Мікалай Іванавіч Чаргінец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 68: Радок 68:
У маладосці займаўся футболам. Выхаванец мінскай [[Футбольная школа моладзі, Мінск|ФШМ]], у 1958 далучыўся да новастворанай каманды [[ФК Ніва Вінніца|«Лакаматыў»]] з [[Вінніца|Вінніцы]] і забіў першы гол гэтай каманды ў гісторыі. Пасля выступаў у Малдове, а ў 1960—1962 у мінскіх клубах<ref>[http://footballfacts.ru/players/108184-cherginec-nikolaj-ivanovich Профіль футбаліста на сайце footballfacts.ru]</ref>. У 1963 скончыў Вышэйшую школу трэнераў [[Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры|Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры]].

Працаваў інструктарам фізічнай культуры на [[Мінскі прыборабудаўнічы завод|Мінскім прыборабудаўнічым завод]]зе. У [[1964]] накіраваны на работу ў органы міліцыі — у [[крымінальны вышук]]. У 1967 скончыў [[Юрыдычны факультэт БДУ|юрыдычны факультэт]] [[БДУ]]. З 1969 — намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 — начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 — намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў [[Мінгарвыканкам]]а, з 1981 — начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку [[Міністэрства ўнутраных спраў БССР]]. У 1984—1987 служыў у [[Афганская вайна (1979—1989)|Афганістане]], удзельнічаў у баявых аперацыях, быў паранены. З 1987 — начальнік [[Беларускае ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР|Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР]]. Генерал-маёр міліцыі. [[Кандыдат юрыдычных навук]]. [[Член СП СССР]] (з 1978).
Працаваў інструктарам фізічнай культуры на [[Мінскі прыборабудаўнічы завод|Мінскім прыборабудаўнічым завод]]зе. У [[1964]] накіраваны на работу ў органы міліцыі — у [[крымінальны вышук]]. У 1967 скончыў [[Юрыдычны факультэт БДУ|юрыдычны факультэт]] [[БДУ]]. З 1969 — намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 — начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 — намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў [[Мінгарвыканкам]]а, з 1981 — начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку [[Міністэрства ўнутраных спраў БССР]]. У 1984—1987 служыў у [[Афганская вайна (1979—1989)|Афганістане]] дарадцам пры штабе<ref name="НВ" />, удзельнічаў у баявых аперацыях{{крыніца}}, быў паранены. З 1987 — начальнік [[Беларускае ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР|Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР]]. Генерал-маёр міліцыі. [[Кандыдат юрыдычных навук]]. [[Член СП СССР]] (з 1978).

Акадэмік шэрага міжнародных акадэмій, віцэ-прэзідэнт [[Міжнародная Акадэмія народаў свету|Міжнароднай Акадэміі народаў свету]]{{Праясніць}} і {{нп3|Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі|Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі|ru|Академия проблем безопасности, обороны и правопорядка}} (акадэмія была зачынена ў 2008 г. за махлярства — выдавала ілжывыя дакументы і надавала ілжывыя званні, супадальныя з вайсковымі званнямі<ref>[http://www.iuaj.net/1_oldmasp/modules.php?name=News&file=article&sid=379 Кассационная коллегия Верховного Суда РФ 19 февраля 2009г. рассмотрела кассационною жалобу АБОП на решение Верховного суда РФ от 10.17.08г.]</ref><ref>{{cite web| author =| date =8 лютага 2013| url =https://udf.by/news/main_news/74182-viktor-sheyman-stal-professorom-nesuschestvuyuschey-akademii.html | title =Виктор Шейман оказался "липовым" профессором |publisher =udf.by| accessdate = 24 лютага 2019| lang =ru}}</ref>), прафесар, гранд-доктар філасофіі і права Сусветнага размеркаванага ўніверсітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый{{Праясніць}}. Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Сустаршыня Міжнароднага літаратурнага фонду, сакратар міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў, старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»<ref name="НББ">{{cite web

Версія ад 21:35, 21 кастрычніка 2020

Мікалай Іванавіч Чаргінец
руск.: Николай Иванович Чергинец
Сцяг1-ы Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы
1997 — 2008
Пераемнік Ніна Мікалаеўна Мазай

Нараджэнне 17 кастрычніка 1937(1937-10-17) (86 гадоў)
Мінск, БССР, СССР
Дзеці Ігар Мікалаевіч Чаргінец
Партыя КПСС (19631991)
з 1991 года — беспартыйны
Член у
Адукацыя 1. Вышэйшая школа трэнераў Мінскага інстытута фізкультуры
2. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Прафесія трэнер, юрыст
Дзейнасць палітык, пісьменнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера пісьменнік, палітычная дзейнасць[d][1][2], крыміналістыка[1], творчае і прафесійнае пісьмо[d][1] і detective literature[d][1]
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Званне Генерал-лейтэнант унутранай службы
Бітвы Афганская вайна, 1979—1989
Узнагароды
Сайт Персанальны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Футбол
Мікалай Чаргінец
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1937(1937-10-17) (86 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб скончыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1958 Сцяг СССР Лакаматыў (Вінніца) 12 (2)
1958 — 1959 Сцяг СССР Малдова (Кішынёў) 12 (0)
1960 Сцяг СССР Ураджай (Мінск) ? (3)
1961 Сцяг СССР Беларусь (Мінск) 15 (0)
1962 Сцяг СССР СКА (Мінск) 28 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікала́й Іва́навіч Чаргіне́ц (17 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі пісьменнік і палітычны дзеяч. Кандыдат юрыдычных навук (1977). Заслужаны работнік МУС СССР (1977). Генерал-лейтэнант унутранай службы (1993).

Увёў у беларускую літаратуру так званы міліцэйскі дэтэктыў. Працуе ў дэтэктыўным жанры. Аўтар амаль паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з якіх — вострасюжэтныя дэтэктывы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага.

У маладосці займаўся футболам. Выхаванец мінскай ФШМ, у 1958 далучыўся да новастворанай каманды «Лакаматыў» з Вінніцы і забіў першы гол гэтай каманды ў гісторыі. Пасля выступаў у Малдове, а ў 1960—1962 у мінскіх клубах[3]. У 1963 скончыў Вышэйшую школу трэнераў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры.

Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе. У 1964 накіраваны на работу ў органы міліцыі — у крымінальны вышук. У 1967 скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1969 — намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 — начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 — намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, з 1981 — начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984—1987 служыў у Афганістане дарадцам пры штабе[4], удзельнічаў у баявых аперацыях[крыніца?], быў паранены. З 1987 — начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Член СП СССР (з 1978).

Акадэмік шэрага міжнародных акадэмій, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Акадэміі народаў свету[праясніць] і Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі  (руск.) (акадэмія была зачынена ў 2008 г. за махлярства — выдавала ілжывыя дакументы і надавала ілжывыя званні, супадальныя з вайсковымі званнямі[5][6]), прафесар, гранд-доктар філасофіі і права Сусветнага размеркаванага ўніверсітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[праясніць]. Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Сустаршыня Міжнароднага літаратурнага фонду, сакратар міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў, старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»[7].

Творчасць

Дэбютаваў у друку як журналіст у 1963. Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба» (1979), «Служба — дни и ночи» (1981), «Приказ № 1» (1985; 2003, серыя «Уголовный розыск»), «Следствие продолжается. Финал Краба» (1986), раманаў «Вам — задание» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор» (1987), «Сыновья» (1989; 2000, серыя Уголовный розыск), Черный пес (2000, Уголовный розыск), За секунду до выстрела (2001, Уголовный розыск), Киллер (2001, Уголовный розыск), Кремлевский колодец (2001, Уголовный розыск), Русская красавица (2001, Уголовный розыск), Убить вождя (2001, Уголовный розыск), Илоты безумия (2002, Уголовный розыск), Побег (2002, Уголовный розыск), Смертник (2002, Уголовный розыск), Тайна Овального кабинета (2002), Смерть за смерть (2003, Уголовный розыск), Упреждающий удар (2002, Уголовный розыск), «Вам задание» (2004), Русское братство (2004, Уголовный розыск), Смертельный квадрат (2004, Уголовный розыск), Третья звезда (2005, Уголовный розыск), Выстрел в прошлое (2006, серыя Спецназ), «Логово змей» (2007). Аўтар аповесцяў «Свадьбы не будет», «Однажды в марте», «По божьей воле», «Следствие продолжается» (2000, Уголовный розыск), «Последний герой» (2003, Уголовный розыск)[7].

Па творах М. І. Чаргінца пастаўлены ваенна-прыгодніцкі фільм «Вам задание», 4-серыйны тэлевізійны фільм «Ветров», здымаецца 6-серыйны тэлевізійны фільм па яго раманах «Смерць за смерць» і «Побег».

Узнагароды

Узнагароджаны 8 ордэнамі СССР, Беларусі, Афганістана і Польшчы, у т.л. ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, вышэйшым афганскім ордэнам Чырвоны Сцяг, савецкімі і афганскімі медалямі. Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1977). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1990) за раман «Сыновья», Літаратурнай прэміі імя В. Пікуля, а таксама некаторых саюзных і рэспубліканскіх прэмій. Удастоены звання «Міжнародны прафесіянал 2005» (Кембрыдж).

Як сцвярджае сам Мікалай Чаргінец на сваім сайце — ён унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за разнапланавыя дасягненні ў галіне навукі і культуры (1998)[8]. Аднак, пры афіцыйным запыце да прадстаўніцтва кампаніі пацвердзіць гэта, высветлілася, што ніякага Чаргінца ў базе няма і ніколі не было[9].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 22 чэрвеня 2023.
  3. Профіль футбаліста на сайце footballfacts.ru
  4. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак НВ няма тэксту
  5. Кассационная коллегия Верховного Суда РФ 19 февраля 2009г. рассмотрела кассационною жалобу АБОП на решение Верховного суда РФ от 10.17.08г.
  6. Виктор Шейман оказался "липовым" профессором (руск.). udf.by (8 лютага 2013). Праверана 24 лютага 2019.
  7. а б 17 кастрычніка - 70 год з дня нараджэння (1937) М.І. Чаргінца, пісьменніка, журналіста, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Беларусі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 2014/07-24. Праверана 2014/07-24.
  8. Чергинец Николай Иванович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 24 лютага 2019.
  9. Николая Чергинца уличили во лжи (руск.). БелСат (28 верасня 2015). Праверана 1 сакавіка 2019.

Літаратура

  • Чаргінец Мікалай // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X. С. 576—577.
  • Чаргінец Мікалай Іванавіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 225.
  • Чаргінец Мікалай Іванавіч // Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / пад агул. рэд. У. М. Канаплёва і М. А. Аўласевіча. — Мн.:, 2003. С. 231.
  • Чергинец Николай Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005 / под ред. И. В. Чекалова. — Мн.:, 2005. Т.2. С. 366.
  • Карані беларускай палітыкі. Мікалай Чаргінец