Віталь Станіслававіч Чырвінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3: Радок 3:

== Біяграфічныя звесткі ==
== Біяграфічныя звесткі ==
У 1992 годзе скончыў [[Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча]]. Пасля выпуску накіраваны ў Беларусь, службу праходзіў у мотастралковых, танкавых і выведных падраздзелах. [[Падпалкоўнік]].
У 1992 годзе скончыў [[Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча]]. Пасля выпуску накіраваны ў Беларусь, службу праходзіў у мотастралковых, танкавых і выведных падраздзелах. [[Падпалкоўнік]]<ref name="svaboda"/>.

У апошнія гады службы вырашыў паступіць на [[Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка|гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка]], які скончыў у 2010 годзе. Афіцэра заўважылі ў галоўным ваенным ведамстве Беларусі, дзе акурат бракавала прафесійных ваенных гісторыкаў, запрасіўшы на пасаду начальніка групы ваенна-гістарычнага і геральдычнага забеспячэння ваенна-навуковага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь<ref name="svaboda">[https://www.svaboda.org/a/29269706.html Выкладчык Вайсковай акадэміі: Наш старажытны герб «Пагоня» мае безумоўна ваенны складнік. 04 чэрвень 2018]</ref>.

{{цытата|Вялікую маральную падтрымку і павагу адчуваў пасля сваіх выступаў па-беларуску. Беларускамоўны афіцэр для многіх быў нейкім адкрыццём, але хутчэй прыемным.}}

Працаваў старшым выкладчыкам кафедры тактыкі ў [[Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь|Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь]]. [[29 кастрычніка]] [[2020]] года быў вымушаны звольніцца з акадэміі. Кіраўніцтва акадэміі пачало аказваць на яго ціск, пагражаючы звальненнем пасля таго, як ён быў заўважаны на дазволеным пікеце [[Святлана Ціханоўская|Святланы Ціханоўскай]] у час [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|перадвыбарнай кампаніі]] ў жніўні таго ж года. Пасля яму выгаворвалі за тое, што ён быццам бы крычаў з балкона [[Жыве Беларусь!|«Жыве Беларусь!»]] і за размешчаныя на вокнах уласнай кватэры белыя лісткі паперы (сімвал падтрымкі [[Пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі (2020)|пратэстоўцаў]])<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=261522 «Даскакаліся. У вас на вокнах аркушы белай паперы!» Звольнены выкладчык Вайсковай акадэміі]</ref>.

Версія ад 17:55, 29 кастрычніка 2020

Віталь Станіслававіч Чырвінскі
Род дзейнасці ваенны гісторык
Дата нараджэння 15 мая 1968(1968-05-15) (55 гадоў)
Месца працы
Альма-матар

Віталь Станіслававіч Чырвінскі (нар. 15 мая 1968) — беларускі ваенны гісторык.

Біяграфічныя звесткі

У 1992 годзе скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Пасля выпуску накіраваны ў Беларусь, службу праходзіў у мотастралковых, танкавых і выведных падраздзелах. Падпалкоўнік[1].

У апошнія гады службы вырашыў паступіць на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, які скончыў у 2010 годзе. Афіцэра заўважылі ў галоўным ваенным ведамстве Беларусі, дзе акурат бракавала прафесійных ваенных гісторыкаў, запрасіўшы на пасаду начальніка групы ваенна-гістарычнага і геральдычнага забеспячэння ваенна-навуковага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

" Вялікую маральную падтрымку і павагу адчуваў пасля сваіх выступаў па-беларуску. Беларускамоўны афіцэр для многіх быў нейкім адкрыццём, але хутчэй прыемным. "

Працаваў старшым выкладчыкам кафедры тактыкі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. 29 кастрычніка 2020 года быў вымушаны звольніцца з акадэміі. Кіраўніцтва акадэміі пачало аказваць на яго ціск, пагражаючы звальненнем пасля таго, як ён быў заўважаны на дазволеным пікеце Святланы Ціханоўскай у час перадвыбарнай кампаніі ў жніўні таго ж года. Пасля яму выгаворвалі за тое, што ён быццам бы крычаў з балкона «Жыве Беларусь!» і за размешчаныя на вокнах уласнай кватэры белыя лісткі паперы (сімвал падтрымкі пратэстоўцаў)[2].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Аўтар шэрагу артыкулаў па ваеннай гісторыі Беларусі і ваенных дзеячаў. Выдаў кнігу «Беларусь у войнах» (2016).

У кнізе «Беларусь у войнах Расійскай імперыі» (2019) прадставіў ваенна-біяграфічны агляд аднаго з вырашальных перыядаў беларускай гісторыі. Праз кароткія цытаты, успаміны сучаснікаў і апісанне знешнасці аўтар імкнецца ажывіць гістарычныя партрэты прадстаўнікоў расійскага генералітэту, ваенных вучоных, вынаходнікаў і паўстанцкіх камандзіраў. Значную частку кнігі займаюць падзеі паўстанняў 1831 і 1863 гадоў: сотні бітваў, баёў і сутычак паўстанцаў Літвы-Беларусі з урадавымі войскамі, узаемны тэрор і трагічныя лёсы камандзіраў паўстанцкіх атрадаў.

Зноскі

Выбраная бібліяграфія

  • Беларусь у войнах: асобы і падзеі / Віталь Чырвінскі. — Мінск : Харвест, 2016. — 399 с. іл., карты — ISBN 978-985-18-3886-4
  • Беларусь у войнах Расійскай імперыі: асобы і падзеі / Віталь Чырвінскі. — Мінск: Харвест, 2019. — 448 с. : іл. — ISBN 978-985-18-4543-5