Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
| Подпіс =
| Подпіс =
| Лога =
| Лога =
| Фота =
| Фота = Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.jpg
| Апісанне_фота =
| Апісанне_фота =
| Поўнае_імя = Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
| Поўнае_імя = Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі

Версія ад 22:22, 9 лістапада 2020

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
Поўнае імя Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
Дата нараджэння 12 лютага 1941(1941-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 2020(2020-11-09) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Ганна Паўлаўна Зелянкова
Прафесіі дырыжор, педагог
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Міхаі́л Па́ўлавіч Дрыне́ўскі (12 лютага 1941, Тонеж — 9 лістапада 2020) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г. І. Цітовіча. Народны артыст Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.

У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 г. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбыткі Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.

У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас Г. П. Зелянковай), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 годзе М. Дрынеўскі — галоўны хармайстар, з 1975 г. — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М. П. Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г. І. Цітовічам.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Узнагароды

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.

Літаратура

Спасылкі