Зіновій Іосіфавіч Бабій: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74: Радок 74:
[[Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны]]
[[Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны]]
[[Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львоўскім ваяводстве]]

Версія ад 19:26, 27 верасня 2020

Зіновій Іосіфавіч Бабій
укр.: Зено́вій Бабі́й
Дата нараджэння 27 студзеня 1935(1935-01-27)
Месца нараджэння Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Дата смерці 28 ліпеня 1984(1984-07-28) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Зіновій Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — 27 ліпеня 1984, г. Мінск) — оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1], акцёр.

Біяграфія

Вучыўся ў Кіеўскай(1957-59) [1] і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбе песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева  (руск.) і Львова[1]. У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[1].

Творчасць

Характару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана[1].

Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фауст («Фауст  (руск.)» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска  (руск.)» і «Багема  (руск.)» Д. Пучыні), Каніо («Паяцы  (руск.)» Р. Леанкавала?!), Турыду («Сельскі гонар  (руск.)» П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя  (руск.)» С. Танеева  (руск.)); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].

У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла  (руск.)»)[1].

Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар[1], які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў.

Гастраляваў у НРБ, ВНР  (руск.), ГДР, ПНР, Францыі, Канадзе[1].

Памяць

23 студзеня 2010 г. на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Бабий Зиновий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.

Літаратура

  • Масляк Н. М. Бабій Зиновій Йосипович // Енциклопедія сучасної України. — Т. 2. — К., 2003. — С. 29.
  • Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. — С. 32.

Спасылкі