Уладзімір Ільіч Ленін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: bo:ལེ་ཉིན།
др робат Дадаем: yo:Vladimir Lenin
Радок 208: Радок 208:
[[vi:Vladimir Ilyich Lenin]]
[[vi:Vladimir Ilyich Lenin]]
[[war:Vladimir Lenin]]
[[war:Vladimir Lenin]]
[[yo:Vladimir Lenin]]
[[zh:列宁]]
[[zh:列宁]]
[[zh-min-nan:Lenin]]
[[zh-min-nan:Lenin]]

Версія ад 01:09, 29 лістапада 2009

Шаблон:Біяграфія Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн, больш вядомы пад псеўданімам Шаблон:Вызн2 (руск.: Владимир Ильич Ленин; 22 красавіка 187021 студзеня 1924— расійскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.

Біяграфія

Уладзімір Ульянаў нарадзіўся ў Сімбірску ў сям'і работніка сферы адукацыі. Паводле этнічнага паходжання Ульянаў меў расійскія, калмыцкія, нямецкія, шведскія, яўрэйскія карані. Ён быў пахрышчаны ў праваслаўе.

У раннім узросце Ульянаў перажыў дзве буйныя трагедыі. Першай сталася смерць бацькі ў 1886 г.

У маі 1887 г. брат Уладзіміра Ульянава Аляксандар быў павешаны за ўдзел у арганізацыі замаху на цара Аляксандра III. Ягоная сястра была трапіла пад хатні арышт у маёнтку Ўльянавых у вёсцы Какушкіна ў 40 км. ад Казані. Усё гэта радыкалізавала Леніна ад самых маладых гадоў. У савецкай ідэалагічнай міфалогіі гэты эпізод прадстаўляўся як вызначальны для будучай дзейнасці Леніна.

Уладзімір Ульянаў таксама ўцягваўся ў актыўнасць марксісцкіх груповак. За ўдзел у пратэстах ён быў выключаны з Казанскага ўніверсітэту і працягнуў навучанне самастойна, у 1891 атрымаўшы ліцэнзію на адвакацкую дзейнасць. За гэты час ён вывучыў некалькі замежных моў, пераклаў на рускую мову Маніфест Камуністычнай партыі. Таксама Ленін стаўся аўтарам некалькіх тэарэтычных прац па філасофіі марксізму.

арыштанцкі фотаздымак Леніна

Пэўны час Ульянаў працаваў у Самары. У 1893 ён пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўсё больш і больш актыўна займаўся рэвалюцыйнай прапагандай і тэарэтызаваннямі на марксысцкія тэмы. 7 снежня 1895 ён быў арыштаваны і зьняволены на 14 месяцаў, пасьля чаго сасланы ў вёску Шушанскае ў Сібіры.

У ліпені 1898 Ленін пабраўся шлюбам з Надзеяй Крупскай, таксама сацыялісткай. У красавіку 1899 ён апублікаваў сваю кнігу «Развіццё капіталізму ў Расіі». У 1900 тэрмін ссылкі скончыўся, і Ленін пачаў шмат вандраваць па Расіі і замежжы. Пэўны час ён жыў у Цюрыху, Жэневе, Мюнхене, Празе, Вене, Манчэстэры і Лондане. Ульянаў актыўна займаўся публіцыстыкай, прыкладна ў гэты час ён упершыню выкарыстаў псеўданім «Ленін».

Ленін быў актыўным сябрам Расійскай Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). У 1903 годзе пасля расколу партыі, які быў часткова інспіраваны ленінавым памфлетам «Што рабіць?», ён узначаліў фракцыю бальшавікоў.

У 1906 г. Ульянаў быў браны ў прэзідыум РСДРП. У 1907 ён дзеля бяспекі пераехаў у Фінляндыю, працягваў шмат вандраваць і ўдзельнічаць у агульнаеўрапейскіх сходках "левых".

1914-1917 гг.

Падчас Першай Сусветнае вайны адбыўся раскол еўрапейскіх левых з-за таго, што некаторыя марксісцкія партыі (у прыватнасці, у Германіі) актыўна падтрымалі свае ўрады ў вайне.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі і зрынання цара Мікалая II, Леніну, які ў той час знаходзіўся ў ізаляванай ад вайны Швейцарыі, было патрэбна тэрмінова вярнуцца ў Расію. Зацікаўлены ў дэстабілізацыі свайго ворага-Расіі, нямецкі ўрад дазволіў Ульянаву на цягніку праехаць праз усю Германію, а пасля караблём пераехаць у Швецыю, а адтуль пры дапамозе шведскіх камуністаў — у Петраград.

16 красавіка 1917 г. Ленін прыбыў у сталіцу Расіі і ўзначаліў бальшавісцкія сілы апублікаваўшы свае Красавіцкія тэзы, дзе заклікаў да бязлітаснай барацьбы супраць расійскага часовага ўраду.

Файл:Soviet Union, Lenin (55).jpg
Ленін на трыбуне. З фотаздымку была выразаная частка, на якой быў бачны Леў Троцкі

Часовы ўрад абвесціў Леніна агентам Германіі.

Пасля паразы бальшавісцкага паўстання ў ліпені, Ленін зноў збег у Фінляндыю, дзе выдаў сваю працу «Дзяржава і рэвалюцыя», у якой на базе цытатаў і ўласных інтэрпрэтацый працаў Маркса і Энгельса заклікаў да стварэння формы кіравання грамадствам на аснове рабочых і сялянскіх радаў («саветаў»).

У кастрычніку Ленін вярнуўся ў Петраград і ўзначаліў Кастрычніцкую рэвалюцыю. Падзенне Зімовага палацу ў ноч з 7 на 8 лістапада адзначыла сабой пачатак больш як 70-гадовага савецкага рэжыму ў Расіі.

На чале савецкай дзяржавы

8 лістапада 1917 г. Ленін быў абраны старшынём Савета народных дэпутатаў. Бальшавісцкі ўрад абвесціў планы па электрыфікацыі Расіі, пераадоленню дыскрымінацыі жанчын і масавай бязграматнасці.

Адной з першых задачаў для савецкага ўраду было сканчэнне вайны. Пэўная частка бальшавісцкіх кіраўнікоў (Бухарын) выступала за працяг вайны супраць Германіі, хтосьці (Троцкі) выступаў за канцэпцыю «ані міра, ані вайны»: спыненне баявых дзеянняў і вяртанне ўсіх захопленых тэрыторый. Аднак, Ленін настаяў на падпісанні Брэсцкай мірнай дамовы, паводле якой Расія выходзіла з вайны і губляла буйныя тэрыторыі на Захадзе. Падпісанне гэтага міру аддало аргументаў тым, хто абвінавачваў бальшавікоў у прадстаўленні нямецкіх інтарэсаў.

Пасля паразы бальшавікоў на выбарах ва Устаноўчы сход Расіі, чырвоная армія расстраляла першую сесію новаабранага сходу. Гэтым пачалося актыўнае гвалтоўнае выцісканне альтэрнатўыных бальшавікам сілаў з палітычнай арэны.

Бальшавікі сфармавалі кааліцыйны ўрад з Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Аднак, урад распаўся пасля таго, як СР не падтрымалі Брэсцкую мірную дамову і далучыліся да апазыціі бальшавікам. Бальшавікі распачалі масавыя рэпрэсіі, для чаго, у прыватнасці, была створаная ЧК.


Файл:Vladimir Lenin and Joseph Stalin, 1919.jpg
Уладзімер Ленін і Іосіф Сталін у 1919

Замах

14 студзеня 1918 пасля публічнага выступу на Леніна быў здзейснены першы замах. 30 жніўня 1918 года Фані Каплан, сябра партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, зрабіла другі замах на Леніна, цяжка яго параніўшы. Ленін аправіўся пасля ранаў, але яго здароўе было істотна падарванае.

Грамадзянская вайна ў Расіі

Па ўсёй Расіі пачалі разгортвацца актыўныя баявыя дзеянні паміж бальшавісцкай Чырвонай арміяй і Белай арміяй, што складался з усіх праціўнікаў бальшавікоў ад эсэраў да манархістаў.

У адказ на масавую антыбальшавісцкую барацьбу, «чырвоныя» пачалі серыю масавых рэпрэсій, вядомую як Чырвоны тэрор. Дзясяткі тысячаў сапраўдных ці імаверных ворагаў бальшавісцкага рэжыму былі расстраляныя альбо адпраўленыя ў канцэнтрацыйныя лагеры. Акрамя таго, у сельскіх рэгіёнах пачала разгортвацца палітыка Ваеннага камунізму, пры якой у сялянаў дзеля забеспячэння бальшавісцкіх атрадаў гвалтоўна канфіскоўвалася харчаванне, скот, пры чым людзі пакідаліся на галодную смерць. Ленін быў галоўным інспіратарам тэрарыстычнай палітыкі чырвонага ўраду.

Ня гледзячы на падтрымку белага руху з замежжа, "чырвоным" удалося перамагчы ў крывавай грамадзянскай вайне.

Ленінская знешняя палітыка

У сакавіку 1919 г. Ленін стаў ініцыятарам стварэння так званага Камуністычнага інтэрнацыяналу, праз заснаванне якога бальшавікі і іх прыхільнікі ў замежжы адмежаваліся ад агульнага сацыялістычнага руху.

Поспехі чырвонай арміі ў барацьбе супраць белых натхнілі Леніна на абвяшчэнне канчатковай мэтаю бальшавікоў «экспарт рэвалюцыі» і ўсталяванне сусветнага камуністычнага валадарання. Найперш бальшавікі вырашылі ўсталяваць кантроль над незалежнасць Польшчаю, якая зноў атрымала незалежнасць, каб змагчы злучыцца з сваімі прыхільнікамі ў Германіі.

Ленін дэклараваў сваю прыхільнасць да нацыянальнай аўтаноміі і абвяшчаў пра канец нацыянальнага прыгнёту і наданне нацыянальнай незалежнасці прыгнечаным нацыям. На самой справе, гэта не перашкодзіла бальшавікам захапіць і далучыць да сябе новаўтвораныя беларускую, украінскую і многія іншыя дзяржавы.


Апошні фотаздымак Леніна

НЭП

Голад, дрэннае эканамічнае становішча і масавая незадаволенасць, выкліканыя бальшавісцкай палітыкай «Ваеннага камунізму» і грамадзянскай вайною, прымусіла ленінскі ўрад у 1921 г. да пераходу да «Новае эканамічнай палітыкі», пры якой дазваляліся пэўныя элемэнты рынкавай эканомікі. НЭП насіла хутчэй тактычны характар вымушанага адходу ад сацыялістычных прынцыпаў і была неўзабаве згорнутая Сталінам.

Канец жыцця

Здароўе Леніна было моцна падарванае рэвалюцыяй і замахамі на яго жыццё. Медыцынскія тэхналогіі таго часу не дазвалялі выцягнуць кулю з яго шыі. У маі 1922 Ленін меў першы ўдар, ён стаў напалову спаралюшаваны і не змог больш выконваць свае абавязкі па кіраванню краінай. У снежні таго ж году адбыўся другі ўдар, і Ленін цалкам адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Трэці ўдар Ленін меў у сакавіку 1923 г., пасля чаго да канца жыцця застаўся нямым і цалкам паралюшаваным.

Пасля першага ўдару Ленін паспеў надыктаваць сваёй жонцы свой палітычны тэстамент, у якім сярод іншага жорстка крытыкаваў кіраўніцтва бальшавісцкай партыі, у тым ліку Сталіна, які займаў пасаду генеральнага сакратара ВКП з красавіку 1922 г. Ідэі Леніна былі зачытаныя на з'ездзе ВКП, але крытыкаванае кіраўніцтва заявіла пра неадэкватнасць Леніна.

Ленін памёр 21 студзеня 1924 г. Неўзабаве пасля смерці з'явілася версія пра сіфіліс як адзін з чыннікаў аго дрэннага здароўя. Версія знайшла пацверджанне пасля падзення камуністычнага рэжыму.

Пасля смерці

Праз тры дні пасля смерці Леніна, горад Петраград быў пераназваны ў яго гонар у Ленінград. З цела Уладзіміра Ульянава былі вынятыя вантробы, труп быў забальзамаваны і выстаўлены на сталы паказ у пабудаваным на Чырвонай плошчы маўзалеі, дзе ён знаходзіцца і сёння.

стылізаваная выява Леніна
стылізаваная выява Леніна

Культ Леніна стаўся цэнтрам камуністычнай міфалогіі. За гады камуністычнага рэжыму імём Леніна былі называныя дзясяткі гарадоў, вуліцаў, прадпрыемстваў па ўсяму СССР і краінах сацыялістычнага блоку. Амаль у кожным населеным пункце СССР існаваў помнік Леніну, цэнтральная вуліца і плошча былі названыя ў гонар Леніна. Плынь марксізму, заснаваная Ленінам, атрымала найменне «Марксізм-ленінізм», існавалі цэлыя інстытуты вывучэння ленінскай ідэалогіі, пры тым, што самі працы Леніна жорстка цэнзураваліся.

Пасля падзення камунізма, ва Усходняй Еўропе большасць помнікаў Леніну былі зрынутыя, вуліцы пераназваныя назад. Аднак, на постсавецкай прасторы дагэтуль шмат ленінскіх помнікаў і назваў. Ленінград быў у 1991 годзе пераназваны назад на Санкт-Пецярбург, аднак Ленінградская вобласць і горад Ульянаўск (былы Сімбірск) захавалі свае савецкія назвы. -->

У Сеціве