Смаргонскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 60: Радок 60:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Смаргонскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе [[Вілейская вобласць|Вілейскай вобласці]] [[БССР]]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: [[Абрамаўшчынскі сельсавет|Абрамаўшчынскі]], [[Базарскі сельсавет|Базарскі]], [[Войстамскі сельсавет|Войстамскі]], [[Вярэбушкаўскі сельсавет|Вярэбушкаўскі]], [[Данюшаўскі сельсавет|Данюшаўскі]], [[Жодзішкаўскі сельсавет|Жодзішкаўскі]], [[Завозерацкі сельсавет|Завозерацкі]], [[Залескі сельсавет (Смаргонскі раён)|Залескі]], [[Каранёўскі сельсавет|Каранёўскі]], [[Крэўскі сельсавет|Крэўскі]], [[Кушлянскі сельсавет|Кушлянскі]], [[Міцкевіцкі сельсавет|Міцкевіцкі]], [[Панізоўскі сельсавет (Смаргонскі раён)|Панізоўскі]], [[Ракавецкі сельсавет|Ракавецкі]], [[Рамцэльскі сельсавет|Рамцэльскі]], [[Слабененскі сельсавет|Слабененскі]], [[Сольскі сельсавет|Сольскі]], [[Стрыпунскі сельсавет|Стрыпунскі]], [[Шутавіцкі сельсавет|Шутавіцкі]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]].
Смаргонскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе [[Вілейская вобласць|Вілейскай вобласці]] [[БССР]]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: [[Абрамаўшчынскі сельсавет|Абрамаўшчынскі]], [[Базарскі сельсавет|Базарскі]], [[Войстамскі сельсавет|Войстамскі]], [[Вярэбушкаўскі сельсавет|Вярэбушкаўскі]], [[Данюшаўскі сельсавет|Данюшаўскі]], [[Жодзішкаўскі сельсавет|Жодзішкаўскі]], [[Завозерацкі сельсавет|Завозерацкі]], [[Залескі сельсавет (Смаргонскі раён)|Залескі]], [[Каранёўскі сельсавет|Каранёўскі]], [[Крэўскі сельсавет|Крэўскі]], [[Кушлянскі сельсавет|Кушлянскі]], [[Міцкевіцкі сельсавет|Міцкевіцкі]], [[Панізоўскі сельсавет (Смаргонскі раён)|Панізоўскі]], [[Ракавецкі сельсавет|Ракавецкі]], [[Рамцэльскі сельсавет|Рамцэльскі]], [[Слабененскі сельсавет|Слабененскі]], [[Сольскі сельсавет|Сольскі]], [[Стрыпунскі сельсавет|Стрыпунскі]], [[Шутавіцкі сельсавет|Шутавіцкі]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]]. З 20 верасня 1944 года раён у складзе [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Абрамаўшчынскі і Кушлянскі сельсаветы, Базарскі сельсавет перайменаваны ў [[Вялікамыскі сельсавет|Вялікамыскі]], Вярэбушкаўскі сельсавет — у [[Ардашынскі сельсавет|Ардашынскі]], Завозерацкі сельсавет — у [[Снігянскі сельсавет|Снігянскі]], Панізоўскі сельсавет — у [[Сінькоўскі сельсавет|Сінькоўскі]], Рамцэльскі сельсавет — у [[Лашанскі сельсавет (Смаргонскі раён)|Лашанскі]], Слабененскі сельсавет — у [[Бялкоўшчынскі сельсавет|Бялкоўшчынскі]]. 10 сакавіка 1958 года скасаваны Лашанскі сельсавет, 27 сакавіка 1959 года — Снігянскі сельсавет. 31 жніўня 1959 года да раёна далучаны [[Вішнеўскі сельсавет (Смаргонскі раён)|Вішнеўскі]], [[Лылойцінскі сельсавет|Лылойцінскі]] і [[Сыраваткінскі сельсавет|Сыраваткінскі]] сельсаветы скасаванага [[Свірскі раён|Свірскага раёна]]. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. 16 ліпеня 1960 года скасаваны Ардашынскі і Лылойцінскі сельсаветы, 2 снежня 1961 года — Вялікамыскі і Данюшаўскі сельсаветы. 20 красавіка 1962 года Ракавецкі сельсавет перайменаваны ў [[Ардашынскі сельсавет|Ардашынскі]]. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны [[Гервяцкі сельсавет|Гервяцкі]], [[Міхалішкаўскі сельсавет|Міхалішкаўскі]], [[Рындзюнскі сельсавет|Рындзюнскі]], [[Спондаўскі сельсавет|Спондаўскі]] сельсаветы скасаванага [[Астравецкі раён|Астравецкага раёна]]. 23 сакавіка 1964 года скасаваны Рындзюнскі сельсавет. 6 студзеня 1965 года Гервяцкі, Міхалішкаўскі і Спондаўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Астравецкаму раёну. 11 лютага 1972 года скасаваны Стрыпунскі сельсавет, 19 красавіка 1973 года — Шутавіцкі сельсавет. 15 мая 1978 года скасаваны Міцкевіцкі сельсавет, утвораны [[Кушлянскі сельсавет]]. 17 лістапада 1986 года Сыраваткінскі сельсавет перайменаваны ў [[Лылойцінскі сельсавет|Лылойцінскі]]. 5 лістапада 1996 года горад Смаргонь і Смаргонскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны Ардашынскі, Бялкоўшчынскі і Кушлянскі сельсаветы<ref>[http://pravo.by/pdf/2008-181/2008-181(002-013).pdf Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района]</ref>. 28 сакавіка 2016 года скасаваны Лылойцінскі сельсавет<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D916r0076178&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 марта 2016 г. № 131 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области]</ref>, 31 мая 2016 года — Войстамскі сельсавет<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D916r0077283&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области]</ref>.


== Гаспадарка ==
== Гаспадарка ==

Версія ад 21:18, 21 верасня 2020

Смаргонскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Смаргонь
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Генадзь Васільевіч Харужык[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 76,63 %, руская 18,54 %
Размаўляюць дома: беларуская 52,5 %, руская 34,83 %[2]
Насельніцтва (2009)
55 296 чал.[2] (4-е месца)
Шчыльнасць 37,17 чал./км² (4-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 87,36 %,
рускія — 6,45 %,
палякі — 2,0 %,
украінцы — 1,37 %,
іншыя — 2,82 %[2]
Плошча 1 490,01[3]
(8-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
149 м[4]
Смаргонскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Смаргонскі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з верасня 1944 г. — Маладзечанскай, а з 20 студзеня 1960 г. — увайшоў у склад Гродзенскай вобласці. У 1985 годзе горад Смаргонь быў вылучаны ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. У лістападзе 1996 г. адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь былі аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён.

Раён размешчаны на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. Плошча 1,5 тыс.км², насельніцтва — 58 200 чалавек. У складзе раёна 324 сельскія населеныя пункты, 7 сельсаветаў.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія і аўтадарога Мінск — Вільнюс.

Прырода

На большай частцы тэрыторыі раёна Нарачана-Вілейская нізіна, па поўдні — Ашмянскае ўзвышша. Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, пяскі, гліны і суглінкі.

Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёна належаць да басейна Нёмана, а ў яго складзе — да басейна Балтыйскага мора, большасць з іх адносіцца да басейна Віліі, правага прытока Нёмана. Самыя буйныя азёры ў раёне — Свір і Вішнеўскае. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі.

Гісторыя

Смаргонскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: Абрамаўшчынскі, Базарскі, Войстамскі, Вярэбушкаўскі, Данюшаўскі, Жодзішкаўскі, Завозерацкі, Залескі, Каранёўскі, Крэўскі, Кушлянскі, Міцкевіцкі, Панізоўскі, Ракавецкі, Рамцэльскі, Слабененскі, Сольскі, Стрыпунскі, Шутавіцкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Абрамаўшчынскі і Кушлянскі сельсаветы, Базарскі сельсавет перайменаваны ў Вялікамыскі, Вярэбушкаўскі сельсавет — у Ардашынскі, Завозерацкі сельсавет — у Снігянскі, Панізоўскі сельсавет — у Сінькоўскі, Рамцэльскі сельсавет — у Лашанскі, Слабененскі сельсавет — у Бялкоўшчынскі. 10 сакавіка 1958 года скасаваны Лашанскі сельсавет, 27 сакавіка 1959 года — Снігянскі сельсавет. 31 жніўня 1959 года да раёна далучаны Вішнеўскі, Лылойцінскі і Сыраваткінскі сельсаветы скасаванага Свірскага раёна. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года скасаваны Ардашынскі і Лылойцінскі сельсаветы, 2 снежня 1961 года — Вялікамыскі і Данюшаўскі сельсаветы. 20 красавіка 1962 года Ракавецкі сельсавет перайменаваны ў Ардашынскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Гервяцкі, Міхалішкаўскі, Рындзюнскі, Спондаўскі сельсаветы скасаванага Астравецкага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны Рындзюнскі сельсавет. 6 студзеня 1965 года Гервяцкі, Міхалішкаўскі і Спондаўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Астравецкаму раёну. 11 лютага 1972 года скасаваны Стрыпунскі сельсавет, 19 красавіка 1973 года — Шутавіцкі сельсавет. 15 мая 1978 года скасаваны Міцкевіцкі сельсавет, утвораны Кушлянскі сельсавет. 17 лістапада 1986 года Сыраваткінскі сельсавет перайменаваны ў Лылойцінскі. 5 лістапада 1996 года горад Смаргонь і Смаргонскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны Ардашынскі, Бялкоўшчынскі і Кушлянскі сельсаветы[5]. 28 сакавіка 2016 года скасаваны Лылойцінскі сельсавет[6], 31 мая 2016 года — Войстамскі сельсавет[7].

Гаспадарка

На тэрыторыі Смаргонскага раёна працуе 18 прамысловых прадпрыемстваў, дзе занята 4,2 тыс. чалавек.

Найбольш буйнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца: РУП «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання», РУП «Смаргонскі агрэгатны завод», ААТ «Смаргоньсілікатабетон». Прадпрыемствамі недзяржаўнай формы ўласнасці за 2005 года выраблена 57 % агульнага аб’ёму прамысловай прадукцыі.

На прадпрыемствах раёна выпускаюцца: матэрыялы сценавыя, цэгла будаўнічая, запасныя часткі да сельскагаспадарчых машын і аўтамабіляў, міні-трактары, мотаблокі, помпы шасцерневыя, піламатэрыялы, дзвярныя палотны, ліццё чыгуннае і каляровае, валакно льняное, прадукты харчавання (масла, натуральнамалочная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы, збожжавыя шматкі, агароднінныя кансервы) і інш.

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — льнаводства, мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу.

Будаўнічая галіна Смаргонскага раёна налічвае 4 будаўнічыя арганізацыі. Апошнія гады першачарговая ўвага ўдзяляецца жыллёваму будаўніцтву.

Раён абслугоўваюць 197 гандлёвых прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, у тым ліку: дзяржаўныя гандлёвыя прадпрыемствы — 8, дзяржаўныя ведамасныя прадпрыемствы — 36, недзяржаўныя прадпрыемствы — 64, спажыўкааперацыя — 89, дробная розніца — 318. Асноўнымі вытворцамі бытавых паслуг з’яўляюцца ВКУП «Смаргонскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва», індывідуальныя прадпрымальнікі, абласныя структурныя аб’яднанні: абласны тэхнагандлёвы цэнтр «Гарант», прадпрыемствы іншых ведамстваў, што аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву.

Адукацыя, культура, ахова здароўя

У сістэме адукацыі функцыянуе 57 устаноў. Атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваюць 34 установы. Сярод іх спецыялізаваныя ўстановы і ўстановы новага тыпу. Паспяховай рэалізацыі творчых здольнасцей дзяцей і навучэнскай моладзі, адаптацыі да навакольнага соцыуму садзейнічаюць установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», «Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат», «Смаргонская дзіцячая юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву». Для аказання своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псіхолага-педагагічнай дапамогі і адукацыйна-выхаваўчых паслуг дзецям і іх бацькам працуюць установы «Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр», «Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

Насельніцтва раёна атрымлівае амбулаторна-паліклінічную дапамогу ў раённай паліклініцы, ва ўрачэбных амбулаторыях і амбулаторыях участковых бальніц, 22 ФАПах. У раённай паліклініцы аказваецца дапамога па 20 спецыяльнасцях. У горадзе разгорнута 13 тэрапеўтычных і 13 педыятрычных участкаў. Функцыянуюць 3 здраўпункты на прадпрыемствах.

У сельскай мясцовасці працуюць 2 участковыя бальніцы.

Культурная сетка раёна прадстаўлена 61 установай культуры: гарадскі Дом культуры, 25 устаноў клубнага тыпу, цэнтральная раённая, 2 гарадскія, 2 дзіцячыя і 26 сельскіх бібліятэк, 2 дзіцячыя музычныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музей. 17 калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званні «народны» і «ўзорны».

Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне ёсць: стадыён на 3,5 тыс. месц, два 25-метровыя і 9 міні-басейнаў, 30 спартыўных і 5 трэнажорных залаў, 7 стралковых ціраў, 42 іншыя прыстасаваныя памяшканні, 27 комплексных спартыўных пляцовак, 2 хакейныя каробкі. Асноўнай базай для правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў горадзе з’яўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва». На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу займаюцца тры ДзЮСШ, футбольны клуб «Смаргонь».

Дзейнічае Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.

СМІ

  • «Светлы шлях». Дзяржаўная раённая газета. У савецкія часы — орган партыйных і савецкіх улад, сёння — газета Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.
  • «Рэгіянальная газета» [1] — рэгіянальная беларуская газета, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 года.

Выдатныя мясціны

Крэва, від на замак

Архітэктурныя помнікі: у вёсцы Крэва руіны Крэўскага замка (14 ст.), Смаргонскі кальвінскі збор (1553), Жодзішкаўскі кальвінскі збор (1612), Залеская сядзіба, дзе жыў кампазітар Міхал Клеафас Агінскі (1802—1822), сядзіба Францішка Багушэвіча (другая палавіна 19 ст.).

Вядомыя асобы

Дом-музей Ф. Багушэвіча ў Кушлянах

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі