Фелікс Іванавіч Стацкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
др робат Дадаем: eo:Feliks Stackeviĉ
Радок 17: Радок 17:
{{DEFAULTSORT:Стацкевіч Фелікс}}
{{DEFAULTSORT:Стацкевіч Фелікс}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

[[eo:Feliks Stackeviĉ]]

Версія ад 18:32, 7 снежня 2009

Шаблон:Вызнч (2 снежня 1879, г. Шчучын21 чэрвеня 1967; псеўданім Аганёк), беларускі грамадска-культурны дзеяч.

Скончыў у 1913 Пецярбургскі універсітэт (1913).

З 1903 член Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1905-1907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Мінску. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з універітэта, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы з Цёткай і Алесем Бурбісам. Працаваў у падпольнай друкарні ў Мінску. З 1908 сакратар адвакатаў у Ігумене, тэхнік у Вышнім Валачку, Цверы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. З восені 1920 у Віленскім беларускім саюзе кааператараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса "Беларускі летапіс". Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939-1941 настаўнік у Вілейцы і Клецкім раёне. У 2-ю сусветную вайну працаваў суддзёй у г. Смаргонь, у 1944-49 — у музеі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення ў 1950-я г. жыў у Вільні.

Творчасць

Склаў "Эсперанта-беларускі слоўнік". Пераклаў на мову эсперанта кнігу Л. Петражыцкага "Тэорыя права і маральнасць".

Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Бібліяграфія

  • Успаміны і думкі // Беларускі звон. 1921. 17 красавіка.
  • 3 мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 6-9.
  • 3 маіх успамінаў // ЛіМ. 1990. 17 жніўня.