Жодзіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 249: Радок 249:
<center><gallery perrow=2>
<center><gallery perrow=2>
File:Coat of Arms of Žodzina, Belarus.svg|Герб горада
File:Coat of Arms of Žodzina, Belarus.svg|Герб горада
File:Flag of Zhodzina.svg|Сцяг гоарада
File:Flag of Zhodzina.svg|Сцяг горада
</gallery></center>
</gallery></center>



Версія ад 16:13, 11 кастрычніка 2020

Горад
Жодзіна
БелАЗ
БелАЗ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1643
Першая згадка
Горад з
Плошча
21,97[2] км²
Вышыня цэнтра
250 ± 1 м
Насельніцтва
64 303 чалавекі[3] (2017)
Шчыльнасць
2 840 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 87,73 %,
рускія — 8,05 %,
украінцы — 1,2 %,
іншыя — 3,02 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1775
Паштовы індэкс
22160-222169
Аўтамабільны код
5
СААТА
6413000000
Афіцыйны сайт
Жодзіна на карце Беларусі ±
Жодзіна (Беларусь)
Жодзіна
Жодзіна (Мінская вобласць)
Жодзіна

Жо́дзіна[4] (афіц. транс.: Žodzina) — горад абласнога падпарадкавання, які знаходзіцца на тэрыторыі Смалявіцкага раёна (не ўваходзіць у яго склад) Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва — 64 303 чал. (2017)[3].

Геаграфія

Знаходзіцца за 44 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Горад размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне Верхнебярэзінскай нізіны. Каля 70 % усёй тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 180—220 м над узроўнем мора, на р. Плісе.

Плошча тэрыторыі горада: больш за 23 км²

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваецца каля 1688 г. як в. Жодзіна Слабада ў Менскім ваяводстве на рацэ Паджодзінцы, належала Радзівілам.

Пад уладай Расійскай імперыі

З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, Мінскай губерні. З завяршэннем будаўніцтва чыгункі Масква — Брэст (1871) — чыгуначная станцыя.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

З 1924 г. стала цэнтрам сельсавета Смалявіцкага раёна. 21 студзеня 1958 года вёска Жодзіна пераўтворана ў пасёлак гарадскога тыпу з уключэннем у яго склад пасёлкаў Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ)., завода дарожных і меліярацыйных машын і вёсак Зарэчча і Крушынкі[5]. У 1958 г. быў пабудаваны Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). З 1963 г. — горад.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Рэлігія

Эканоміка

Прадпрыемствы электраэнергетыкі, машынабудавання (БелАЗ) і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Дружба», «Раніца». Жодзінская ГЭС, Жодзінская ЦЭЦ.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Жодзінская школа вядзе сваё летазлічэнне з 1864 г., калі пастановай Барысаўскай павятовай камісіі па народнай адукацыі ў сяле Жодзіна адкрылася народная вучэльня. Да 1901 г. вучэльня месцілася ў драўлянай хаце пры царкве. У горадзе працуе:

Культура і грамадства

Сродкі масавай інфармацыі

Мясцовая прэса прадстаўлена гарадскою грамадска-палітычнай газетай «Жодзінскія навіны  (англ.)» [16]. Выдаецца са студзеня 1991 г.

Славутасці

  • Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі
  • Жодзінскі дом-музей А. Ф. Купрыянавай, у экспазіцыі музея прадстаўленыя асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Касцёл Маці Божай Фацімскай (1990-я), цэрквы Багародзіцкая і Міхайлаўская (1990-я).
  • Памятны знак у гонар вызвалення горада Жодзіна 2 ліпеня 1944 года сіламі 3-яй танкавай брыгады 5-га танкавага войска. Быў усталяваны Ў 2010 годзе ў гарадскім скверы[17].
  • Помнік Пятру Іванавічу Купрыянаву

Страчаная спадчына

  • Царква Св. Міхала Архангела (1864).

Спорт

Вядомыя асобы

Сімволіка горада

Герб і сцяг горада

Гімн горада

Музыка і словы С. Ждановіча.

У Беларусі на Міншчыне,

Над ціхаплыннай Плісой,

Горад, вядомы між іншымі

Волатаў слаўнай сям’ёй.

Прыпеў:

Жыхары горада,

Шчасця, ды сто год вам,

Працы ў божы дзень, моцнай сям’і,

Мірнага неба ўсім,

Сталым і маладым,

Разам ствараем лёс, разам заўжды!

Са старажытнаю назваю

Ды маладою душой,

Жодзіна, зоркаю яснаю

Ззяй на Радзіме сваёй!

Гарады-пабрацімы

Гарады-пабрацімы

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://zhodinonews.by/2019/01/16/novyj-predsedatel-zhodinskogo-gorispolkoma-dmitrij-zablockij-pristupil-k-rabote/Жодзінскія навіны.
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Жодзіна, Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 21 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  6. Вячаслаў Насевіч. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Літаратура/Памяць/Смалявіцкі раён і Жодзіна — С. 27—48; 58—59.
  7. Жодино // Літаратура/Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3-е выданне)
  8. Жодино // Літаратура/Вялікі энцыклапедычны слоўнік
  9. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. https://zhodino-edu.gov.by/%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F/%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%B4%D0%BE%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F
  16. http://www.zhodinonews.by
  17. http://wwii.space/%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D0%BC%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B-%D0%BC%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82/4/
  18. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 39.

Літаратура

Спасылкі