Чырвонае Урочышча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др Deutsch kaserne
Радок 11: Радок 11:
Да Чырвонага Урочышча немцы падышлі па шашы з боку Мінска а 16:00 29.06.1941 года, па сведчанні камандзіра гарнізона маёра М. С. Чарных, праціўнік меў 20 цяжкіх і 6 лёгкіх танкаў. Гарнізон гарадка налічваў 900 байцоў, 6 танкаў Т-26 і 76-мм батарэю. Немцы занялі Чырвонае Урочышча страціўшы, паводле М. Чарных, 6 цяжкіх і 1 лёгкі танк, 1 супрацьтанкавую гармату і нявызначаную колькасць пяхоты. Гарнізон, страціўшы 150 чалавек, 4 танкі і 76-мм батарэю, адступіў ў раён [[Ельніца (Мінскі раён)|Ельніцы]]. Асноўныя сілы 26-й тд разгромлены у баях на подступах да Мінска і 21.7.1941 года яна расфарміравана.<ref>''Мартов В.'' Глава I. Белостокско-Минское сражение / Белорусские хроники, 1941 год // Идиот № 41, 2011.</ref>

Падчас акупацыі немцы называлі комплекс ваеннага гарадка '''Танкавымі казармамі''' (Panzerkazerne). На базе 17 рамонтных павільёнаў 26-й тд, кампанія Даймлер-Бенц арганізавала буйны рамонтны завод для абслугоўвання транспарту вермахта, было пабудавана яшчэ болей за 30 рамонтных павільёнаў, на заводзе працавала болей за 5000 рабочых. Будаўніцтва завода ажыццяўлялася супрацоўнікамі арганізацыі Тодта, прымусова прыцягваліся савецкія ваеннапалонныя і цывільныя зняволеныя з лагера «Чырвонае Урочышча/Panzerkazerne», мясцовыя жыхары і вязні [[Мінскае гета|мінскага гета]].
Падчас акупацыі немцы называлі комплекс ваеннага гарадка '''Танкавымі казармамі''' (Panzerkaserne). На базе 17 рамонтных павільёнаў 26-й тд, кампанія Даймлер-Бенц арганізавала буйны рамонтны завод для абслугоўвання транспарту вермахта, было пабудавана яшчэ болей за 30 рамонтных павільёнаў, на заводзе працавала болей за 5000 рабочых. Будаўніцтва завода ажыццяўлялася супрацоўнікамі арганізацыі Тодта, прымусова прыцягваліся савецкія ваеннапалонныя і цывільныя зняволеныя з лагера «Чырвонае Урочышча/Panzerkazerne», мясцовыя жыхары і вязні [[Мінскае гета|мінскага гета]].

Пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе на базе рамонтнага завода Даймлер-Бенц арганізаваны Мінскі аўтамабільны завод. Да будаўніцтва і вытворчасці на заводзе былі прыцягнуты былыя партызаны, а таксама нямецкія ваеннапалонныя і вязні лагера ГУЛАГ «Чырвонае Урочышча». Тым часам атрымала назву галоўная вуліца гарадка — праспект Чырвоных партызан (цяпер вул. Цэнтральная).

Версія ад 13:18, 12 кастрычніка 2020

Чырвонае Урочышча (руск.: Красное Урочище) — ваенны гарадок (1933—1941) і прамысловая зона (1941—1967) за 7 км на паўднёвы усход ад Мінска.

Назва паходзіць ад Архірэйскага ўрочышча (таксама вядомага як Архірэйскі лес, Антоніева ўрочышча) — ляснога масіву паміж сучаснымі вуліцамі Ванеева-Ваўпшасава і МКАД, які з XIX ст. належаў царкве, а ў 1923 годзе перайменаваны на Чырвонае ўрочышча.

Ваенны гарадок пабудаваны да 1936 года абапал Магілёўскай шашы паміж сучаснымі вуліцамі Куляшова-Бехцерева і Варвашэні. Найбольш вядомая і захаваная цяпер частка гарадка — па вуліцах Цэнтральная і Сацыялістычная — 7 ДАСаў, гасцініца (знесена ў 2008—2009), сталовая камскладу, 3 казармы, клуб, рамонтныя павільёны (на тэрыторыі МАЗ). Таксама ў склад гарадка ўваходзілі не меней за 2 ДАСы і шпіталь на месцы цяперашняй 5-й ГКБ па вуліцы Куляшова, вялікі комплекс будынкаў барачнага тыпу паміж цяперашнімі вуліцамі Куляшова і Кабушкіна (часткова захаваліся на тэрыторыі вайсковай часці), вялікі комплекс будынкаў барачнага тыпу на поўнач ад Магілёўскай шашы паміж цяперашнімі вуліцамі Радыяльная і Цэнтральная.

У 1936—1941 гадах вуліцы ваеннага гарадка не мелі назваў, адрасы даваліся ўзору «Мінск, Чырвонае Урочышча, 7».

У сакавіку 1941 года ў Чырвоным Урочышчы былі дыслакаваны 51-ы і 52-і танкавыя палкі, рамонтныя службы 26-га рамонтна-аднаўленчага бальёна і іншыя падраздзяленні напярэдадні сфарміраванай 26-й танкавай дывізіі са складу 20-га механізаванага корпуса Асобай ваеннай акругі. 26-ы мотастралковы і 26-ы гаўбічны артылерыйскі палкі гэтай дывізіі дыслакаваліся ў Станькаве. Станам на 22.6.1941 года ў 26-й тд было 31 Т-26 і 13 БТ.

Да Чырвонага Урочышча немцы падышлі па шашы з боку Мінска а 16:00 29.06.1941 года, па сведчанні камандзіра гарнізона маёра М. С. Чарных, праціўнік меў 20 цяжкіх і 6 лёгкіх танкаў. Гарнізон гарадка налічваў 900 байцоў, 6 танкаў Т-26 і 76-мм батарэю. Немцы занялі Чырвонае Урочышча страціўшы, паводле М. Чарных, 6 цяжкіх і 1 лёгкі танк, 1 супрацьтанкавую гармату і нявызначаную колькасць пяхоты. Гарнізон, страціўшы 150 чалавек, 4 танкі і 76-мм батарэю, адступіў ў раён Ельніцы. Асноўныя сілы 26-й тд разгромлены у баях на подступах да Мінска і 21.7.1941 года яна расфарміравана.[1]

Падчас акупацыі немцы называлі комплекс ваеннага гарадка Танкавымі казармамі (Panzerkaserne). На базе 17 рамонтных павільёнаў 26-й тд, кампанія Даймлер-Бенц арганізавала буйны рамонтны завод для абслугоўвання транспарту вермахта, было пабудавана яшчэ болей за 30 рамонтных павільёнаў, на заводзе працавала болей за 5000 рабочых. Будаўніцтва завода ажыццяўлялася супрацоўнікамі арганізацыі Тодта, прымусова прыцягваліся савецкія ваеннапалонныя і цывільныя зняволеныя з лагера «Чырвонае Урочышча/Panzerkazerne», мясцовыя жыхары і вязні мінскага гета.

Пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе на базе рамонтнага завода Даймлер-Бенц арганізаваны Мінскі аўтамабільны завод. Да будаўніцтва і вытворчасці на заводзе былі прыцягнуты былыя партызаны, а таксама нямецкія ваеннапалонныя і вязні лагера ГУЛАГ «Чырвонае Урочышча». Тым часам атрымала назву галоўная вуліца гарадка — праспект Чырвоных партызан (цяпер вул. Цэнтральная).

У 1952 годзе архітэтарам «Белдзяржпраекта» Георгіем Парсаданавым створаны планы забудовы пасёлка Мінскага аўтамабільнага завода і Магілёўскай шашы[2], уключаючы комплексы ваеннага гарадка Чырвонае Урочышча, што можна лічыць умоўным канцом яго функцыянавання.

Зноскі

  1. Мартов В. Глава I. Белостокско-Минское сражение / Белорусские хроники, 1941 год // Идиот № 41, 2011.
  2. Парсаданов Георгий Артемович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Спасылкі