Вуліца Сезам: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - ізаляваны артыкул
Радок 54: Радок 54:
* [http://sesamestreetlive.com/ ''Вуліца Сэзам'' на жыва]
* [http://sesamestreetlive.com/ ''Вуліца Сэзам'' на жыва]
* [http://www.imdb.com/title/tt0063951/ ''Вуліца Сэзам'' у базе Internet Movie Database]
* [http://www.imdb.com/title/tt0063951/ ''Вуліца Сэзам'' у базе Internet Movie Database]

{{ізаляваны артыкул}}


[[Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША]]
[[Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША]]

Версія ад 23:30, 20 верасня 2020

Вуліца Сезам — міжнародная дзіцячая адукацыйная тэлепраграма.

Гісторыя

У 1966 годзе тагачасны прэзыдэнт «Фонду Карнэгі» Лойд Морысэт (англ.: Lloyd Morrisett) наняў журналістку й тэлепрадусарку Джоан Ґанц Куні (Joan Ganz Cooney) дзеля дапамогі ў стварэнні адукацыйнай праграмы, якая магла быць дасягальнай дзеля шырачэйшае аўдыторыі, у асаблівасьці дзеля дзяцей з бедных сем’яў. Куні прапанавала стварыць фонд і дзіцячую перадачу, якая б у гульнёвай форме вучыла б малых абэцэдзе, лічбам і асновам жыццёвых паводзінаў. І вось ўжо на працягу сарака гадоў маленькія гледачы большае часткі Зямлі, якія размаўляюць на дзясятках моваў, жывуць і вучацца разам з жыхарамі Вуліцы Сезам.

Тэлекампанія Сезам

Атрымаўшы васьміміліённы грант ад Фонда Карнэгі і дадаўшы да іх грошы, якія выдзялілі на праект прамыслоўца й філантроп Ральф Роджэрз (Ralph Rogers), іншыя фундатары і нават амерыканскія ўлады, Куні стварае «Дзіцячую тэлекампанію» (Children’s Television Workshop) — CTV, якая пазней будзе перайменована на «Тэлекампанію Сезам» (Sesame Workshop).

Улетку 1968 году распачынаецца сур’ёзная праца, Куні наймае каманду прадзюсараў, а таксама стварае шэраг невялічкіх вучэбных семінараў дзеля стваральнікаў дзіцячых тэлепраграм. На адным з семінараў Куні знаёміцца зь лялечнікам Джымам Гэнсанам і запрашае яго далучыцца да праекта, а Гэнсан рэкрутуе створаную ім каманду лялечнікаў.

Запрасіўшы таксама ў сваю каманду шэраг акцёраў, сцэнарыстаў і аніматараў, Куні стварае арыгінальны фармат праграмы: у аснове кожнага эпізода ляжыць адзін дзень з жыцця вуліцы, дзе разам жывуць людзі (дзеці і дарослыя) і лялькі-мапэты, перапыняюцца рэпартажамі з жыцця лялек, дакумэнтальнымі сюжэтамі аб сучасных дзецях і кароткімі анімацыйнымі фільмамі пад час якіх гледачы вучацца абэцэдзе й лічбам.

Першапачаткова праграма была разлічана выключна на амерыканскую публіку, але з цягам часу да праекту праявілі цікавасць і іншыя краіны, дзеля якіх камандай Гэнсана былі створаны арыгінальныя лялькі.

Жыхары вуліцы

На працягу сарака гадоў існавання на вуліцы Сезам змянілася безьліч жыхароў, як людзей так і мапэтаў, але вось шэраг герояў, якія трапляюцца часцей за ўсё:

  • Элма (Elmo; сённяшні выканаўца Кэвін Клэш) — упершыню на вуліцы Сэзам аб’явіўся ў сэрэдзіне 1970-х гадоў. Элма — трох з паловай гадовы пухмяны мапэт чырвонага колеру з памаранчавым носам, пра сябе кажа выключна як аб трэцяй асобе. Яго ўлюбёнай цацкай ёсць памаранчавая лялька Дэвід. Жыве разам з бацькамі і ў некаторых эпізодах з сястрой Дэйзі. Таксама мае свой уласны паўнаметражны фільм «Сусвет Элмы».
  • Вялікая птушка (Big Bird; сённяшні выканаўца Мэт Фогель) — на вуліцы Сезам з самога пачатку яе існавання, адзіная сярод асноўных персанажаў раставая лялька. Некаторы час была асноўным мапэтам на вуліцы. Уяўляе сабой вялізарную жоўтую канарку. Цалкам таленавітая, але нязграбная істота, якая, напрыклад, спрабавала вымавіць абэцэду, як адно вялікае слова. Акрамя непасрэднага удзелу ў перадачы, першай атрымала ўласны паўнаметражны фільм, аб’яўляецца як гасцявая зорка ў шматлікіх тэлевізійных шоў і паўнаметражным фільме «Мапэт-стужка», таксама аб’яўляецца ў шматлікіх анімацыйных фільмах прысвечаных «Вуліцы Сезам».
  • Печыўны пачвара (Cookie Monster; сённяшні выканаўца Дэвід Рудман) — на вуліцы Сезам жыве ад самога пачатку. Быў створаны Гэнсанам яшчэ ў 1966 годзе, як адзін з герояў скетча «Кола, Карона ды Флейта» (Wheels, Crowns and Flutes), але для ўдзелу ў «Вуліцы Сэзам» значна перапрацаваны. Ненажэрная істота з блакітнай поўсцю, заўзяты аматар печыва, але з аднолькавым задавальненьнем спажывае яблыкі, пірагі ды іншыя рэчы, як прыстасаваныя так і не прыстасаваныя дзеля ежы. Мае глыбокі голас і характэрны гук пад час пажэры: «АХУМ-НУМ-НУМ-НУМ»
  • Гровэр (Grover; сённяшні выканаўца Эрык Джэкабсан) — на вуліцы Сэзам жыве з 1970 году. Прататып Гровэра аб’явіўся на свет яшчэ ў 1966 годзе, як сярэдняя галава трохгаловае пачвары ў Гэнсанаўскім скетчы «Рок-н-Рольныя пачвары» (The Rock and Roll Monster) дзеля «Шоў Эда Салівана» (The Ed Sullivan Show), а пасля перапрацаваны дзеля ўдзелу ў «Вуліцы Сэзам». Гровэр — блакітная істота з ружовым носам і чырвонымі вуснамі, сам сябе ён кліча «любай, пухмянай маленькай пачварай». Бярэцца за любую справу.
  • Буркач Оскар (Oscar the Grouch; ад пачатку і да сёння выконваецца Каралем Спіні) — жыве ў сметніку паміж гняздом Вялікай птушкі і вуліцай Сэзам. Першапачаткова быў памаранчавага колеру, але з цягам часу яго вырашылі зрабіць зялёным (а часцей брудна-зялёнага колеру). Больш за ўсё ў свеце любіць смецьце і буркатаць.
  • Эрні (Ernie; сённяшні выканаўца Стыў Вітмайр) — на вуліцы Сезам жыве з самога пачатку яе існавання. Гэрой усемагчымых скетчаў сам насам і са сваем лепшым сябрам Бэртам. Любіць прымаць ванну са сваім улюбёным гумовым качанём, спрабуе навучыцца граць на саксафоне. Разнастайным чынам «дапамагае» свайму сябру Бэрту заснуць, дзеля гэтага можа граць на бубнах, ці лічыць для Бэрта авечак.
  • Бэрт (Bert; сёньняшні выканаўца Эрык Джэкабсан) — на вуліцы Сезам жыве з самога пачатку яе існавання. Сябра і сусед па пакоі Эрні. Лепшым сябрам Бэрта, акрамя яго суседа Эрні, ёсць галубіха Беатрыс. Вельмі рэдка аб’яўляецца на экране бязь сябра Эрні з якім уяўляе сваеасаблівы камічны дуэт. Больш таго яны адны з нешматлікіх мапэтаў, якія ўдзельнічалі яшчэ ў пілётным выпуску «Вуліцы Сезам».
  • Граф Пытальнік (Count von Count; ад першага з’яўлення ў 1972 годзе і да сённяшняга часу выконваецца Джэры Нэльсанам) — вампір, сваем выглядам парадуе актора Бэлу Лугошы ў ролі Графа Дракулы. Гэрой скетчаў пад час якіх лічыць усё што заўгодна, нават сцвярджае, што можа палічыць сябе самога. Калі Граф скончвае падлік, ён аб’яўляе агульную колькасць падлічанага і жахліва сьмяецца пад акампанімент грымотаў і маланак.
  • Гэры Пачвара (Herry Monster; ад першага з’яўлення ў 1970 годзе і да сённяшняга часу выконваецца Джэры Нэльсанам) — уяўляе сабой блакітую лахманную істоту з фіялетавым носам. Адзін з удзельнікаў Трупы Пачвар з Вуліцы Сезам, амаль не карыстаецца сваімі пачварнымі магчымасцямі. Жыве на вуліцы Сэзам разам з бацькамі, бабуляй і сястрой Гэрыетай. Акрамя «Вуліцы Сэзам» бярэ ўдзел у разнастайных іншых Мапэт-праектах.
  • Кэрміт (Kermit the Frog; самая старая з лялек Гэнсана, якой ён кіраваў уласнаручна ажно да самае сваёй смерці ў 1990 годзе, сённяшнім выканаўцам з’яўляецца Стыў Вітмайр) — на вуліцы Сезам, амаль з самога пачатку яе існавання. У 1971 годзе, атрымаў уласнае міні-шоў «Экстраныя навіны з вуліцы Сезам» (Sesame Street News Flash), дзе выступае ў якасці рэпартэра. Самы запатрабаваны з мапэтаў, удзельнічае амаль ва ўсіх праектах Кампаніі Джыма Гэнсана, пачынаючы з 1955 году да сённяшняга часу. Сваеасаблівы талісман Гэнсана і можна сказаць галоўны мапэт.

Паўнаметражныя фільмы

Некаторы час свайго існавання, героі «Вуліцы Сэзам» не входзілі па-за межы свайго праекту, абмяжоўваючыся спэцыяльнымі выпускамі прысвечанымі камусь з мапэтам, ці якому-небудзь святу.

Становішча змянілася напыканцы 1970-х гадоў, калі Гэнсан ужо пачаўшы актыўна здымаць сваіх дарослых мапэтаў у поўнаметражных фільмах запрашае адну з асноўных і найстарэйшых постацяў з «Вуліцы Сэзам» — Вялікую птушку ў якасці гасцявога персанажа ў свой «Мапэт-фільм», у 1981 годзе шэраг персанажаў гасцюе ў Гэнсана ў адным з эпізодаў яго «Мапэт-шоў» і ў тым жа 1981 годзе Оскар Буркач бярэ ўдзел у «Вялікім Мапэт-бязглуздзі». Нарэшце Джоан Ганц Куні прымае рашэнне аб неабходнасці стварэння ўласнага паўнаметражнага фільму.

У 1985 годзе на экраны выходзіць створаны супольна з «Ворнэр Бразэрз» фільм «Вуліца Семам прэзэнтуе: Спяшайся за той птушкай» (Sesame Street presents Follow That Bird) галоўнай постаццю ягога была абрана Вялікая птушка. У фільме ідзе гаворка аб тым, як дзякуючы намаганням «Таварыства ахоўнікаў жывёл» Вялікая птушка была вымушана пакінуць свае гняздо на вуліцы Сезам, каб перабрацца ў штат Ілінойс да сям’і додо, каб аб’яднацца са сваякамі, але хутка засмуткавала па родным гняздзе і сябрах з вуліцы Сезам і вырашае адправіцца дамоў у Нью-Ёрк пешкі, але па дарозе была выкрадзена бандаю злачынцаў. На дапамогу ёй адпраўляецца кампанія яе сяброў з вуліцы Сезам.

Праз чатырнаццаць гадоў стваральнікі «Вуліцы Сезам» з «Тэлекампаніі Сезам» і «Джым Гэнсан Пікчэрз» вырашаюць зняць чарговы паўнаметражны фільм. У супольнікі абіраецца «Каламбія Пікчэрз», а галоўнай постаццю абіраецца малы Элма. У 1999 годзе на экраны выходзяць «Прыгоды Элмы ў Брудляндыі» (The Adventures of Elmo in Grouchland).

У аснове сюжэта ляжыць вольная інтэрпрытацыя кэралаўскае Алісы. Маленькі Элма вырашыўшы палятаць па-над вуліцай Сэзам у якасці парашута выкарыстоўвае свае ўлюбённую коўдру з якой ніколі не развітваецца і якой не дае карыстацца анікому, але падчас прызямлення коўдра выпадкова трапляе ў сметнік Оскара. Спрабуючы вярнуць сваю маёмасць Элма лезе ў сметнік і трапляе ў чароўную краіну Брудляндыю. Стаміўшыся чакаць пакуль Элма выйдзе вонкі яго сябры таксама лезуць ў сметнік.

Акрамя таго існуе шэраг анімацыйных і лялькавых фільмаў гэроямі якіх ёсць персанажы з вуліцы Сэзам, а таксама колькі фільмаў знятых нацыянальнымі філіямі шоў.

Іншыя праекты

Акрамя ўласна шоў, паўнаметражных лялечных і анімацыйных фільмаў пад маркаю «Вуліца Сэзам» выходзіць шэраг камерцыйнае прадукцыі — усемагчымыя цацкі, кампутарныя гульні, адукацыйныя фільмы і праграмы з дапамогаю якіх фінансуюцца здымкі самога шоў.

Cпасылкі