Шчучынскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя, націск
Радок 48: Радок 48:
|Заўвагі =
|Заўвагі =
}}
}}
'''Шчучынскі раён''' — [[Раён (адм. адзінка)|раён]] у паўночна-заходняй частцы [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]].
'''Шчу́чынскі раён''' — [[Раён|адміністрацыйная адзінка]] ў паўночна-заходняй частцы [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]].


== Агульнае ==
== Агульнае ==
Шчучынскі раён утвораны [[15 студзеня]] [[1940]] г. З карысных выкапняў ёсць вапна, пясок, торф, гліна. Па тэрыторыі раёна працякае буйная рака [[Нёман]], 48 малых рэк і 96 ручаёў. Пабудавана 21 штучная сажалка люстраной плошчай 424 га. [[Возера Берштаўскае|Азёры Берштаўскае]], [[Доўгае возера|Доўгае]], [[Возера Зубраўскае|Зубраўскае]] і інш.
Шчучынскі раён утвораны [[15 студзеня]] [[1940]] г. З карысных выкапняў ёсць вапна, пясок, торф, гліна. Па тэрыторыі раёна працякае буйная рака [[Нёман]], 48 малых рэк і 96 ручаёў. Пабудавана 21 штучная сажалка люстраной плошчай 424 га. Азёры: [[Берштаўскае]], [[Доўгае (возера, Шчучынскі раён)|Доўгае]], [[Зубраўка|Зубраўскае]] і інш.


Адміністрацыйны цэнтр раёна — горад [[Шчучын]]. Першая згадка аб ім зафіксавана ў [[Літоўская метрыка|Літоўскай метрыцы]] пад [[1537]] г. Статус гарадскога пасёлка Шчучын атрымаў у кастрычніку [[1940]] г., горада — у [[1962]] г.
Адміністрацыйны цэнтр раёна — горад [[Шчучын]]. Першая згадка аб ім зафіксавана ў [[Літоўская метрыка|Літоўскай метрыцы]] пад [[1537]] г. Статус гарадскога пасёлка Шчучын атрымаў у кастрычніку [[1940]] г., горада — у [[1962]] г.

Версія ад 00:35, 17 лістапада 2020

Шчучынскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Шчучын
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Аляксей Валянцінавіч Садоўскі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 72,35 %, руская 24,15 %
Размаўляюць дома: беларуская 58,32 %, руская 33,22 %[2]
Насельніцтва (2018)
39 375 чалавек (7-е месца)
Шчыльнасць 25,02 чал./км² (8-е месца)
Нацыянальны склад палякі — 46,38 %,
беларусы — 44,99 %,
рускія — 6,39 %,
украінцы — 1,29 %,
іншыя — 0,95 %[2]
Плошча 1 911,54[3]
(2-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
161 м[4]
Шчучынскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шчу́чынскі раёнадміністрацыйная адзінка ў паўночна-заходняй частцы Гродзенскай вобласці.

Агульнае

Шчучынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 г. З карысных выкапняў ёсць вапна, пясок, торф, гліна. Па тэрыторыі раёна працякае буйная рака Нёман, 48 малых рэк і 96 ручаёў. Пабудавана 21 штучная сажалка люстраной плошчай 424 га. Азёры: Берштаўскае, Доўгае, Зубраўскае і інш.

Адміністрацыйны цэнтр раёна — горад Шчучын. Першая згадка аб ім зафіксавана ў Літоўскай метрыцы пад 1537 г. Статус гарадскога пасёлка Шчучын атрымаў у кастрычніку 1940 г., горада — у 1962 г.

У раёне два пасёлкі гарадскога тыпу — Жалудок і Астрына, 435 сельскіх населеных пунктаў, 13 сельсаветаў.

Гісторыя

Шчучынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Шчучын. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Баліцкі, Велікабаярскі, Востраўскі, Вярбілкаўскі, Герніцкі, Дэмбраўскі, Ельненскі, Еўлашоўскі, Залесненскі, Каменскі, Ражанкаўскі, Ракавіцкі, Шчучынскі і Шынкавецкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці.

20 верасня 2002 года скасаваны Берштаўскі сельсавет[5], 28 жніўня 2013 года — Бакштаўскі, Галавічпольскі, Навадворскі і Ракавіцкі сельсаветы[6].

Насельніцтва

Насельніцтва — 41,5 тыс. чалавек (2015)[7], 38,5 тыс. чалавек (2019)[8]. Згодна з перапісам 1999 г., беларусы складаюць 41,1 % ад усяго насельніцтва, палякі — 50,5 %, рускія — 6,5 %. У невялікай колькасці на тэрыторыі раёна пражываюць таксама ўкраінцы, літоўцы, татары і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Раён адносіцца да тэрыторый, насельніцтва якіх змяншаецца: калі ў 2001 г. яно сягала 57 тыс. чалавек, то ў 2015 г. скарацілася больш як на 25 %[9]. У 2019 г. палітолаг В. Рубінчык звярнуў увагу на тое, што за 20 гадоў (з 1999 г.) насельніцтва Шчучынскага раёна зменшылася на 23 тысячы чалавек, або на 37,3%[10].

Прамысловасць

Цяпер на тэрыторыі раёна працуе 5 прадпрыемстваў прамысловасці. Найбольш буйныя з іх — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Шчучынскі завод "Аўтапровад"» і «Шчучынскі масласырзавод», а таксама 3 прадпрыемствы недзяржаўнай формы ўласнасці, 573 індывідуальныя прадпрымальнікі.

Сельскагаспадарчая галіна Шчучынскага раёна (грамадскі сектар) прадстаўлена 8 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, 3 унітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, адкрытым акцыянерным таварыствам «Васілішкі», 3 эксперыментальнымі базамі, племптушкарэпрадуктарам, 28 фермерскімі гаспадаркамі. У раёне таксама працуюць: ААТ «Шчучынаграхімсэрвіс», Шчучынскі вытворча-гандлёвы філіял ДУП «Аблсельгастэхніка», ТАА «Шчучынскае Аграпрамэнерга», Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі і шэраг іншых арганізацый.

Асноўны вытворчы напрамак сельскагаспадарчай галіны раёна — мяса-малочны, з вырошчваннем збожжавых, бульбы і цукровых буракоў.

Транспарт

Транспартныя паслугі аказваюць аўтамабільны парк № 12, аўтакалона № 9 аблспажыўсаюза і 2 чыгуначныя станцыі. Функцыянуюць 33 прыгарадныя, 4 гарадскія і 4 міжгароднія аўтобусныя маршруты. Сувязь у раёне забяспечваюць вузлы паштовай і электрычнай сувязі і 37 іх аддзяленняў.

Гандаль і быт

г.п. Астрына

Гандлёвая сетка раёна налічвае 324 гандлёвыя аб'екты, 126 з якіх адносяцца да сістэмы спажывецкай кааперацыі. Дзейнічае 27 ведамасных магазінаў, з іх 6 прысвоены статус «фірменны» магазін, 2 крамы дома, 7 аўтамагазінаў. Арганізацыю грамадскага харчавання на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 23 прадпрыемствы, з іх 3 — індывідуальныя прадпрымальнікі і 2 — таварыствы з дадатковай адказнасцю.

Бытавыя паслугі аказваюцца насельніцтву 20 комплекснымі прыёмнымі пунктамі, 14 вытворчымі падраздзяленнямі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна» і 37 індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Адукацыя, культура, ахова здароўя

У раёне функцыянуюць 32 агульнаадукацыйныя школы, з якіх 16 сярэдніх, 15 базавых, гімназія; дапаможная школа-інтэрнат, 26 дашкольных устаноў, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 6 пазашкольных устаноў, 3 вучэбна-вытворчыя камбінаты, прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 198 сельскагаспадарчай вытворчасці, Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, ДУ «Шчучынскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых», дзіцячы сацыяльны прытулак Шчучынскага раёна; працуе гарадскі стадыён «Алімп».

Структуру ўстаноў культуры складае 38 устаноў клубнага тыпу, 44 бібліятэкі, школа мастацтваў, 3 музычныя школы, цэнтр рамёстваў, метадычны цэнтр народнай творчасці.

У раёне функцыянуюць цэнтральная раённая бальніца, 2 гарпасялковыя і 2 сельскія ўчастковыя бальніцы, 1 бальніца сястрынскага догляду, 5 урачэбных амбулаторый, 35 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 1 здраўпункт, каля 10 аптэк, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. У 2017, аднак, паведамлялася, што ў Шчучынскім раёне «смяротнасць у працаздольным узросце склала ў 2017 годзе 686,69 на 100 тыс. насельніцтва, што вышэй за сярэднеабласны паказчык у 1,7 разы і вышэй за паказнік мінулага года на 11,5%»[10].

Выдатныя асобы

Са шчучынскімі піярскімі навучальнымі ўстановамі звязаны імёны такіх вядомых навукоўцаў XVIII—XIX ст. як гісторык-археограф Мацей Доўгель, філосаф Казімір Нарбут, філосаф, логік і псіхолаг Анёл Доўгірд, біёлаг Станіслаў Баніфацы Юндзіл, геолаг, мінералаг, даследчык Чылі, удзельнік вызваленчага руху на Беларусі Ігнат Дамейка.

На тэрыторыі Шчучынскага раёна нарадзіліся генерал Парыжскай Камуны Валерый Урублеўскі, адна з пачынальніц беларускага пісьменства Цётка (Алаіза Пашкевіч), мастак-графік Казімір Альхімовіч, этнограф Тадэвуш Антонавіч Навагродскі, спявак Чэслаў Неман, фізік, дзяржаўны дзеяч Сяргей Аляксандравіч Маскевіч, Герой Сацыялістычнай працы Андрэй Іосіфавіч Бялко.

Старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта


Зноскі

  1. http://schuchin.grodno-region.by/uploads/files/Privetstvie/Biografija-Sadovskogo-A.V.-dlja-sajta.pdf
  2. а б [belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/itogi1.php Результаты переписи 2009 года](недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012.
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
  7. Дзянніца, 11.08.2015
  8. http://grodno.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/sotsialnaya-sfera/demografiya_2/osnovnye-pokazateli-za-period-s-__-po-____gody_3/chislennost-naseleniya-po-raionam/
  9. Рубінчык, Вольф. Шчучынская каша (29.09.2015) //http://belisrael.info/?p=5280
  10. а б https://belisrael.info/?p=19212

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі