Каменскі сельсавет (Мазырскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
|Сцяг =
|Сцяг =
|Краіна = [[Беларусь]]
|Краіна = [[Беларусь]]
|татут =
|Статут =
|Гімн =
|Гімн =
|Уваходзіць у = [[Мазырскі раён]]
|Уваходзіць у = [[Мазырскі раён]]

Версія ад 10:02, 13 кастрычніка 2020

Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каменка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 203
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Каменка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бокаўскі (Вялікабокаўскі) сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікі Бокаў. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Каралінскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі. 1 красавіка 1931 года перайменаваны ў Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 6 лютага 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавета. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Каменскі сельсавет[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2203 чалавекі[2], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.