Убейдскі перыяд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28: Радок 28:
Кожны перыяд супадае з распаўсюджваннем адмысловых стыляў [[кераміка|керамікі]].
Кожны перыяд супадае з распаўсюджваннем адмысловых стыляў [[кераміка|керамікі]].


У перыяд свайго росквіту Убейдская культура ахоплівала тэрыторыю ад усходу сучаснай [[Турцыя|Турцыі]] да поўначы [[Аман]]а. Першапачаткова лічылася, што нараджэнне культуры адбылося на поўдні [[Месапатамія|Месапатаміі]], аднак у апошнія дзесяцігоддзі высоўваецца [[гіпотэза]] пра тое, што убейдскі тып керамікі ўзнік на тэрыторыі Турцыі і пазней распаўсюдзіўся на ўсход.
У перыяд свайго росквіту Убейдская культура ахоплівала тэрыторыю ад усходу сучаснай [[Турцыя|Турцыі]] да поўначы [[Аман]]а. Першапачаткова лічылася, што нараджэнне культуры адбылося на поўдні [[Месапатамія|Месапатаміі]], аднак у апошнія дзесяцігоддзі высоўваецца [[гіпотэза]] пра тое, што убейдскі тып керамікі ўзнік на тэрыторыі Турцыі і пазней распаўсюдзіўся на паўднёвы ўсход. Некаторыя даследчыкі звязваюць узнікненне, а потым знікненне [[археалагічная культура|культуры]] з [[Глабальнае пахаладанне 6200 года да н.э.|кліматычнымі зменамі]], што пачалі адбывацца болей за 8000 гадоў таму.


== Кераміка ==
== Кераміка ==
Радок 40: Радок 40:


== Грамадства ==
== Грамадства ==
[[Этнас|Этнічны]] склад насельніцтва рэгіёна, які ахоплівала [[археалагічная культура|культура]] Убейдскага перыяду, не ўсталяваны. Аднак яе шырокая [[геаграфія]] можа сведчыць пра шматэтнічны характар носьбітаў. Распаўсюджванне [[Артэфакт (археалогія)|артэфактаў]] адбывалася ў выніку абмену і [[гандаль|гандлю]]. Убейдцы займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]]. Прычым, для апрацоўкі [[глеба|глебы]] выкарыстоўвалі [[плуг]]. Даследаванні помніка [https://goo.gl/maps/Wt9QLeJmj4SpMXTB8 Кенан-Тэпэ] ў вярхоўях [[Тыгр (рака)|Тыгра]] паказалі, што яны вырошчвалі [[пшаніца|пшаніцу]], [[ячмень]], [[лён]], [[гарох]], [[сачавіца|сачавіцу]].
[[Этнас|Этнічны]] склад насельніцтва рэгіёна, які ахоплівала [[археалагічная культура|культура]] Убейдскага перыяду, не ўсталяваны. Аднак яе шырокая [[геаграфія]] можа сведчыць пра шматэтнічны характар носьбітаў. Распаўсюджванне [[Артэфакт (археалогія)|артэфактаў]] адбывалася ў выніку абмену і [[гандаль|гандлю]]. Так, жыхары паўночнага Амана здабывалі [[медзь]], якую маглі абменьваць на прадукты [[земляробства]] і [[кераміка|кераміку]].
Убейдцы займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]]. Прычым, для апрацоўкі [[глеба|глебы]] выкарыстоўвалі [[плуг]]. Даследаванні помніка [https://goo.gl/maps/Wt9QLeJmj4SpMXTB8 Кенан-Тэпэ] ў вярхоўях [[Тыгр (рака)|Тыгра]] паказалі, што яны вырошчвалі [[пшаніца|пшаніцу]], [[ячмень]], [[лён]], [[гарох]], [[сачавіца|сачавіцу]]. Акрамя [[ганчарства]] існавалі такія рамёствы, звязаныя са здабычай і апрацоўкай [[прыродны камень|камянёў]] і [[металы|металаў]]. Гэтыя матэрыялы былі асабліва пашыраны ў паўночных [[гара|горных]] раёнах, дзе з іх выраблялі [[серп|сярпы]].

У позні Убейдскі перыяд назіралася пашырэнне плошчы паселішчаў, хаця яны заставаліся не ўмацаванымі.


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 02:54, 30 кастрычніка 2020

Убейдскі перыяд
Убейдская кераміка (музей Інстытута Усходу Чыкагскага ўніверсітэта)
Геаграфічны рэгіён Месапатамія
Лакалізацыя Турцыя, Ірак, Іран, Бахрэйн, Аман
Датаванне сярэдзіна 7 тысячагоддзя да н. э. — пачатак 4 тысячагоддзя да н. э.
Тып гаспадаркі земляробства, жывёлагадоўля, рамяство
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Убе́йдскі перыяд энеаліта ў Месапатаміі ахоплівае прамежак часу сярэдзіны 7 — пачатку 4 тысячагоддзяў да н. э. Назва паходзіць ад помніка Тэль-аль-Убейд на поўдні Ірака.

Навуковае вызначэнне

Убейдскі перыяд быў вылучаны ў 1930 г. У нашы дні прынята наступная перыядызацыя:

  • Перыяд Уэлі (6500 г. да н. э. — 5750 г. да н. э.)
  • Перыяд Эрыду (5750 г. да н. э. — 5500 г. да н. э.)
  • Перыяд Хаджы-Мухамад (5500 г. да н. э. — 5300 г. да н. э.)
  • Позні Убейдскі перыяд (5200 г. да н.э.) — 4200 г. да н. э.)
  • Зыход Убейдскай культуры (4200 г. да н. э. — 3800 г. да н. э.)

Кожны перыяд супадае з распаўсюджваннем адмысловых стыляў керамікі.

У перыяд свайго росквіту Убейдская культура ахоплівала тэрыторыю ад усходу сучаснай Турцыі да поўначы Амана. Першапачаткова лічылася, што нараджэнне культуры адбылося на поўдні Месапатаміі, аднак у апошнія дзесяцігоддзі высоўваецца гіпотэза пра тое, што убейдскі тып керамікі ўзнік на тэрыторыі Турцыі і пазней распаўсюдзіўся на паўднёвы ўсход. Некаторыя даследчыкі звязваюць узнікненне, а потым знікненне культуры з кліматычнымі зменамі, што пачалі адбывацца болей за 8000 гадоў таму.

Кераміка

Керамічныя вырабы Убейдскай культуры сталі галоўнай прыкметай для яе вызначэння. Для яе характэрны таўстастенныя пасудзіны, часам з глыбокімі выманнямі, першапачаткова афарбаваныя ў чорны колер. Пасудзіны рабілі ў форме глыбокіх келіхаў, дробных келіхаў, тазоў, шарападобных ваз. Акрамя таго, шырока прадстаўлены керамічныя статуэткі, упрыгожаныя каштоўнымі каменнямі, пячаткі, нажы, сярпы, цвікі і г. д.

Грамадства

Этнічны склад насельніцтва рэгіёна, які ахоплівала культура Убейдскага перыяду, не ўсталяваны. Аднак яе шырокая геаграфія можа сведчыць пра шматэтнічны характар носьбітаў. Распаўсюджванне артэфактаў адбывалася ў выніку абмену і гандлю. Так, жыхары паўночнага Амана здабывалі медзь, якую маглі абменьваць на прадукты земляробства і кераміку.

Убейдцы займаліся сельскай гаспадаркай. Прычым, для апрацоўкі глебы выкарыстоўвалі плуг. Даследаванні помніка Кенан-Тэпэ ў вярхоўях Тыгра паказалі, што яны вырошчвалі пшаніцу, ячмень, лён, гарох, сачавіцу. Акрамя ганчарства існавалі такія рамёствы, звязаныя са здабычай і апрацоўкай камянёў і металаў. Гэтыя матэрыялы былі асабліва пашыраны ў паўночных горных раёнах, дзе з іх выраблялі сярпы.

У позні Убейдскі перыяд назіралася пашырэнне плошчы паселішчаў, хаця яны заставаліся не ўмацаванымі.

Спасылкі