Абанатубані: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Архітэктура: афармленне
Karelj (размовы | уклад)
commons
 
Радок 7: Радок 7:


Сярод усяго комплексу вылучаецца так званая Пярэстая лазня, другая назва Блакітная, упрыгожаная стрэльчатым фасадам і бакавымі мінарэтамі, аздобленая пярэстай кафляй.
Сярод усяго комплексу вылучаецца так званая Пярэстая лазня, другая назва Блакітная, упрыгожаная стрэльчатым фасадам і бакавымі мінарэтамі, аздобленая пярэстай кафляй.


{{Commonscat|Abanotubani, Tbilisi}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Актуальная версія на 17:09, 15 кастрычніка 2020

Тбіліскія лазні

Абанатубані (груз. აბანოთუბანი) — квартал у цэнтры Тбілісі, вядомы сваім комплексам лазняў, якія стаяць на натуральных сярністых крыніцах. Пабудаваныя ў розны час у XVII-XIX стагоддзях, цяперашнія лазні фармуюць сабой асобны квартал горада, які з'яўляецца папулярным месцам як для жыхароў горада, так і для шматлікіх турыстаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура лазняў традыцыйная, усходняя, ​​у асноўным, персідская. Самі лазні ўяўляюць сабой вельмі нізкія прысадзістыя будынкі і знаходзяцца, з пункту гледжання старонняга назіральніка, пад зямлёй, звонку бачныя толькі скляпеністыя паўкруглыя ​​купалы, так што турысты ходзяць па дахах лазняў. Зверху купал, як правіла, сканчаецца невялікай вежкай з праёмамі, праз якія ў лазню паступае сонечнае святло. Сцены лазняў зроблены з цэглы, падлога і звычайныя ванны — з пліт мясцовага шэрага порыстага каменя. Больш дарагія нумары і ванны ў іх аздобленыя мармурам.

Сярод усяго комплексу вылучаецца так званая Пярэстая лазня, другая назва Блакітная, упрыгожаная стрэльчатым фасадам і бакавымі мінарэтамі, аздобленая пярэстай кафляй.