Тарнада: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Arashonak (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др робат Дадаем: fiu-vro:Tuulispää
Радок 43: Радок 43:
[[fa:پیچند]]
[[fa:پیچند]]
[[fi:Trombi (pyörremyrsky)]]
[[fi:Trombi (pyörremyrsky)]]
[[fiu-vro:Tuulispää]]
[[fr:Tornade]]
[[fr:Tornade]]
[[gd:Cuairt-ghaoth]]
[[gd:Cuairt-ghaoth]]

Версія ад 19:30, 2 снежня 2009

Тарна́да — назва нечакана моцнага ветру. Тарнада фарміруецца ў выніку сустрэчы цёплага і халоднага паветра і ўтварае варонкападобную віхуру вышынёй да 1,5 км, якая выцягвае дажджавыя аблокі да паверхні зямлі ці вады. У сярэдзіне варонкі паветра ўздымаецца ўверх, утвараючы разражэнне. Каля зямлі шырыня тарнада складае 50 – 500 м. Прыкладна праз 30 км тарнада траціць сваю моц, але зафіксаваны здарэнні жыцця тарнада на працягу 500 км.

Моц тарнада

Для акрэслення моцы тарнада (на падставе знішчэнняў якія яно выклікала) ужываецца шкала Фуджыта з выкарыстаннем сімвалаў ад F0 да F5.

  • F0 — вецер з хуткасцю ніжэй 116 км/г,
  • F1 — вецер з хуткасцю ад 116 да 180 км/г (можа знішчыць драўляныя гаспадарчыя збудаванні і элементы дахаў, перавярнуць лёгкія аўтамабілі),
  • F2 — вецер з хуткасцю ад 180 да 250 км/г (можа зрываць дахі, пераварочваць цягнікі),
  • F3 — вецер з хуткасцю ад 250 да 330 км/г (можа вырываць дрэвы і нішчыць нават вялікія будынкі),
  • F4 — вецер з хуткасцю ад 330 да 415 км/г (можа ўздымаць вялікія машыны)
  • F5 — вецер з хуткасцю ад 415 да 510 км/г (можа ўздымаць вельмі цяжкія аб'екты і пераносіць іх на некалькі соцень метраў, раўняць з зямлёй усё што трапляецца на шляху).

Цікавыя факты

  • 3 і 4 красавіка 1974 года 147 тарнадаў здарылася ў 13 амерыканскіх штатах,
  • самая высокая зафіксаваная хуткасць тарнада 511,7 км/г,
  • самае вялікае (па велічыні варонкі) тарнада (F4) было зафіксавана 22 мая 2004 года ў штаце Небраска – яго варонка мела дыяметр 4 кіламетры.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA