Куля: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
Даданы некаторыя тыпы куль
Радок 6: Радок 6:


Асноўнай характарыстыкай кулі з'яўляецца [[балістычны каэфіцыент]].
Асноўнай характарыстыкай кулі з'яўляецца [[балістычны каэфіцыент]].

== Тыпы куль ==

=== Шаравістая ===
Шаравістая куля (анг. '''round'''; анг. '''ball''', скар. '''B''') — традыцыйная куля ў выглядзе шара з чыстага мяккага свінцу. У наш час такі тып куль выкарыстоўваецца для стральбы з паляўнічай гладкаствольнай зброі і сучасных рэплік дульназараднай зброі.
[[Файл:K Bullet.JPG|alt=Бранябойная куля|міні|Германская [[бранябойная куля]] [[7,92×57 мм]] тып «К» для стральбы з вінтоўкі [[Mauser 98]]]]

=== Бранябойная ===
[[Бранябойная куля]] (анг. '''armour piercing''', скар. '''AP''') — куля са стрыжнем з сурмяністага свінцу ці са сталёвым стрыжнем у свінцовай кашулі. Кулі са сталёвым стрыжнем маюць вялікую [[Прабіўная здольнасць|прабіўную здольнасць]]. З распаўсюджаных прыкладам з'яўляюцца сямействы пісталетных патронаў: 7,62-мм патрон ТТ, 5,45-мм патрон ПСМ, 9-мм патрон ПМ, якія ўключаюць патроны з кулямі са свінцовым і са сталёвым стрыжнем.

=== Абалонкавая ===
[[Абалонкавая куля]] (анг. '''full metal''' '''jacketed''', скар. '''FMJ''') — куля з параўнальна цвёрдай абалонкай вакол стрыжня, што перашкаджае зрыву кулі з нарэзаў і спрыяе захаванню куляй сваёй формы пры праходжанні праз перашкоду (палепшанае прабіўное дзеянне кулі). Такая куля можа мець як круглы, так і завостраны носік. Вялікая частка сучасных куль з'яўляецца абалонкавымі.

=== Экспансіўныя ===
[[Файл:40SW.jpg|міні|Стрэляная [[экспансіўная куля]] [[.40 S&W]] (JHP) на фоне патрона таго ж калібру]]
[[Экспансіўная куля|Экспансіўныя]] (якія разгортваецца, анг. '''expanding full metal jacketed''', скар. '''EFMJ''') кулі якія пры трапленні па цэлі строчваюць энергію за кошт істотнага павелічэння дыяметра дзеля падвышэння [[Спыняючае дзеянне кулі|спыняючага дзеяння]] і (ці) змяншэння глыбіні пранікнення. Такія кулі шырока ўжываюцца ў паліцэйскай і паляўнічай зброі, але забаронены да ўжывання ў вайсковых узорах. Экспансіўныя кулі ўмоўна падзяляюцца на дэфармуючыяся (неразбуральныя), паўразбураючыяся і якія бурацца.


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 00:03, 5 кастрычніка 2020

Кулі
Розныя формы куль для аднаго і таго ж патрона

Ку́ля — снарад прадаўгаватай формы з завостраным ці тупым канцом, які выкідваецца пры выстрале з канала ствала стралковай, паляўнічай і спартыўнай зброі. Адрозніваюць кулі для наразной (ваеннай і паляўнічай) і гладкаствольнай зброі.

Ваенная куля — галаўная частка баявога патрона. Бываюць звычайныя, трасіруючыя (пакідаюць у палёце бачны след), бранябойныя (для паражэння лёгка браніраваных цэлей), запальныя (для запальвання лёгкаўзгаральных рэчываў), бранябойна-запальныя і іншыя; малакаліберныя (да 6,5 мм), нармальнага калібру (7,5-7,69 мм) і буйнакаліберныя (12,7-15 мм). Першыя кулі былі сферычныя, з пераходам да наразной зброі пачалі карыстацца прадаўгаватымі кулямі (ад вінтавой нарэзкі ў ствале атрымліваюць вярчэнне, што стабілізуе іх палёт).

Асноўнай характарыстыкай кулі з'яўляецца балістычны каэфіцыент.

Тыпы куль

Шаравістая

Шаравістая куля (анг. round; анг. ball, скар. B) — традыцыйная куля ў выглядзе шара з чыстага мяккага свінцу. У наш час такі тып куль выкарыстоўваецца для стральбы з паляўнічай гладкаствольнай зброі і сучасных рэплік дульназараднай зброі.

Бранябойная куля
Германская бранябойная куля 7,92×57 мм тып «К» для стральбы з вінтоўкі Mauser 98

Бранябойная

Бранябойная куля (анг. armour piercing, скар. AP) — куля са стрыжнем з сурмяністага свінцу ці са сталёвым стрыжнем у свінцовай кашулі. Кулі са сталёвым стрыжнем маюць вялікую прабіўную здольнасць. З распаўсюджаных прыкладам з'яўляюцца сямействы пісталетных патронаў: 7,62-мм патрон ТТ, 5,45-мм патрон ПСМ, 9-мм патрон ПМ, якія ўключаюць патроны з кулямі са свінцовым і са сталёвым стрыжнем.

Абалонкавая

Абалонкавая куля (анг. full metal jacketed, скар. FMJ) — куля з параўнальна цвёрдай абалонкай вакол стрыжня, што перашкаджае зрыву кулі з нарэзаў і спрыяе захаванню куляй сваёй формы пры праходжанні праз перашкоду (палепшанае прабіўное дзеянне кулі). Такая куля можа мець як круглы, так і завостраны носік. Вялікая частка сучасных куль з'яўляецца абалонкавымі.

Экспансіўныя

Стрэляная экспансіўная куля .40 S&W (JHP) на фоне патрона таго ж калібру

Экспансіўныя (якія разгортваецца, анг. expanding full metal jacketed, скар. EFMJ) кулі якія пры трапленні па цэлі строчваюць энергію за кошт істотнага павелічэння дыяметра дзеля падвышэння спыняючага дзеяння і (ці) змяншэння глыбіні пранікнення. Такія кулі шырока ўжываюцца ў паліцэйскай і паляўнічай зброі, але забаронены да ўжывання ў вайсковых узорах. Экспансіўныя кулі ўмоўна падзяляюцца на дэфармуючыяся (неразбуральныя), паўразбураючыяся і якія бурацца.

Літаратура