Хараброўскі камень: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 1: Радок 1:
'''Хараброўскі вялікі камень''' — [[валун]] у [[Беларусь|Беларусі]]. Размешчаны за 3 км ад вёскі [[Барсукі (Шайтараўскі сельсавет)|Барсукі]] [[Верхнядзвінскі раён|Верхнядзвінскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] на поўдзень ад новага моста цераз [[Заходняя Дзвіна|Заходнюю Дзвіну]], насупраць былой вёскі Хараброва.
'''Хараброўскі вялікі камень''' — [[валун]] у [[Беларусь|Беларусі]]. Размешчаны за 2,5 км на поўдзень ад вёскі [[Барсукі (Шайтараўскі сельсавет)|Барсукі]] [[Верхнядзвінскі раён|Верхнядзвінскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], за 4,5 км на поўдзень ад новага моста праз [[Заходняя Дзвіна|Заходнюю Дзвіну]], насупраць былой вёскі Хараброва.


== Апісанне ==
== Апісанне ==
Гэты волат, расколаты на некалькі глыбаў, выглядае эфектна. У нізкую ваду ён агаляецца амаль цалкам, а ў нармальную або высокую ўяўляе з сябе востраў ці тырчыць адной або дзвюма галовамі з вады.
Гэты волат, расколаты на некалькі глыбаў, выглядае эфектна. У нізкую ваду ён агаляецца амаль цалкам, а ў нармальную або высокую ўяўляе з сябе востраў ці тырчыць адной або дзвюма галовамі з вады. Густая раслінасць улетку робіць складаным падыход да камяня апошніх 100 м ад вёскі Барсукі, сцежак да яго па дадзеных на 2020 г. не маецца.


== Легенда ==
== Легенда ==

Версія ад 23:37, 16 лістапада 2020

Хараброўскі вялікі камень — валун у Беларусі. Размешчаны за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Барсукі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, за 4,5 км на поўдзень ад новага моста праз Заходнюю Дзвіну, насупраць былой вёскі Хараброва.

Апісанне

Гэты волат, расколаты на некалькі глыбаў, выглядае эфектна. У нізкую ваду ён агаляецца амаль цалкам, а ў нармальную або высокую ўяўляе з сябе востраў ці тырчыць адной або дзвюма галовамі з вады. Густая раслінасць улетку робіць складаным падыход да камяня апошніх 100 м ад вёскі Барсукі, сцежак да яго па дадзеных на 2020 г. не маецца.

Легенда

Выказвалася меркаванне, што некалі камень быў «барысавым», а пасля разбураны выбухам. Як сведчылі старажылы, камень пацярпеў пры будаўніцтве «сталінскіх» дотаў. На будоўлю патрабавалася шмат камення, за яго плацілі грошы. Каменне з палёў хутка прыбралі, таму больш прадпрымальныя людзі палезлі ў раку. А тут адразу 200 тон матэрыялу. Аднак выбух толькі раскалоў аграмадзіну на вялізныя кавалкі ды засеяў дно возера рознавялікімі аскепкамі чорнага колеру.

Літаратура

  • Вялікі камень Хараброўскі // Пуцявінамі роднага краю: прырода і гісторыя Верхнядзвіншчыны / А. Бубала. — Наваполацк : А. У. Маладзечкін, 2017. — С. 64.
  • На поўначы зямлі беларускай // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2009. — 4 жн. — С. 3.
  • Пакульневіч, Я. На поўначы зямлі беларускай / Я. Пакульневіч // Народная газета. — 2009. — 22 ліп. — С. 14.