мова твораў= беларуская, польская |
| Мова твораў= беларуская, польская |
||
Радок 8: | Радок 9: | ||
{{цёзкі|Сакрат}} |
{{цёзкі|Сакрат}} |
||
{{цёзкі2|Яновіч}} |
{{цёзкі2|Яновіч}} |
||
'''Сакрат Яно́віч''' ({{ДН|4|9|1936}}, {{МН|Крынкі|у Крынках|горад Крынкі}}, [[ |
'''Сакрат Яно́віч''' ({{ДН|4|9|1936}}, {{МН|Крынкі|у Крынках|горад Крынкі}}, [[Беластоцкае ваяводства (1919—1939)|Беластоцкае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]] — {{ДС|17|2|2013}}, Крынкі<ref name="pam">[http://nn.by/?c=ar&i=105106 Памёр пісьменнік Сакрат Яновіч (Крынкі, Падляшша)], [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]] (18.02.2013)</ref>) — польскі беларускі пісьменнік, аўтар 30 кніг. Член [[Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»|Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа»]] і [[Саюз польскіх пісьменнікаў|Саюзу польскіх пісьменнікаў]] (з 1971), старшыня Клубу Саюза польскіх пісьменнікаў у [[Беласток]]у (1976—1981). |
||
{{змест злева}} |
{{змест злева}} |
Версія ад 16:57, 18 верасня 2020
Сакрат Яновіч | |
---|---|
Sokrat Janowicz | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1936 |
Месца нараджэння | Крынкі, Гродзенскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча |
Дата смерці | 17 лютага 2013 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык |
Мова твораў | беларуская, польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сакрат Яно́віч (4 верасня 1936, Крынкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 17 лютага 2013, Крынкі[1]) — польскі беларускі пісьменнік, аўтар 30 кніг. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» і Саюзу польскіх пісьменнікаў (з 1971), старшыня Клубу Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976—1981).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Скончыў Беластоцкі электратэхнікум (1955). Працаваў брыгадзірам электраманцёраў на баваўняным камбінаце пад Беластокам. Перакладчык, потым журналіст у газеце «Ніва» (з 1956). Загадчык арганізацыйнага аддзела Галоўнага праўлення Беларускага грамадска‑культурнага таварыства (1959—1962). У 1960 скончыў завочнае аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута ў Беластоку. У 1958—1970 супрацоўнічаў са Службай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі, назіраючы за асяродкам газеты «Ніва», а таксама Беларускага грамадска-культурнага таварыства (у 2007 прызнаўся пра гэта ў люстрацыйнай анкеце).[2] Калі ён разарваў супрацоўніцтва са спецслужбамі, у 1970 яго звольнілі з «Нівы» нібыта «за беларускі нацыяналізм»[1], застаўся беспрацоўным, нейкі час рабіў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. Скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1973). Інструктар-метадыст Беластоцкага гарадскога Дому культуры (2-я пал. 1970-х), тэхнічны рэдактар «Нівы» (1-я пал. 1980‑х). Старшыня Беларускага дэмакратычнага аб'яднання[3] (утворана на пач. 1990). Напачатку XXI ст. займаўся актыўнай літарганізатарскай дзейнасцю, у яго Villa Socrates праходзілі шматлікія беларускія і міжнародныя інтэлектуальныя спатканні.
Творчасць
Дэбютаваў апавяданнем у 1956 («Ніва», Беласток). Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. С. Яновіч напісаў каля 30 кніг, сярод якіх «Беларусь, Беларусь», «Доўгая смерць Крынак» і інш. Пераклаў на польскую мову «Вітражы» Я. Брыля (Варшава, 1979), п'есу Я. Шабана «Шрамы» (для Драматычнага тэатра імя Я. Вянгеркі ў Беластоку).
Узнагароды
Бібліяграфія
- «Загоны», апавяданні (Беласток, 1969);
- «Wielkie miasto Białystok» («Вялікі горад Беласток»), мініяцюры (1973);
- «Не пашанцавала» (Беласток, 1978);
- «Zapomnieliska» («Забыцці»), мініяцюры (Вроцлаў, 1978);
- «Сярэбраны яздок», проза (Мінск, 1978);
- «Ściana» («Сцяна»), аповесць (Ольштын, 1979);
- «Małe dni» («Малыя дні»), мініяцюры (Варшава, 1981);
- «Samosiej» («Самасей»), аповесць (Варшава, 1981);
- «Trzecia pora» («Трэцяя пара»), мініяцюры (Варшава-Беласток, 1983);
- «Miniatures» («Мініяцюры»), мініяцюры (бел., англ.; Лондан, 1984);
- «Srebrny jeździec» («Сярэбраны яздок»), гістарычнае апавяданне (Варшава, 1984);
- «Białoruś, Białoruś» («Беларусь, Беларусь»), эсэ (1987);
- «Terra Incognita: Białoruś» («Terra Incognita: Беларусь»), эсэ (1993);
- «Dolina pełna losu» («Даліна, поўная лёсу»), аповесці (1994);
- «Nasze tysiąc lat» («Нашая тысяча гадоў»), размовы з Юр'ем Хмялеўскім (2000);
- «Ojczystość. Białoruskie ślady i znaki» («Айчына. Беларускія сляды і знакі»), зборнік эсэ (2001);
- «Хатняе стагоддзе», аповесць (Крынкі, 2008)[4].
Зноскі
- ↑ а б Памёр пісьменнік Сакрат Яновіч (Крынкі, Падляшша), Наша Ніва (18.02.2013)
- ↑ Польскае радыё для замежжа: Сакрат Яновіч — агент спецслужбаў ПНР
- ↑ Першая беларуская палітычная партыя ў пасляваеннай Польшчы.
- ↑ Яновіч С. Хатняе стагоддзе / Рэд. Ю.Хмялеўскі, маст.рэд. П. Грэсь — Крынкі: Villa Sokrates, 2008. — 161 с., іл., 21 см — ISBN 978-83-913706-6-6-0
Літаратура
- Яновіч Сакрат // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Яновіч Сакрат // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
- Выбраныя творы С. Яновіча — Эл.рэсурс knihi.com
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Крынках
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
- Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Крынках
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Польшчы