Астафій Багданавіч Валовіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29: Радок 29:
* [[Род Валовічаў]]
* [[Род Валовічаў]]



{{Вялікія канцлеры літоўскія}}
[[Катэгорыя:Род Валовічаў]]
[[Катэгорыя:Род Валовічаў]]
[[Катэгорыя:Падстаросты брэсцкія]]
[[Катэгорыя:Падстаросты брэсцкія]]

Версія ад 22:39, 1 снежня 2009

Шаблон:Вызнч (~1520, Гарадзенскі пав. — кан. 1587/пач. 1588), вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дззяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579-1584), троцкага кашталяна (1569), віленскага кашталяна (1579) і віленскага ваяводы (1584). Дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, азярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста брэсцкі.

Жыццяпіс

Паходзіў са старажытнага баярскага роду. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў[1], ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі універсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якой меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсьці ў склад паноў-рады.

Некалькі разоў ездзіў пасольствах у Маскву, у т.л. у 1553 разам з полацкім намеснікам С. С. Давойнам і крамянецкім старостам, пісарам П. Сямашкам для заключэння мірнага пагаднення, калі адмовіўся назваць Івана IV "царом усяе Русі". Перамір'е было падпісанае 12.9.1553 тэрмінам да 25.3.1556 г., у ўзнагароду А. Валовіч атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста Магілёўскае староства.

У 1558 разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку Лівонскай вайны, калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся "за", праўда абумовіўшы шлюб "вечным мірам" і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ.

Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і Рыгорам Хадкевічам, А. Валовіч адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым, жамойцкім старостай Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. "Праект уніі" з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю - пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.

Прымаў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў, за гэтыя службы ад Боны Сфорцы А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі Аўгусцінам Ратундусам і Пятром Раізіям А. Валовіч рыхтаваў 2-е выданне Статута ВКЛ, які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога "загранічнікам" забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады у ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).

Разам з Янам Геранімам Хадкевічам выступіў супраць кандыдатуры Стэфана Баторыя на каралеўскі трон, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага Эрнста, але пасля абрання Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у вызваленні Полацка (1579) і ўзяцці Вялікіх Лук (1580).

Паводле веравызнання кальвініст, разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, Янам Кішкам быў апекуном рэфармацыйнага руху. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітатызму. Падтрымліваў гуманістаў В. Цяпінскага, Якуба з Калінаўкі і С. Буднага. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562).

Пахаваны у Сідранах, у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.

Зноскі

  1. Саверчанка I.

Шаблон:Літ

Гл. таксама