Ордэн Базыльян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Спасылкі: афармленне
Радок 32: Радок 32:
{{Царкоўная іерархія}}
{{Царкоўная іерархія}}
{{Каталіцкія ордэны}}
{{Каталіцкія ордэны}}
{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Базыльяне|*]]
[[Катэгорыя:Базыльяне|*]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія ордэны і кангрэгацыі]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія ордэны і кангрэгацыі]]

Версія ад 21:26, 21 кастрычніка 2020

Герб OSBM

Ордэн Базыльян таксама Базыльяне, Базыляны (лац.: OSBM - Ordo Sancti Basilii Magni) — агульная назва некалькіх каталіцкіх манаскіх ордэнаў Візантыйскага абраду, якія прытрымліваюцца статута, складзенага святым Васілём Вялікім.

Мэтай «OSBM» (Ордэна Базыльян), згодна з яго Канстытуцыяй, з'яўляецца выхаванне супольнага жыцця дзеля ўласнага асвячэння праз выкананне абяцанняў і запаведзей Любові ўтойваючы дзеля выратавання блізкіх з дапамогай прапаведавання праз правядзенне місій і рэколекцій, навуковай і выдавецкай дзейнасці, пастырства і працы з моладдзю.

Гісторыя

Заснавальнікам Ордэна лічыцца св. Васіль Вялікі (329379 гг.), адзін з найслаўнейшых ва Усходняй Царкве. Дагэтуль яго Правілы (шырокія і кароткія) разам з іншымі аскетычным сачыненнямі складаюць аснову Канстытуцыі Ордэна, хоць у больш чым тысячагадовай гісторыі лад жыцця манахаў падлягаў пэўным зменам. Архіепіскап Цезарэі Кападакійскай Васіль Вялікі і Рыгор Назіянзійскі распрацавалі манаскі статут у дзвюх версіях — поўнай і кароткай. Статут святога Васіля Вялікага істотна паўплываў як на ўсходнюю царкву, так і на заходні манаскі статут святога Бенедыкта Нурсійскага. У адрозненне ад Антонія Вялікага, які навучаў пустэльніцкаму жыццю, і ад Пахомія, які намагаўся злучыць пустэльніцтва з элементамі манаскай «кінобіі» (сумеснага жыцця), Васіль Вялікі пабудаваў свой статут выключна на «кінобіі» і звязваў сузіральны лад жыцця з грамадcка-карыснай дзейнасцю. У ІХ ст. статут Васіля Вялікага лёг у падмурак статута, распрацаванага Тэадорам Студытам.

Манаскае жыццё ў Кіеўскай Русі, у тыповай для Усходу форме, сваімі каранямі ўзыходзіць да часоў князя Уладзіміра Вялікага (9801015), калі ў пячорах у наваколлях Кіева пасяліліся першыя манахі. Найбольшы ўплыў на развіццё гэтага жыцця мелі Св. Антоній Пячэрскі († 1073) і яго паслядоўнік — Св. Феадосій Пячэрскі († 1074). Пасля татарскіх набегаў, што ў сярэдзіне XIII ст. знішчылі Кіеўскую Русь, манахі шукалі сабе месца на паўночных і заходніх тэрыторыях края, закладваючы новыя манастыры. Такім чынам, яны дабраліся да Галіцка-Валынскага княства, якое ўвайшло ў межы Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства.

Вялікую ролю ў фарміраванні базыльянскага жыцця ў Кіеўскай Мітраполіі, пасля аднаўлення адзінства з Каталіцкай Царквой, адыгралі Кіеўскі Мітрапаліт Іосіф Вельямін Руцкі і Іасафат Кунцэвіч, якія ў пачатку XVII ст. правялі грунтоўную рэформу тагачаснага манаскага жыцця, падаючы яму структуру сучасных чыноў, укараняючы цэнтралізацыю манастыроў. З узаемна незалежных перад сабой базыльянскіх манастыроў, падпарадкаваных улады мясцовага біскупа, створаны Ордэн у сённяшнім разуменні гэтага слова. Таму Мітрапаліта Руцкага і Іасафата Кунцэвіча можна лічыць сапраўднымі заснавальнікамі сённяшняга Базыльянскага Ордэна.

Так сфарміраваны Ордэн Базыльян дынамічна развіваўся ў XVII і XVIII стагоддзях, пра што сведчыць хоць бы той факт, што пасля забароны дзейнасці Ордэна Езуітаў у Польшчы ў другой палове XVIII ст. базыльяне перабралі кіраванне шматлікіх езуіцкіх школ і гімназій.

Базыльянскі Ордэн значна пацярпеў пасля падзелаў Польшчы. На расійскай тэрыторыі быў цалкам і канчаткова скасаваны, аднак, не без цяжкасцей, перажыў у Аўстра-Венгрыі. Аднак у другой палове XIX ст. стала неабходным яго абнаўленне. Рэформу правялі езуіты. Пачалася яна ў кляштары ў Добромыле ў 1882 г., адтуль і яе назва — добромыльская рэформа. Пасля рэформы базыльяне зноў шырока развілі дзейнасць місіянерскую і рэколекційную, пастырскую і выдавецкую.

Традыцыйнае назва Ордэна — Чын святога Васіля Вялікага. Афіцыйная, хоць менш вядомая, назва была прынята на адной з генеральных Капітул Ордэна ў 1931 годзе для падкрэслення ролі свяшчэннамучаніка Іасафата (Кунцэвіча) у фарміраванні сучаснай мадэлі базыльянскага жыцця. Базыльянскі Чын святога Іасафата — назва гэта фігуруе ў афіцыйных царкоўных дакументах. Ва Усходніх Каталіцкіх Цэрквах існуе некалькі Чыноў, якія паходзяць з традыцыі св. Васіля Вялікага, а менавіта: Базыльяне з Гротафераты каля Рыма ў Італіі (італа-грэкі), Базыльяне Найсвяцейшага Збавіцеля, Базыльяне св. Іаана Хрысціцеля (соарыты), Базыльяне-Алепінцы — гэтыя тры адносяцца да Мелхіцкай Царквы. Існуе таксама Кангрэгацыя св. Васіля лацінскага абраду.

Пасля I сусветнай вайны большасць базыльянскіх манастыроў апынуліся ў межах тагачаснай Польшчы. У краінах сацыялістычнага блока афіцыйная дзейнасць Ордэна была перапынена. Паўсюль, за выключэннем Польшчы, Чын вымушаны быў сысці ў падполле. На працягу многіх гадоў базыльяне выхоўваліся, маліліся і дзейнічалі як свецкія людзі. Многія манахі рэпрэсаваныя, асуджаны ў спасылку і ў турмы. Многія базыльяне ва Украіне, у Чэхаславакіі, у Румыніі і Венгрыі загінулі за свае рэлігійныя перакананні. У 2001 г. пяць базыльян былі бэатыфікаваныя. Цяпер праводзіцца бэатыфікацыйны працэс яшчэ шэрага базыльян.

Крыніцы

Спасылкі